Кадр з фільма Хрусталь

Фільм "Хрусталь" увайшоў у спіс карцін, якія прэтэндуюць на "Оскар"

13
(абноўлена 09:07 09.10.2018)
Сярод прэтэндэнтаў на галоўную кінаўзнагароду таксама стужка "Данбас" украінскага рэжысёра Сяргея Лазніцы і фільм расіяніна Канстанціна Хабенскага "Сабібор".

МІНСК, 9 кас - Sputnik. Карціна беларускага рэжысёра Дар'і Жук "Хрусталь" увайшла ў лік 87 стужак, якія могуць прэтэндаваць на атрыманне "Оскара" у катэгорыі "Лепшы фільм на замежнай мове", паведамілі ў панядзелак арганізатары.

"Хрусталь" вылучылі на атрыманне прэміі на пачатку кастрычніка бягучага года - такое рашэнне прыняў Беларускі оскараўскі камітэт.

У панядзелак стала вядома, што карціна ўвайшла ў лік 87 замежных фільмаў, якія змогуць прэтэндаваць на атрыманне прэміі ў 2019 годзе.

Сярод прэтэндэнтаў на галоўную кінаўзнагароду года лічацца таксама стужка "Данбас" украінскага рэжысёра Сяргея Лазніцы і фільм расіяніна Канстанціна Хабенскага "Сабібор".

Арганізатары прэміі назавуць пяць фільмаў, якія будуць спаборнічаць за запаветную статуэтку 22 студзеня 2019 года. 91-я цырымонія ўручэння ўзнагарод пройдзе 24 лютага ў Лос-Анджэлесе.

13
По теме
Фільм беларускага рэжысёра атрымаў гран-пры Адэскага кінафестывалю
Насібуліна пра ролю ў фільме "Хрусталь" і пра тое, што засталося за кадрам
Беларускі фільм "Хрусталь" атрымаў узнагароду кінафестывалю ў Выбаргу
Фільм "Хрусталь" атрымаў гран-пры фестываля ў Алматы
Фільм "Хрусталь" праз некалькі месяцаў з’явіцца ў расійскім пракаце
Фільм "Хрусталь" афіцыйна вылучаны на "Оскар" ад Беларусі
Стала вядома, колькі склалі касавыя зборы "Хрусталя" ў Беларусі
Каментары