Выстава Беларусь у Вялікай вайне 1914 - 1918 гг.

Унікальныя артэфакты Першай сусветнай вайны прадставілі ў Мінску

220
(абноўлена 17:59 08.11.2018)
На выставе, прысвечанай падзеям на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў часы Першай сусветнай вайны, можна ўбачыць фотаздымкі і рэліквіі са збору Нацыянальнай бібліятэкі і прыватнай калекцыі.

Выстава "Беларусь у Вялікай вайне" адкрылася напярэдадні ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Карэспандэнт Sputnik Анастасія Ваўчок пабывала ў Музеі кнігі і пагутарыла з загадчыкам навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Анатолем Сцебуракам пра тое, як паўплывалі падзеі сусветнага масштабу на нашу краіну.

Выстава Беларусь у Вялікай вайне 1914 - 1918 гг.
© Sputnik / Анастасия Волчок
Загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Анатоль Сцебурака

Вялікая вайна

Выстава, на якой прадстаўлены больш за 350 аб'ектаў, з'яўляецца вынікам і падсумаваннем доўгай працы, якая пачалася чатыры гады таму з нагоды круглай даты пачатка Першай сусветнай вайны. Тады Нацыянальная бібліятэка зрабіла электронны праект, прысвечаны яе падзеям.

Выстава Беларусь у Вялікай вайне 1914 - 1918 гг.
© Sputnik / Анастасия Волчок
У экспазіцыі можна ўбачыць кнігі, перыёдыку і дакументы з архіваў Нацыянальнай бібліятэкі

У экспазіцыі можна ўбачыць кнігі і дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама фотаздымкі і артэфакты з прыватнага збору беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава.

Назву выставы можна патлумачыць адразу з двух пунктаў гледжання. Па-першае, вайну 1914-1918 гадоў, пакуль яна ішла, называлі па-рознаму, і еўрапейскі варыянт – Вялікая вайна. У Расійскай імперыі яе называлі Другой Айчыннай, праводзячы паралель з падзеямі 1812 года. Першай сусветнай гэту вайну пачалі называць толькі тады, калі пачалася Другая сусветная вайна.

Выстава Беларусь у Вялікай вайне 1914 - 1918 гг.
© Sputnik / Анастасия Волчок
Выстава "Беларусь у Вялікай вайне 1914 - 1918 гг."

Па-другое, на падзеі Першай сусветнай вайны на гэтай выставе можна зірнуць менавіта з боку беларусаў.

"Мы пастараліся паглядзець на гэтую вайну праз друкаваныя крыніцы, паштоўкі, лісты, усё тое, што было летапісам тых падзей", - гаворыць Анатоль Сцебурака.   

Пачатак нацыянальнага адраджэння

Першая частка выставы складаецца з выданняў, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Гэта тыя часопісы, якія абвясцілі пра пачатак вайны, афіцыйныя выданні, якія адлюстроўвалі падзеі на фронце.

Асобна вылучана частка, прысвечаная мастацкай літаратуры - беларускім пісьменнікам, якія ў сваіх творах перадалі жах тых часоў. Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля – усе яны ў той час знаходзіліся ў Беларусі і так ці інакш былі звязаныя з падзеямі вайны.

Выстава Беларусь у Вялікай вайне 1914 - 1918 гг.
© Sputnik / Анастасия Волчок
Асобна вылучана частка, прысвечаная мастацкай літаратуры

У той жа час з'явіліся першыя беларускія школы.

"Да Першай сусветнай вайны ў Беларусі, нягледзячы на пэўную лібералізацыю, усё роўна нельга было стварыць паўнавартаснай беларускай школы. І вось на акупаванай немцамі тэрыторыі, Обер-Ост, з 1915 года пачалі з'яўляцца навучальныя ўстановы", - распавядае Анатоль Сцебурака.

У іх не хапала літаральна ўсяго - не было ні настаўнікаў, ні падручнікаў. Першыя кнігі ва ўкладанні Антона Луцкевіча былі выдадзеныя ў Вільні, там жа з'явіліся настаўніцкія курсы. Гэты час, нягледзячы на вайну, можна назваць пачаткам нацыянальнага адраджэння ў Беларусі.

