МІНСК, 5 кас — Sputnik. Прэм'ера ўнікальнага 3D-спектакля на беларускай мове, створанага па апавяданні Дастаеўскага "Хлопчык у Хрыста на ёлцы", адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры 8 кастрычніка. Акцёры Сямейнага інклюзіў-тэатра "І" прадставяць гледачам гісторыю "Аднойчы ў вялікім горадзе", распавёў сёння на прэс-канферэнцыі ў МПЦ Sputnik прадзюсар тэатра Леанід Дзінэрштэйн.
У аснове сюжэту — гісторыя хлопчыка, які перад Калядамі страціў бацькоў і застаўся адзін у вялікім горадзе. Маленькі жабрак нечакана трапляе на елку да Хрыста і анёлаў. І знаходзіць надзею для сваёй душы.
"Прэм'ера спектакля адбылася ў маі гэтага года, але на вялікай сцэне яго яшчэ не бачылі. Гэта гісторыя, якую дарослыя і дзеці расказваюць для дарослых і дзяцей. Раней мы нават не задумваліся аб тым, што дзецям трэба казаць пра такія сур'ёзныя рэчы, як жыццё, смерць або адзінота", — растлумачыў ён.
Асноўная частка трупы — гэта акцёры інклюзіў-тэатра "І", у тым ліку і восем дзяцей з аўтызмам і іх бацькі. На дадзены момант у гэтай тэатральнай студыі займаецца 80 чалавек, 22 з якіх — дзеці з аўтызмам.
Леанід Дзінэрштэйн падкрэсліў, што праект атрымаўся дзякуючы працы "магутнай пастановачнай групы".
"Няма ніякіх асаблівых дзяцей, з гэтымі рабятамі таксама цікава працаваць. Для іх няма ніякіх асаблівых роляў, усе роўныя", — падзяліўся сваімі ўражаннямі харэограф Дзяніс Дадзішкіліані.
Галоўную ролю ў спектаклі выконвае сын беларускага рэжысёра Андрэя Курэйчыка Герман.
"Гэта абсалютна дарослы спектакль, на які можна прыйсці ўсёй сям'ёй. Не ў кожнай оперы можна ўбачыць такі тэхналагічны і мастацкі погляд. Па вопыце свайго сына магу сказаць, што ён атрымлівае велізарнае задавальненне ад узаемадзеяння з дзецьмі і дарослымі. Мне здаецца, што гэта неверагодна карысна і для яго таксама. Ён вучыцца сябраваць і разумець іншых людзей", — распавёў Андрэй Курэйчык.
Публіку чакае яркае відовішча — у пастаноўцы выкарыстоўваюцца аб'ёмныя 3D-праекцыі і іншыя тэхналагічныя рашэнні. У рэжысёра Сяргея Ісакава атрымалася стварыць сапраўды казачную пастаноўку.
Дарэчы, на мінулым тыдні адбылася прэм'ера яго дакументальнага фільма "Хто апошні?", дзе галоўныя ролі таксама выканалі акцёры інклюзіў-тэатра "І" — Кастусь, Міша, Улада і Макс. Дакументаліст у сваёй карціне распавёў пра тое, як гэты ўнікальны праект дапамагае дзецям з аўтызмам раскрываць свае таленты і дамагацца поспехаў не толькі на сцэне, але і ў жыцці.
Каб не сумаваць ў пандэмію, канадскі пенсіянер адпраўляецца на прагулкі па заснежаных прасторах.
На шпацыр ён абувае снегаступы - мабыць, самае старажытнае прыстасаванне для перамяшчэння па заснежаным покрыве. Дзякуючы шырокай "падэшве", ціск на снег зніжаецца, што дазваляе шпацыраваць, не правальваючыся. А можна ствараць на снезе сапраўдныя творы мастацтва!
Перш, чым "намаляваць" узор на снезе, канадзец рыхтуе праект з дапамогай кампьютэрнай праграмы. У выніку атрымліваюцца па-сапраўднаму маштабныя праекты. Самы вялікі ўзор у дыяметры - 400 метраў!
Працы хутка растаюць, таму мужчына здымае іх з вышыні, каб і вы маглі палюбавацца гэтай прыгажосцю. Глядзіце відэа Sputnik і таксама адпраўляйцеся на шпацыр, снегу ў Беларусі зараз амаль не менш, чым у Канадзе.
Глядзіце таксама:
Конкурс мабільнай фатаграфіі Mobile Photography Awards - адзін з найстарэйшых у свеце, ён прайшоў ужо ў дзесяты раз. Адзіная ўмова для ўдзельнікаў конкурсу - фатаграфіі абавязкова павінны быць зроблены з дапамогай смартфонаў або планшэтаў.
Пераможцаў Mobile Photography Awards вызначаюць у 18 намінацыях: фотоэссе, архітэктура і дызайн, прырода, партрэты, нацюрморт, прыгоды і іншыя. Ёсць і грашовыя прэміі: уладальнік галоўнага прыза атрымлівае 3000 долараў ЗША, пераможца ў намінацыі - 500.
