Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым Еўрабачанні 2018 Даніэль Ястрэмскі

Усе квіткі на фінал дзіцячага "Еўрабачання 2018" ужо раскупленыя

8
(абноўлена 17:36 08.10.2018)
Квіткі ў залу на фінал папулярнага конкурсу былі раскуплены менш чым за тыдзень.

МІНСК, 9 кас — Sputnik. Усе білеты ў залу на выніковы канцэрт у рамках дзіцячага "Еўрабачання 2018", якія паступілі ў продаж, ужо раскупленыя, паведамілі ў панядзелак у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Квіткі на дзіцячае "Еўрабачанне 2018" — генеральны прагон і фінал конкурсу — паступілі ў продаж 2 кастрычніка. Кошт наведвання мерапрыемстваў усталёўваўся вельмі дэмакратычны: да 12 рублёў.

Як стала вядома ў панядзелак, менш чым за тыдзень усе квіткі ў залу на фінал дзіцячага "Еўрабачання" былі раскуплены. Сёння ў продажы застаюцца толькі месцы на генеральны прагон канцэрта.

Арганізатары конкурсу напярэдадні сабраліся ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі". Мяркуецца, што менавіта тут будзе размешчана большая частка гасцей і еўраклуб. Усе этапы падрыхтоўкі да шоу ўжо былі прадэманстраваны прадстаўнікам Еўрапейскага вяшчальнага саюза, уключаючы кіраўніка "Еўрабачання" Йона Ола Санда.

Беларусь прыме дзіцячае "Еўрабачанне 2018" 25 лістапада. Папулярны конкурс пройдзе ў рэспубліцы ўжо ў другі раз. Шоу гэтага года стане рэкордным па колькасці ўдзельнікаў — на сцэну выйдуць прадстаўнікі 20 краін.

8
Тэги:
Дзіцячае Еўрабачанне, Беларусь
Каментары