Станцыя мінскага метро Пятроўшчына

Канцэрт класічнай музыкі адбудзецца ў мінскім метро

12
(абноўлена 13:52 12.10.2018)
У ноч на нядзелю на платформе "Пятроўшчыны" пройдзе канцэрт, прыдуманы ў рамках фестывалю Юрыя Башмета.

МІНСК, 12 кас - Sputnik. Станцыя метро "Пятроўшчына" у суботу будзе зачынена для пасажыраў з 23 гадзін, і зноў адновіць сваю працу ў 7 гадзін у нядзелю, паведамляе Twitter Мінскага метрапалітэна.

Цягнікі ў гэты прамежак часу на станцыі "Пятроўшчына" спыняцца не будуць. Змена рэжыму працы станцыі звязана з канцэртам, які адбудзецца на платформе ў ноч на нядзелю.

Канцэрт пад назвай "Ноч у метро" пройдзе ў рамках фестывалю Юрыя Башмета. "Пятроўшчыну" як пляцоўку выбралі з-за падыходзячага афармлення станцыі, сцены і столь якой выглядаюць як зорнае неба над галавой.

Пачатак канцэрту прызначана на дзве гадзіны ночы. Па словах арганізатараў, партэр будзе абсталяваны прама на пероне. Абяцаюць лазернае шоу. Перад гасцямі выступяць Міжнародны камерны аркестр East-West Chamber Orchestra пад кіраваннем Расціслава Крымера, а таксама зорка Вялікага тэатра Беларусі Аксана Волкава і хор. Акрамя таго, у праграме канцэрта запланаваныя выступленні гуртоў "Без білета", "Песняры" і Дзядзькі Вані.

Мяркуецца, што "Ноч у метро" змогуць правесці каля 400 чалавек.

12
Тэги:
Канцэрт, канцэрт, Юрый Башмет, Мінскі метрапалітэн
Каментары