Кінафестываль "Паўночнае ззянне" упершыню пройдзе ў Гродне

© Photo : арганізатараў "Беларускіх уікэндаў"Гледачы ў кінатэатры, архіўнае фота
Гледачы ў кінатэатры, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рамках фестывалю ў гродзенскім кінатэатры пакажуць чатыры фільмы рэжысёраў з краін Паўночнай Еўропы, якія дапамогуць змяніць погляд на звыклыя рэчы.

ГРОДНА, 25 кас - Sputnik, Іна Грышук. Гродзенскі кінатэатр "Чырвоная зорка" на чатыры дні стане пляцоўкай вядомага фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне", які будзе праходзіць у Гродна з 25 па 28 кастрычніка.

Адкрыццё кінафестываля Лістапад, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Не толькі "Хрусталь": што яшчэ глядзець на фестывалі "Лістапад"

Адкрыццё кінапаказаў пройдзе 25 кастрычніка ў 18:30 з удзелам каманды і партнёраў фестывалю. У першы дзень гродзенцам пакажуць чорную камедыю шведскага рэжысёра "Былая жонка", якая з гумарам і сур'ёзнасцю распавядае гісторыю трох адносін ад закаханасці да разводу. У праграме - дацкая камедыя "Жудасная жанчына", дзе паказаны мужчынскі погляд на адносіны, якія перараслі ў маніпулятарскія, эстонская драма "Канец ланцужка", у якой гераіня-афіцыянтка назірае за наведвальнікамі кафэ хуткага харчавання. У апошні дзень фестывалю гродзенцы ўбачаць гістарычную драму "Хронікі Мелані", якая распавядае гісторыю жыцця людзей, адпраўленых у Сібір.

Як распавяла медыя-каардынатар фэсту Ганна Шарко, усе фільмы будуць паказаны на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі. У гэтым годзе слоганам і агульнай канцэпцыяй фестывалю стала фраза "Змяні вугал зроку", якая заклікае змяніць погляд на звыклыя рэчы.

Фестываль кіно "Паўночнае ззянне" ў Беларусі праходзіць ужо чатыры гады, але ў Гродна прыехаў упершыню. У мінулыя гады з абласных цэнтраў ён праходзіў у Віцебску і Гомелі. У будучыні арганізатары плануюць пашыраць геаграфію і наладжваць кантакты з іншымі буйнымі гарадамі краіны.

"Паўночнае ззянне" таксама з'яўляецца прыкметнай у Беларусі пляцоўкай, дзе прафесіяналы і аматары кіно могуць абменьвацца вопытам і новымі ідэямі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0