Храм Саграда Фамілія ў Барселоне

Храм Саграда Фамілія заплаціць $ 41 млн за 130 гадоў нелегальнай будоўлі

12
(абноўлена 09:35 19.10.2018)
Узвядзенне сабора пачалося ў 1882 годзе, а завяршыць работы плануюць толькі праз восем гадоў.

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Храм Саграда Фамілія (Збавіцельны храм Святога сямейства) выплаціць 41 мільён долараў за 130 гадоў будоўлі без ліцэнзіі, паведамляе выданне Pais.

Будаўніцтва храма пачалося ў 1882 годзе па праекце знакамітага архітэктара Антоніа Гаўдзі на прыватныя ахвяраванні. Работы пачаліся без дазволу ўладаў. Дабудаваць сабор плануюць праз восем гадоў - да 100-годдзя з дня смерці Гаўдзі.

"Гэта гістарычны дзень. Людзі казалі нам, што калі за 130 гадоў мы гэтага не зрабілі, то і цяпер не зробім", - заявіла мэр Барселоны Ада Колау.

Царква павінна выплаціць на карысць горада 41 мільён долараў на працягу дзесяці гадоў. Сродкі пойдуць на паляпшэнне транспартнай інфраструктуры вакол сабора, арганізацыю прамога доступу з метро і добраўпарадкаванне прылеглых да сабора вуліц.

Акрамя таго, быў узгоднены план. Згодна з праектам, працэс будаўніцтва будзе ўпарадкаваны, каб храм мог аформіць дазвол на будаўніцтва і аплачваць яго штогод.

У 2005 годзе Саграда Фамілія ўвайшла ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Як адзначае газета, у год сабор наведваюць каля 4,5 мільёнаў турыстаў, прыбытак штогод складае 50 мільёнаў еўра.

12
Тэги:
Будаўніцтва, Барселона
Каментары