Арганізатары фотаконкурсу любяць цытаваць майстра фатаграфіі ХХ стагоддзя Анры Карцье-Брэссона, які сказаў: "Твае першыя 10 000 здымкаў - горшыя". З упэўненасцю можна сказаць, што аматарамі мабільнай фатаграфіі такая лічба пройдзена лёгка. Але вось ці здолелі яны скарыстацца гэтай магчымасцю і выпрацаваць свой стыль, які варты захаплення?
Глядзіце таксама:
Здымак "ON INLE LAKE" кітайскага фатографа Dan Liu, які стаў пераможцам конкурсу 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Look Back" індыйскага фатографа Rohan Sajeev, які стаў пераможцам у катэгорыі People у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Lake Baikal" іспанскага фатографа Juan Zas Espinosa, які стаў пераможцам у катэгорыі Landscapes у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Cantonese Opera II" кітайскага фатографа Queenie Cheen, які стаў пераможцам у катэгорыі Eyes of the World у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Horse Play" італьянскага фатографа Alessandra Manzotti, які стаў пераможцам у катэгорыі Black & White у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Deer Hidden in the Forest" кітайскага фатографа Jian Cui, які стаў пераможцам у катэгорыі Nature & Wildlife у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Small Town Protest" амерыканскага фатографа Stephanie Calabrese, які стаў пераможцам у катэгорыі Photo Journalism у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Untitled" кітайскага фатографа Chen Ma, які стаў пераможцам у катэгорыі Transportation у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "The New Norm" амерыканскага фатографа Leigh Darilek, які стаў пераможцам у катэгорыі Self-Portrait у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
У катэгорыі The Darkness | Noir перамагла праца "Late Night" грэчаскага фатографа George Koutsouvelis.
Здымак "Wash Water Lilies" в'етнамскага фатографа Tuan Nguyen Tan, высока ацэнены ў катэгорыі Travel & Adventure у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак з серыі "Hot Dust & The Myth of Being a Man" брытанскага фатографа Juliet Cope стаў пераможцам у катэгорыі The Photo Essay.
"Reverence" кітайскага фатографа Jinyi He - перамога ў катэгорыі Travel & Adventure.
"The Beauty of Arches" бахрэйнскага фатографа Mona Jumaan. Перамога ў намінацыі Architecture & Design.
Праца "Movie Night" амерыканскага фатографа John Nieto - прызёр у катэгорыі Digital Fine Art.
Намінацыя Street Photography. Пераможца - праца "Stuart Street - Boston" амерыканскага фатографа Jeff Larason.
Здымак "Morgan In Pink" амерыканскага фатографа Michelle Simmons, які стаў пераможцам у катэгорыі Portraits у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "San Clemente" амерыканскага фатографа Roger Clay, які стаў пераможцам у катэгорыі Water | Snow | Ice.
Здымак "Duo" італьянскага фатографа Fabio Sartori, які стаў пераможцам у намінацыі Macro & Details.
Здымак "Mrs Klimt Had Her Own Sense of Style" аўстралійскага фатографа Jen Mckenzie перамог у катэгорыі Visual FX.
Фатаграфію "Imprisoned Elephant" Lianyu Lu высока ацанілі ў катэгорыі Nature & Wildlife.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Беларускія навукоўцы высвятляюць дакладны ўзрост скарбу залатых манет і іншых артэфактаў, які быў знойдзены ў цэнтры Мінска - у скверы Марата Казея, паведамілі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
У мінулы панядзелак стала вядома, што манеты пачатку ХХ стагоддзя былі выяўлены ў невялікім парку ў беларускай сталіцы, дзе праводзіліся земляныя работы.
"Гэта яшчэ дарэвалюцыйны скарб, яго ўзрост, як мяркуецца, канец XIX - пачатак XX стагоддзя. Папярэдне можна сказаць, што яму каля 120 гадоў. Але дакладная інфармацыя будзе пасля таго, як мы вывучым знойдзеныя прадметы", - паведамілі Sputnik у інстытуце.
Там таксама патлумачылі, што ў цяперашні час манеты і іншыя каштоўныя артэфакты дастаўлены ў інстытут, распачата даследчая і навуковая праца.
Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што навукоўцам трэба высветліць, хто мог схаваць гэты скарб. "Пакуль з вялікай доляй верагоднасці нельга агучыць ні адну з версій, хто схаваў скарб, пры якіх абставінах, чый дом стаяў у той час на месцы знаходкі", - сказалі ў НАН.
Разам з тым у інстытуце ўдакладнілі, што знойдзены скарб, акрамя каштоўных з гістарычнага пункту гледжання артэфактаў, складаецца з 24 залатых манет. У інстытуце растлумачылі, што тэрыторыя сквера, дзе знайшлі золата, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Там цяпер ідзе будаўніцтва ліўневай каналізацыі.
Ад пачатку XIX стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі выяўлены каля 1500 скарбаў, вялікая колькасць з іх прапала ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сярод 20 найбольш вядомых - мінскі, віцебскі і брэсцкія скарбы, перкаўскі скарб, гараўлянскія і слуцкія скарбы. У іх пераважна былі срэбныя вырабы, а таксама старажытныя манеты - залатыя і сярэбраныя.
Чытайце таксама: