Forbes назваў топ-5 лепшых фільмаў жахаў 2018 года

Forbes назваў топ-5 лепшых фільмаў жахаў 2018 года

9
(абноўлена 09:29 01.11.2018)
Па версіі выдання, лепшым хорарам стаў фільм "Рэінкарнацыя".

МІНСК, 1 ліс - Sputnik. Спіс лепшых "ужасцікаў", якія выйшлі ў пракат у 2018 годзе, апублікаваў часопіс Forbes.

Першае месца заняў фільм рэжысёра Ары Астэра "Рэінкарнацыя", які сабраў у сусветным пракаце амаль 80 мільёнаў долараў пры бюджэце ў 10 мільёнаў. Кінастужка пра сям'ю, з якой адбываюцца дзіўныя рэчы, атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў, а Тоні Коллетту, які сыграў галоўную ролю, прадказваюць намінацыю на "Оскар". Саму карціну кінакрытыкі называлі "адным з самых чаканых" фільмаў лета.

На другім радку размясціўся не зусім "чысты" трылер "Ціхае месца" рэжысёра Джона Красінскі. Падзеі адбываюцца ў постапакаліптычнай будучыні, дзе людзі практычна цалкам знішчаны жудаснымі крыважэрнымі павукападобнымі монстрамі з абвостраным слыхам. Фільм сабраў у пракаце амаль 340 мільёнаў долараў пры бюджэце ў 17 мільёнаў.

Трэцяе месца дасталася фантастычнай камедыі "Прабачце за турботы". У ёй гаворка ідзе пра цемнаскурага мэнэджара па тэлефонных продажах, які здолеў так змяніць свой голас, што дамогся выдатных поспехаў на працы. Да жанру хорар, па словах крытыкаў, карціну можна аднесці па прычыне абсурднасці. Пры бюджэце ў 3 мільёны долараў стужка сабрала больш за 17 мільёнаў.

У пяцёрку таксама ўвайшлі "Дзень усіх Святых" Дэвіда Гордана Грына і навукова-фантастычная карціна "Анігіляцыя" Алекса Гарленда, заняўшы чацвёртае і пятае месца адпаведна.

Якія яшчэ цікавыя і жудасныя фільмы можна паглядзець – чытайце ў падборцы Sputnik.

9
Тэги:
фільм
Каментары