Беларускія прыгажуні на свяце

Казакі, песні і кірмаш чакаюць гасцей фестываля "Глушанскі хутарок"

29
(абноўлена 13:47 03.10.2018)
Гасцямі свята народнай творчасці і рамёстваў стануць некалькі расійскіх дэлегацый.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Традыцыйны фестываль народнай творчасці і рамёстваў "Глушанскі хутарок" пройдзе 6 кастрычніка ў вёсцы Глуша Бабруйскага раёна, паведамілі ў Бабруйскім райвыканкаме.

Майстры з Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповічскага, Слаўгарадскага і Хоцімскага раёнаў прывязуць на свята свае падворкі. Прыедуць у госці да беларусаў некалькі расійскіх дэлегацый  — з Ветлужскага і Варатынскага раёнаў Ніжагародскай вобласці і Валагодскага раёна Валагодскай вобласці.

Наведвальнікі свята змогуць пазнаёміцца з беларускімі народнымі традыцыямі і абрадамі, пакаштаваць нацыянальныя стравы, набыць рамесныя вырабы, а таксама садавіну і агародніну новага ўраджаю. На прысторы фестывалю будзе працаваць ганчарны панадворак і майстар-класы па кераміцы. Аматары музыкі змогуць паслухаць шчырыя выступы на конкурсе беларускай песні "Люблю цябе, Белая Русь".

Упершыню на свяце разгорнецца "Казацкий стан". Казацтва Бабруйскага раёна распавядзе пра свае традыцыі і побыт і зладзіць и прадэманструе свае ўменні ў джыгітоўцы.

29
Тэги:
Народныя традыцыі, Фестываль, Бабруйскі раён
По теме
Смачна есці, мякка сесці: беларускія народныя прысмакі ў фотаздымках
На Багач усяго багата: як у Вязынцы развіталіся з летам

Культура