Прапраўнук Ігната Дамейкі Джэймс

Фотафакт: нашчадкі Ігната Дамейкі наведалі галоўную бібліятэку Беларусі

30
(абноўлена 13:05 05.10.2018)
Госці былі ўражаныя не толькі бібліятэкай, але і выставай "Беларусь і Біблія", якая днямі праходзіць у Мінску.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі правялі экскурсію для Пас Дамейка — праўнучкі вядомага навукоўца, геолага і ўраджэнца Гродзеншчыны Ігната Дамейкі, паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

Нашчадкі Ігната Дамейкі разам з супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі
© Photo : Национальная библиотека Беларуси
Нашчадкі Ігната Дамейкі разам з супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі

На радзіму дзеда Пас Дамейка прыехала разам з дачкой і двума ўнукамі. Акрамя чытальных залаў, гасцям паказалі кніжную спадчыну, звязаную з іх продкам.

Па словах намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алеся Сушы, нашчадкі Ігната Дамейкі планавалі зайсці ў галоўнае кнігасховішча краіны толькі на гадзіну, але размова працягвалася амаль пяць гадзін. Адзін з унукаў, Джэймс, нават паспрабаваў перапісваць па-беларуску Біблію на выставе, якая гэтымі днямі праходзіць у сценах бібліятэкі. Захапіўся ўнікальнай экспазіцыяй і ўнук Нік.

"Яны неаднаразова паўтарылі, што гэта найлепшая бібліятэка, якую яны бачылі ў сваім жыцці. Магчыма, гэта не толькі камплімент", — падзяліўся ўражаннямі ад сутрэчы на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Алесь Суша.

Напрыканцы сустрэчы нашчадкі Івана Дамейкі атрымалі ў падарунак фотаальбом "Кніжная спадчына Беларусі".

30
Тэги:
Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Ігнат Дамейка, Алесь Суша, Мінск
По теме
Літаратурнае падарожжа па слядах філаматаў і філарэтаў
Каментары