Выстава Беларусь у Вялікай вайне 1914 - 1918 гг.
© Sputnik / Анастасия Волчок
"Гоман" была адзінай газетай на беларускай мове

"На старонках газеты "Гоман", адзінай газеты на беларускай мове, якая выходзіла падчас акупацыі ў Вільні лацініцай і кірыліцай, асвятляліся сур'ёзныя працэсы, звязаныя са станаўленнем беларускай дзяржаўнасці", - расказвае Анатоль Сцебурака.

Так, у нумарах за кастрычнік і лістапад паведамляецца, якія загады робіць сакрэтарыят Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама што з'явіўся беларускі консул у Адэсе. Ім быў Сцяпан Некрашэвіч, чалавек, які пасля стане адным са стваральнікаў і кіраўнікоў Інбелкульта.

Унікальныя экспанаты

Вельмі значнае месца ў друкаванай прадукцыі часоў вайны займала прапаганда. На выставе можна ўбачыць прылады нямецкай і італьянскай вытворчасці, з дапамогай якіх рабіліся ўлёткі, а таксама паходнае крэсла афіцэра нямецкай арміі, на якім падчас працы на станку сядзеў наборшчык.

Вельмі значнае месца ў друкаванай прадукцыі часоў вайны займала прапаганда
© Sputnik / Анастасия Волчок
Вельмі значнае месца ў друкаванай прадукцыі часоў вайны займала прапаганда

Таксама ў вітрынах прадстаўленыя пісьмовыя прыналежнасці, якія належылі вышэйшаму афіцэрскаму саставу, і прыклады прыватнай перапіскі – ва ўсіх адлюстраваны беларускія сюжэты.

Пісьмовыя прылады - чарнільніцы ў выглядзе кайзераўскага шлема
© Sputnik / Анастасия Волчок
Пісьмовыя прылады - чарнільніцы ў выглядзе кайзераўскага шлема

Унікальным экспанатам з'яўляецца рэлікварый, знойдзены на месцы баявых дзеянняў каля возера Нарач. 

"Рэлікварый складаецца з трох частак, на ім адлюстравана адна з найбуйнейшых каталіцкіх святынь – санктуарый у Лурдзе, на поўдні Францыі", - расказвае Анатоль Сцебурака.

Выстава Беларусь у Вялікай вайне 1914 - 1918 гг.
© Sputnik / Анастасия Волчок
Рэлікварый, знойдзены каля возера Нарач

Манаграмы на рэлікварыі гавораць аб тым, што ён быў зроблены яшчэ ў ХІХ стагоддзі: герб Папы Рымскага Пія ІХ і манаграма "NDL" – Нотр Дам дэ Лурд.

Дзіўныя фатаздымкі ў дакументах

Беларусь, падзеленая лініяй фронту, патрабавала сістэмы кантролю, таму асобнае месца ў экспазіцыі належыць пасведчанням асобы. Яны рабіліся на дзвюх мовах: рускай і нямецкай.

"Вы ведаеце, чаму такі дзіўны вузкі фотаздымак у дакуменце? Фотаздымкі былі дарагімі, таму на лаву саджалі адразу шмат людзей, а потым разразалі фота", - тлумачыць цікавую асаблівасць Анатоль Сцебурака.

Фотаздымкі былі дарагімі, таму на лаву саджалі адразу шмат людзей, а потым разразалі фота
© Sputnik / Анастасия Волчок
Фотаздымкі былі дарагімі, таму на лаву саджалі адразу шмат людзей, а потым разразалі фота

На фотаздымках у цэнтральных вітрынах можна ўбачыць паўсядзённае жыццё сялян, кадры падманліва мірныя. На адным са здымкаў нямецкія салдаты катаюць беларускіх дзетак у калясцы.

На адным са здымкаў нямецкія салдаты катаюць беларускіх дзетак у калясцы
© Sputnik / Анастасия Волчок
На адным са здымкаў нямецкія салдаты катаюць беларускіх дзетак у калясцы

"Да Першай сусветнай наша беларуская вёска была яшчэ некранутая, захоўвала традыцыі. З пачаткам калектывізацыі ўсё гэта знікне, а вось нямецкія салдаты на Палессі заспелі традыцыйную беларускую культуру", - расказвае Анатоль Сцебурака.

