Першы прафесіны беларускі мастак сярод людзей, якія не чуюць, Андрэй Пакаціла

Фотафакт: выстава карцін глухіх людзей адкрылася ў Мінску

28
(абноўлена 17:39 01.11.2018)
Свае работы гледачам прадставілі глухія людзі, якія першымі ў Беларусі атрымалі прафесійную мастацкую адукацыю.

МІНСК, 1 ліс - Sputnik. Выстава жывапісу глухіх людзей "Мара" адкрылася сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Назву экспазіцыя атрымалі невыпадкова - гэта абрэвіятура з імёнаў мастакоў, якія прадставілі свае карціны. Марыана Чакілева, Андрэй Ігнаценка і Аляксандр Пакаціла - асаблівыя мастакі, якія даўно марылі атрымаць прызнанне ў шырокай аўдыторыі.

Выставка картин глухих людей
© Sputnik
"Прыстань у Швянтоі (Літва)", Андрэй Ігнаценка

Ініцыятарам выставы выступіў Інстытут інклюзіўны адукацыі БДПУ ў падтрымку пачынання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якая па прыкладзе сваіх еўрапейскіх калегаў зараз на конкурснай аснове прымае і глухіх абітурыентаў.

Эксперымент стартаваў у 2012 годзе, і першым беларускім прафесійным мастаком сярод людзей, якія не чуюць, стаў менавіта Андрэй Пакаціла. Марыяна Чакілева і Андрэй Ігнаценка пакуль яшчэ вучацца на чацвёртым курсе.

Выставка картин глухих людей
© Sputnik
Выстава жывапісу глухіх людзей адкрылася ў Мінску

На выставе прадстаўлены жывапіс розных жанраў. Андрэй малюе гістарычныя і рамантычныя кампазіцыі, Марыяна аддае перавагу нацюрмортам, а Аляксандр піша лірычныя пейзажы з цэрквамі. Усе мастакі гуляюць з колерам, выкарыстоўваючы яркія фарбы і цікавыя фактуры.

Убачыць выставу ў Нацыянальным мастацкім музеі можна да 12 снежня.

28
Тэги:
Мінск, Мастацтва, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Каментары