Беларускі пракат узначаліў фільм, які раскрытыкавалі ўсе

© REUTERS / MARIO ANZUONIАкцёры Том Хардзі і Кэлі Марсэль, якія сыгралі ў карціне "Веном"
Акцёры Том Хардзі і Кэлі Марсэль, якія сыгралі ў карціне Веном - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За мінулы тыдзень толькі ў Мінску баявік "Веном" паглядзелі амаль 50 тысяч чалавек.

МІНСК, 8 кас — Sputnik. Фантастычны баявік "Веном" узначаліў беларускі пракат па выніках мінулага тыдня, паведамілі Sputnik у сталічным УП "Кінавідэапракат".

Акцёр Том Хардзі на прэм'еры фільма Веном - Sputnik Беларусь
Гледачы раскрытыкавалі "антыгеройскі" баявік "Веном"

"Веном" — фантастычны баявік ад студый Marvel і Sony, у якім распавядаецца гісторыя аднаго з асноўных зладзеяў сусвету Чалавека-павука. Адразу пасля выхаду стужка атрымала ў асноўным негатыўныя водгукі — зрэшты, гэта не перашкодзіла "Веному" мець добрыя касавыя зборы.

Толькі ў мінскіх дзяржаўных кінатэатрах на мінулым тыдні "Веном" паглядзелі амаль 50 тысяч чалавек, сумарныя зборы перавысілі 297 тысяч рублёў. У цэлым у свеце карціна за першыя дні зарабіла больш за 200 мільёнаў долараў.

Пры гэтым нават глядацкія ацэнкі ў "Веном" не такія высокія: толькі парадку сямі балаў на папулярных парталах, а на Rotten Tomatoes — толькі 28% з 100.

Іншыя фільмы ў мінскіх кінатэатрах былі не так запатрабаваныя. Так, іншую навінку, "Зорка нарадзілася" з Лэдзі Гагай у галоўнай ролі, паглядзелі толькі парадку 4,8 тысячы чалавек. "Прышэльцы ў доме" паглядзелі 2,6 тысячы чалавек, а "Таямніцу дома з гадзіннікам" і "Праклён манашкі" — менш за две з паловай тысячы чалавек.

"Веному" атрымалася ўзначаліць на мінулым тыдні і сусветны пракат. Іншыя карціны ідуць з прыкметным адставаннем ад баевіка з Томам Хардзі у галоўнай ролі.

Стужка навiн
0