На Палессі немцы заспелі традыцыйную беларускую культуру
© Sputnik / Анастасия Волчок
На Палессі немцы заспелі традыцыйную беларускую культуру

Такая праблема з бежанцамі Еўропе і не снілася

На апошніх стэндах - падзеі Усходняга фронта. Перамір'е ў Камп'ене было падпісана 11 лістапада 1918 года, але на Усходзе перамовы аб міры пачаліся раней, на гэта паўплывалі падзеі рэвалюцыі 1917 года і абяцанні бальшавікоў – яны казалі, што трэба завяршаць вайну.

"Што прынёс гэты мір Беларусі? Безумоўна, гэта вельмі ганебны і цяжкі падзел нашай тэрыторыі, бальшавікі расплаціліся нашай зямлёй, каб выйсці з вайны, але, тым не меньш, значнасць гэтай падзеі мы зменшыць не можам", - падводзіць вынік Анатоль Сцебурака.

Тэрыторыя Беларусі была падзеленая
© Sputnik / Анастасия Волчок
Тэрыторыя Беларусі была падзеленая

Для еўрапейскай свядомасці самай пацярпелай ад вайны краінай з'яўляецца Бельгія, якая фактычна засталася цалкам знішчаная. Але навуковец сцвярджае, што па разбурэннях Беларусь калі не пераўзыходзіць яе, то знаходзіцца вельмі блізка.

"Зараз у Еўропе ў трэндзе праблема бежанцаў - беларусы з ёю сутыкнуліся менавіта ў гэтую вайну. Лічба фантастычная: ад 1,5 да 2,2 мільёна чалавек. Ніколі ні да гэтага, ні пасля столькі беларусаў не пакідала бацькаўшчыну", - распавядае Анатоль Сцебурака.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны людзі не паспелі выехаць з Беларусі з-за бліцкрыгу, а Першая сусветная вайна ішла паступова, таму ў беларусаў быў час на бежанства, вымушаную эміграцыю.

Першая сусветная вайна ішла паступова, таму ў беларусаў быў час на бежанства
© Sputnik / Анастасия Волчок
Першая сусветная вайна ішла паступова, таму ў беларусаў быў час на бежанства

"Расійская Імперыя вычашчала тэрыторыю каля фронта, трэба было з патрыятычных пачуццяў усё забраць, астатняе знішчыць і ехаць на Усход. Ад Брэста на Кобрын і далей на Усход сотні тысяч чалавек жылі пад адкрытым небам. Гэта была гуманітарная катастрофа, якую немагчыма параўнаць нават з тым, што зараз адбываецца ў Еўропе", - кажа навуковец.

Вырашаць гэту праблему спрабавалі гуманітарныя арганізацыі, такія як Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, Беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны і Чырвоны Крыж, але гэта было слабым суцяшэннем. Нажаль для нас, значная колькасць тых бежанцаў не вярнуліся пасля на Радзіму.

220
Тэги:
Выстава, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Першая сусветная вайна
Журналіст, тэлевядучы Яўген Прымакоў

Дарога пераменаў: якія рэформы чакае Рассупрацоўніцтва ў гэтым годзе

9
(абноўлена 10:40 12.08.2020)
Змена назвы, павелічэнне квот для студэнтаў з СНД і праца з вядомымі артыстамі - толькі малая частка новай стратэгіі агенцтва.

МІНСК, 12 жні - Sputnik, Данара Курманава. Яшчэ напрыканцы чэрвеня гэтага года стала вядома: кіраўніком агенцтва "Рассупрацоўніцтва" прызначаны дэпутат Дзярждумы і тэлежурналіст Яўген Прымакоў. У першы ж дзень уступлення на пасаду Прымакоў паабяцаў СМІ, што цяпер ведамства чакаюць "вялікія перамены". Аднак падрабязнасці раскрыў толькі 11 жніўня, падчас сваёй анлайн-лекцыі. Sputnik распавядае аб самых важных дэталях новай праграмы агенцтва.

