Кніга Яўгена Шварца

Забіць у сабе цмока: у Мінску пакажуць легендарную п'есу Шварца

27
(абноўлена 16:16 23.10.2018)
У Савецкім Саюзе пастаноўка чакала сваёй прэм'еры цэлых 18 гадоў, пасля першага паказу гледачу.

У Мінску пакажуць спектакль па знакамітай п'есе Яўгена Шварца "Цмок" ("Дракон"). Прэм'ера пройдзе на сцэне Сучаснага мастацкага тэатра.

Спектакль Паляванне на сябе
© Photo : Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

У Савецкім Саюзе пасля першага паказу гледачам пастаноўка чакала сваёй прэм'еры цэлых 18 гадоў. У розныя часы яе жанр вызначаўся па-рознаму. Нейкі час п'есу лічылі антыфашысцкай, потым антыкамуністычнай. Аднак звычайнага, непалітычнага жыцця ў ёй усё ж больш.

Забіць у сабе цмока

Прэм'ера п'есы адбудзецца 27 кастрычніка. На спектакль амаль не засталося білетаў, паведаміў у аўторак у МПЦ Sputnik рэжысёр і мастацкі кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра Уладзімір Ушакоў.

Галоўныя ролі выканаюць вядомыя ў Беларусі персоны. У якасці Ланцэлота выступіць тэлевядучы і музыкант Дзяніс Дудзінскі. Ролю Эльзы выканае актрыса Анастасія Ушакова, Бургамістра - акцёр і бізнесмен Віталь Новікаў.

У Мінску жанр п'есы вызначылі як "#несказка". І сапраўды, казачнага тут мала.

Асноўная ідэя пастаноўкі - забіць цмока ўнутры сябе, расказаў Уладзімір Ушакоў.

"У кожнага чалавека шмат фобій і страхаў, якія перашкаджаюць жыць, свабодна і паўнавартасна сябе адчуваць. Тут, напэўна, больш барацьба для сябе. Пераадоленне гэтых рэчаў. Не баяцца сказаць, не баяцца падумаць, не баяцца, што цябе за гэта пакараюць і будуць за штосьці лаяцца", - адзначыў ён.

"Як нам жыць так, каб быць шчаслівымі. Як нам прайсці гэты шлях да самога сябе і да тых, хто нас акружае", - дадаў рэжысёр.

У п'есе таксама будзе роля цмока. Пастаноўшчык паспрабаваў зрабіць яго такім жахлівым, каб ён не спадабаўся ніводнаму гледачу. У п'есе цмок усё ж памірае. Гэтая сцэна стане адной з самых яркіх. Ушакоў паабяцаў, што галава цмока "будзе лётаць".

Дабро + зло

Ролю адмоўнага персанажа ў спектаклі сыграў Віталь Новікаў. Ён лічыць, што зло нашаму свету таксама неабходна. Інакш як бы мы даведаліся пра дабро? Зло ёсць у кожным з нас. Шлях па яго выкараненні і ёсць рай для чалавека.

"Мы ад чаго ўсе пакутуем? Ад таго, што свядомасць пачынае жэрці нас саміх. Яна аналізуе тое, што з намі адбываецца, а гэта непрыемна і балюча. Гэта дастаўляе дыскамфорт", - заўважыў Віталь Новікаў.

"Але свядомась павінна быць звонку. Псіхолагі вучаць: для таго, каб чалавек мог нармальна аналізаваць свае праблемы, ён павінен вынесці іх з галавы і паставіць перад сабой. Калі ён пачынае разглядаць знешнюю гісторыю, тады ў яго вызваляюцца ўнутраныя заціскі. Ён становіцца вольным і можа прымаць узважаныя рашэнні", - дадаў ён.

Аўтар п'есы Яўген Шварц у гэтым плане як добры псіхолаг.

"Ён не робіць балюча. Усе гэтыя праблемы, якія грызуць любога чалавека, размяшчае перад ім у вобразе такой казачнай гісторыі. Чалавек па сваёй волi ўцягваецца і залазіць у тыя куткі, у якія ён бы не адважыўся зазірнуць", - растлумачыў Новікаў.

Плакалі з-за ролі

Самай складанай для акцёраў і рэжысёра стала рамантычная сцэна, калі Эльза і Ланцэлот прызнаюцца адзін аднаму ў каханні.

