На ўручэнні прэміі Ежы Гедроца ў Мінску ў 2015 годзе

Імя пераможцы прэміі Гедройца стане вядома сёння

17
(абноўлена 15:37 11.10.2018)
Цырымонія ўручэння ''скандальнага беларускага Нобелю'' пройдзе ў сталічным Палацы мастацтваў.

МІНСК, 11 кас - Sputnik. Сёння ў Мінску назавуць імёны лаўрэатаў прэміі Гедройца-2018.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў новай прасторы галерэі ''Арт-Беларусь'' Zal #2 у Палацы мастацтваў.

Сёлета на прэмію былі намінаваныя 32 кнігі, шэсць з якіх увайшлі ў шорт-ліст:

  • Уладзімір Арлоў, "Танцы над горадам"
  • Альгерд Бахарэвіч, "Сабакі Эўропы"
  • Адам Глобус, "Сям'я"
  • Вінцэсь Мудроў, "Забойца анёла"
  • Павел Севярынец, "Беларусалім"
  • Анка Упала, "На заснежаны востраў"

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. У розныя гады ўладальнікамі "скандальнага беларускага Нобелю" станавіліся Зміцер Бартосік, Павел Касцюкевіч і Уладзімір Някляеў.

17
Тэги:
Літаратура, Мінск, прэмія Ежы Гедройца
По теме
Хто ўвайшоў у склад журы Прэміі імя Ежы Гедройца 2018?
Каментары