Ніякай мяккай сілы

Перш за ўсё, новы кіраўнік "Рассупрацоўніцтва" прапанаваў партнёрам агенцтва адмовіцца ад тэрміна "мяккая сіла" - таму што, як прызнаўся сам, трываць яго не можа.

"Гэта нешта незразумелае і выдуманае не намі", - заявіў Яўген Прымакоў у самым пачатку лекцыі. І пусціўся ў тлумачэнні: мэта "Рассупрацоўніцтва" першапачаткова складалася не ва ўжыванні сілы, а ў забеспячэнні міжнароднага камфорту і спакою. Праз культурныя і адукацыйныя праграмы агенцтва стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця як самой Расіі, так і дзяржаў-партнёраў.

Далей – больш: па словах Прымакова, "Рассупрацоўніцтва" сыходзіць і ад ідэі гуманітарнай прысутнасці. "Гэта стары канцэпт, – растлумачыў сваё рашэнне кіраўнік. – Мы павінны перайсці ад гуманітарнай прысутнасці да гуманітарнага ўплыву, які дапамагае захоўваць мір".

У якасці прыкладу такога ўплыву ён прывёў трагедыю ў Бейруце, калі агенцтва ўпершыню ўдзельнічала ў адпраўцы ўрачоў на дапамогу пацярпелым. Дадзеную акцыю Прымакоў назваў сімвалічнай і дадаў: менавіта такія мерапрыемствы спрыяюць, каб за мяжой да Расіі ставіліся больш прыязна. Яны паказваюць, што ў дзеяннях агенцтва няма ніякай сілы - толькі імкненне да салідарнасці.

Праца ў рэжыме нон-стоп

Перш чым правесці адкрытую лекцыю, Яўген Прымакоў каля месяца вывучаў працу "Рассупрацоўніцтва" і прыйшоў да высновы: рэформы ў агенцтве трэба пачынаць з сеткі рускіх клубаў.

"Яны павінны працаваць не ад мерапрыемства да мерапрыемства, а пастаянна, - заявіў Прымакоў. - Гэта павінна быць менавіта клубная сістэма, каб удзельнікі маглі прыйсці, калі ўздумаецца, пагаварыць адзін з адным, пачытаць кніжкі. Бо гэтыя цэнтры за мяжой існуюць менавіта для людзей, якія маюць патрэбу ў зносінах з Расіяй".

На думку Прымакова, кожны клуб павінен арыентавацца не толькі на моладзь, але і на больш дарослыя групы насельніцтва, бо за мяжой пражывае нямала выхадцаў з СССР, блізкіх ужо да пенсійнага ўзросту. Прычым кожнай узроставай катэгорыі патрэбныя індывідуальныя актыўнасці.

"Нам не патрэбны фармат мерапрыемстваў для галачкі, калі гасцей пояць гарбатай", - сказаў Яўген Прымакоў і заклікаў работнікаў агенцтва максімальна сысці ад ідэй у стылі "Дзень рускай музыкі" або "Свята рускага пельменю".

Аднак у змене рэжыму працы рускіх клубаў ёсць адна праблема. Многія рускія цэнтры знаходзяцца ў будынках пасольстваў РФ, і проста так у іх зайсці нельга. "Таму цяпер пачнем працу з тых цэнтраў, у якіх выбудаваць новую сістэму можна", - сказаў Прымакоў.

Без знакамітасцяў не абысціся

Спатрэбіцца "Рассупрацоўніцтве" і прафесійнае прадзюсаванне. Асноўнай аўдыторыяй агенцтва з'яўляецца моладзь, а маладым людзям цікавая поп-культура: сучасная музыка, кнігі, фільмы і серыялы. Праз усё гэта будучыя студэнты могуць захапіцца рускай культурай у цэлым, лічыць Яўген Прымакоў.

На яго думку, важна знаёміць моладзь з класікай. Але нельга скідаць з рахункаў захапленні і інтарэсы, уласцівыя маладосці. "Мала хто пачынаў вучыць англійскую мову, каб у арыгінале чытаць Шэкспіра, хоць такія людзі таксама ёсць, - сказаў кіраўнік агенцтва. - Для сучасных рабят мова - гэта перш за ўсё сацыяльныя і эканамічныя магчымасці".

