Памерла оперная спявачка Мансерат Кабалье

© Photo : PAN PhotoМантсерат Кабалье
Мантсерат Кабалье - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дакладная прычына смерці 85-гадовай опернай зоркі пакуль не паведамляецца, пахаванне пройдзе ў панядзелак.

МІНСК, 6 кас — Sputnik. Вядомая оперная спявачка Мансерат Кабалье памерла ў Барселоне ва ўзросце 85 гадоў, паведаміла агенцтва Франс Прэс са спасылкай на бальніцу.

У верасні іспанскія СМІ паведамлялі, што Кабалье праходзіць лячэнне ў адной з клінік Барселоны. Паводле інфармацыі крыніц, спявачка была шпіталізаваная з-за праблем з мачавым пузыром. Газета Vanguardia паведамляла, што Кабалье можа быць выпісаная пасля свята Ла-Мерсе, якое адзначаецца 24 верасня. Пазней удакладнялася, што самаадчуванне артысткі палепшылася.

© PanARMENIAN Photo / Перайсці ў медыябанкІспанская оперная спявачка Мансерат Кабалье і яе дачка Мансерат Марці
Испанская оперная певица Монсеррат Кабалье и ее дочь Монсеррат Марти - Sputnik Беларусь
Іспанская оперная спявачка Мансерат Кабалье і яе дачка Мансерат Марці

Мансерат Кабалье — сусветна вядомая спявачка, якая валодае тэхнікай віртуозных спеваў бельканта. Яна выконвала ролі ў класічных італьянскіх операх Расіні, Беліні і Даніцэці.

Міжнародная вядомасць прыйшла да Кабалье ў 1965 годзе: яна замяніла амерыканскую оперную зорку Мэрылін Хорн у партыі Лукрэцыі Борджа ў аднайменнай оперы Гаэтана Даніцэці.

Нягледзячы на ўзрост і перанесены мікраінсульт, а таксама траўму калена, у апошнія гады Мансерат Кабалье выступіла ў некалькіх тэатрах па ўсім свеце.

© Sputnik / Владимир ВяткинОперныя спявачкі Мансерат Марці і Мансерат Кабалье з унучкай Даніэлай (злева направа) выступаюць на канцэрце ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў Маскве
Оперные певицы Монтсеррат Марти и Монтсеррат Кабалье с внучкой Даниэллой (слева направо) выступают на концерте в Государственном Кремлевском дворце в Москве - Sputnik Беларусь
Оперныя спявачкі Мансерат Марці і Мансерат Кабалье з унучкай Даніэлай (злева направа) выступаюць на канцэрце ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў Маскве

Выканаўца таксама ўдзельнічала ў запісе альбома з салістам гурта Queen Фрэдзі Мэрк'юры. Разам яны запісалі гімн летняй Алімпіяды ў Барселоне 1992 года, які прагучаў са сцэны ўжо пасля сыходу з жыцця Фрэдзі Мэрк'юры.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пахаванне спявачкі адбудзецца ў панядзелак.

Стужка навiн
0