Актрыса Анастасія Ушакова прызналася, што яна не змагла стрымаць слёз падчас рэпетыцыі.

"У мяне была істэрыка. Гэта было вельмі цяжка. Мы не маглі зразумець, што нам рабіць і як нам зрабіць так, каб гэта было не проста казкай. Мы спрабавалі знайсці логіку дзеянняў. Я ўвогуле разраўлася, і на наступны дзень усё знайшлося", - распавяла Ушакова.

Ідэя пра забойства цмока праявіла сябе нават у харэаграфіі. У спектаклі шмат новых і нечаканых прыёмаў.

"У харэаграфіі мы таксама забіваем цмока. У многіх артыстаў ёсць унутранае адчуванне, што гэта нельга. Новае не прымаецца", - растлумачыў харэограф спектакля Гіві Кбілашвілі.

Мастак Паліна Картавіцкая імкнулася напоўніць касцюмы акцёраў тонкім сімвалізмам, які, аднак, будзе зразумелы кожнаму.

Яна распавяла, што Эльза з'явіцца перад гледачом у дзвюх вясельных сукенках - чорнага і белага колераў. Колер сукенак залежыць ад тых падзей, што адбываюцца з гераіняй.

"Але кожны касцюм будзе ўпрыгожаны прынтамі лілей. Гэтыя кветкі сімвалізуюць некранутасць, духмянасць, грацыю, захапленне. Яны незвычайна вялікія, каб было відаць кожнаму гледачу", - заўважыла Паліна Картавіцкая.

Гутарку са стваральнікамі спектакля глядзіце на відэа Sputnik.

27
Тэги:
Культура, Прэм'ера спектакля, Мінск

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" па традыцыі прайшоў у вёсцы Стаўбун

50
(абноўлена 15:49 01.06.2020)
  • Абрад Ваджэнне і пахаванне Стралы зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.
  • У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.
  • Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
  • Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.
  • У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
  • Галоўнай стрэльнай песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.
  • Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы.
  • Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.
  • Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.
  • У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.
  • Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
  • Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
  • Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.
  • Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
  • Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
  • Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.
Народнае беларускае свята Ушэсця не мае пэўнай даты - яно прыпадае на саракавы дзень пасля Вялікадня. Звычайна на Ушэсце на Беларусі ладзілі таямічы абрад, традыцыя правядзення якога захавалася толькі ў некалькіх беларускіх вёсках.

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" традыцыйна ладзілі на Беларусі на Ушэсце - свята, якое прыпадае на саракавы дзень пасля Вялікадня. Сёння ён праводзіцца толькі у некалькіх вёсках Веткаўскага і Чачэрскага раёна на Гомельшчыне.

Напрыклад, у 2005 годзе гэтаму абраду ў вёсцы Казацкія Балсуны надалі статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны.

На гэты раз фотакарэспандэнт sputnik Альфрэд Мікус патрапіў на ваджэнне Стралы ў вёсцы Стаўбун. З-за эпідэміялагічнага становішча сюды не запрашалі вялікай колькасці гасцей і правялі абрад толькі ў коле блізкіх людзей.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як на Беларусі захоўваюць традыцыю аднаго з самых таямнічых і архаічных абрадаў.

Глядзіце таксама:

  • Як прайшоў абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Валасовічы – фота
  • Традыцыя жыве: на Палессі зноў зладзілі "Юраўскі карагод"

50
  • Абрад Ваджэнне і пахаванне Стралы зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.

  • У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.

  • Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.

  • Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.

  • У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.

  • Галоўнай стрэльнай песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Галоўнай "стрэльнай" песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.

  • Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    "Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы".

  • Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.

  • Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.

  • У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.

  • Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.

  • Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.

  • Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.

    Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.

  • Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.

  • Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.

  • Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.

Тэги:
Беларусь, Традыцыі і абрады
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Дзіцячыя вершы: пра прыроду, сям'ю і школу

Дзіцячыя вершы: пра прыроду, сям'ю і школу

16614
(абноўлена 12:44 30.05.2020)
Чытайце вершы дзя дзяцей на беларускай мове ў падборцы Sputnik. Тут толькі самае лепшае і натхняльнае.

