Вернікі ў Архікафедральным саборы Святога Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску

Палякі-горцы зайграюць у касцёле Дзевы Марыі ў гонар Папы Рымскага

21
Папа Рымскі Ян Павел ІІ быў абраны 40 гадоў таму.

МІНСК, 10 кас – Sputnik. Святочны канцэрт, прымеркаваны да 40-й гадавіны абрання Папы Рымскага Яна Паўла ІІ, адбудзецца ў мінскім Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі 14 кастрычніка, паведамілі Sputnik арганізатары.

Для сталічнай публікі выступіць гуральскі гурт з Польшчы "Тэкля Клебетніца". Гуральцы – гэта жыхары горных раёнаў Польшчы, якія ў асноўным займаліся жывёлагадоўляй і як этнакультурная група ўзніклі яшчэ ў XV стагоддзі.

Канцэрт пачнецца ў 19:30, уваход вольны. Арганізатары канцэрта – Польскі Інстытут у Мінску і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

21
Тэги:
Мінск, Беларусь, Каталіцызм