Кінахлапушка, архіўнае фота

Раздзел кіно на беларускай можа з’явіцца на папулярным у СНД відэасэрвісе

11
(абноўлена 13:21 09.10.2018)
Аўтары праекта плануюць пераагучваць дзве стужкі ў месяц, а калі праект будзе паспяховым, павялічаць колькасць да чатырох.

МІНСК, 9 кас - Sputnik. Раздзел з пераагучанымі па-беларуску апошнімі кінанавінкамі можа з’явіцца на папулярным відэасэрвісе MEGOGO, паведамілі аўтары праекта - мінская студыя агучкі  Gavarun_by. Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў на рэалізацыю ідэі.

Сутнасць праекта заключаецца ў тым, што кожны месяц на беларускай мове будуць выходзіць два новыя фільмы або мультфільмы. Калі праект будзе паспяховым, колькасць стужак павялічыцца да чатырох за месяц.

Сваё супрацоўніцтва менавіта з гэтым відэасэрвісам беларусы патлумачылі тым, што гэта ці не адзіная пляцоўка, згодная зараз развіваць беларускамоўныя лакалізацыі.

Фільмы для агучкі будуць абірацца з даступнага каталогу. Аўтары падкрэсліваюць, што скіраваныя ў першую чаргу на папулярныя фільмы, але не будуць абмінаць увагай і класіку кіно. Для выбару фільмаў таксама запланавана правядзенне галасавання на старонках у сацыяльных сетках. Пілотнымі фільмамі стануць "Нябачны госць" і "Мэраўбоўн".

11
Тэги:
Кіно, Беларуская мова
По теме
"Хачу быць каханаю": Мэрылін Манро загучала на беларускай мове
Вэрхал у галаве: дыснэеўскі мульцік пра эмоцыі пераклалі на беларускую мову
Мікі Маўс загаварыў па-беларуску
Каментары