У Міжнародны дзень абароны дзяцей Sputnik прапануе падборку лепшых дзіцячых вершаў на беларускай мове. У вершах сучасных паэтаў і класікаў паўстае выява дзяцінства, агульная для ўсіх: сябры, жывёлы і птушачкі, любімая сям'я, новыя адкрыцці і школьныя бязладзіцы.

Наведаць чароўную краіну дзяцінства і ўспомніць любімыя вершы можна таксама па спасылцы, а калі вам падабаюцца загадкі, Sputnik ужо рабіў падборку нескладаных пытанняў, якія можна задаваць самым маленькім.

Вершы пра маму, бацьку і сям'ю нікога не пакінуць абыякавымі. Пачытайце таксама беларускія народныя прыказкі пра дзяцей – абяцаем, некаторыя з іх вас сапраўды здзівяць.

Чытайце таксама:

16614
Тэги:
Беларуская мова, Вершы
Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове
Лукашэнка жорстка адказаў канкурэнтам на выбарах

Лукашэнка жорстка адказаў канкурэнтам на выбарах

0
(абноўлена 15:33 04.06.2020)
Каментуючы заяву аднаго з магчымых кандыдатаў, што для вядзення перадвыбарнай кампаніі той прадаў дом, Лукашэнка заявіў, што "гэтых грошай хопіць на адзін тыдзень, каб тысячу чалавек штаба ўтрымліваць ці нават 500 і весці гэтую кампанію".

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка жорстка выказаўся ў адрас аднаго з патэнцыйных прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

"Адзін заяўляе, што ён лічбавы парадак дня выпрацаваў у Беларусі і стварыў IT-парк. Дык вось павінен сказаць: я папрасіў, каб ён распавёў, чаму яго звольнілі, такога знакамітага. Да гэтага часу не кажа. Мы чакаем. Прыйдзе час, трэба - скажам", - заявіў дзейны кіраўнік дзяржавы ў чацвер.

Каментуючы заяву гэтага кандыдата, што для вядзення перадвыбарнай кампаніі той прадаў дом, Лукашэнка заявіў, што "гэтых грошай хопіць на адзін тыдзень, каб тысячу чалавек штаба ўтрымліваць ці нават 500 і весці гэтую кампанію".

Лукашэнка таксама ўзгадаў адно яркае выказванне гэтага чалавека: "Ён распавядае, што я яго бабулі спадабаўся, таму што ведаў, колькі свінаматка можа нарадзіць парсючкоў". У гэтым кантэксце ён задаўся пытаннем, чым ён сам тады спадабаўся цяперашняму патэнцыйнаму кандыдату: "Чаму ты ад Шушкевіча прыбег да мяне на каленях прасіць. Мы ж гэта не забыліся".

Дзе грошы?

Задаўся пытаннем у адносінах да аднаго з прэтэндэнтаў Лукашэнкі і пра грошы. Пры гэтым ён не ўдакладніў, пра каго менавіта ідзе гаворка.

"Вы ў яго спытаеце, задайце адно пытанне: што такое кампанія "ПрыватЛізінг"? Другое пытанне: дзе грошы трымае, якія ашуканскім чынам атрымаў у Беларусі?" - сказаў Лукашэнка.

Адрэагаваў дзеючы прэзідэнт і на некаторыя прапановы канкурэнтаў.

"Няхай ён патлумачыць, што такое інвестыцыі ў дзейсныя дзяржпрадпрыемства (дапусцім, на МТЗ я нядаўна быў), пры якіх застанецца не 18 тысяч працуючых, а 1,8 тысячы, - мы астатнім дамо па 500-600 не тое рублёў, не тое долараў, хай яны перавучваюцца на іншыя спецыяльнасці. У мяне паўстае пытанне: чалавек прэзідэнтам наогул-то збіраецца абірацца? Заявіць перад выбарамі пра тое, што ён выкіне на вуліцу... Таму што інвестар больш не пакіне", - дадаў Лукашэнка.

Па словах прэзідэнта, ёсць і другое пытанне: што застанецца тады на самім прадпрыемстве? "Яно будзе вырабляць балты і гайкі, ніякіх кампетэнцый, канструктарскіх навацый і іншага не будзе", - упэўнены Лукашэнка.

0
Тэги:
Беларусь, Выбары, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020