У сувязі з гэтым "Рассупрацоўніцтва" павінна запрашаць больш знакамітых артыстаў на замежныя мерапрыемствы, паведаміў Прымакоў. "Гэта павінны быць людзі, пра якіх кажуць ўсюды, - падсумаваў ён. - А не толькі маленькія творчыя калектывы, пра якія будуць гаварыць у такой жа маленькай кампаніі".

Усё па-новаму

Зрэшты, сама назва "Рассупрацоўніцтва" гучыць не асабліва маладзёжна і зразумела для людзей, якія не валодаюць рускай мовай, мяркуе Яўген Прымакоў. Таму агенцтву патрэбен рэбрэндынг, і перайменаваць трэба не толькі само ведамства, але яшчэ расійскія Цэнтры навукі і культуры (РЦНК).

"РЦНК – гэта наогул жудасная абрэвіятура, як і само слова "Рассупрацоўніцтва". Іншаземец яго вымавіць не ў стане", - разважыў Прымакоў.

Пры гэтым ведамства захавае афіцыйную звыклую назву - "Федэральнае агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнароднаму гуманітарнаму супрацоўніцтву". Мяняць трэба толькі знешні брэнд для нерускамоўнай аўдыторыі. Рускамоўных людзей слова "Рассупрацоўніцтва" не спалохае. А стварэнне новай назвы для агенцтва пацягне за сабой мноства непатрэбных марнаванняў - як мінімум, змену шыльдаў і афіцыйных бланкаў.

У рэшце рэшт, гэтыя грошы можна выдаткаваць на нешта больш карыснае, лічыць Яўген Прымакоў.

Наогул, здаецца, рацыянальнасць і эканомія сталі вызначальнымі фактарамі ў стратэгіі Прымакова.

Наймаць брэнд-менеджараў для стварэння новай абрэвіятуры ён таксама не плануе. Замест гэтага хоча зладзіць адкрыты конкурс, каб назву агенцтва прыдумалі студэнты, якія калісьці паступілі ў расійскія ўніверсітэты праз "Рассупрацоўніцтва". Як тлумачыць гэтую ідэю сам Прымакоў, логіка гэтага рашэння відавочная - ніхто не прачуе канцэпцыю брэнда для праекта лепш, чым непасрэдны ўдзельнік праекта.

Упор на СНД

Займаючыся новымі праектамі, "Рассупрацоўніцтва" не кідае прасоўванне расійскай адукацыі, спяшаецца запэўніць слухачоў Яўген Прымакоў напрыканцы лекцыі.

"Па ўказе прэзідэнта РФ квоты па бясплатным навучанні для замежных студэнтаў павялічаць удвая ў бліжэйшыя некалькі гадоў. Цяпер іх аб'ём складае 15 тысяч", - сказаў ён.

Больш за тое, агенцтва імкнецца падтрымліваць любыя адукацыйныя праекты, звязаныя з Расіяй і рускай мовай, ці то буйны ўніверсітэт, ці то правінцыйны дзіцячы сад. "Нават калі хтосьці за мяжой у двары стварыў групу і вучыць рускія казкі, гэта ўжо выдатна", - сказаў Прымакоў.

Таксама "Рассупрацоўніцтва" будзе надаваць больш увагі аналітыцы, каб яшчэ лепш разумець, што цікавіць сучасную моладзь. Для гэтага агенцтва мае намер кардынальна змяніць сайт. "Людзям павінна быць цікава сачыць за гуманітарнай дзейнасцю Расіі, а на наш сайт у цяперашнім выглядзе ніхто ў здаровым розуме забавы дзеля не палезе, - кажа Яўген Прымакоў. - Трэба зрабіць яго больш чытальным".

Усе гэтыя дзеянні, несумненна, патрабуюць часу, так як агенцтва працуе ў жорсткіх рамках - кожны праект трэба зацвердзіць як мінімум за год да старту. І тым не менш, кіраўнік "Рассупрацоўніцтва" абяцае, што дзякуючы новаўвядзенням арганізацыя стане яшчэ больш адкрытай. "Гэта дапаможа змагацца са старымі стэрэатыпамі, якія маглі паўстаць у каго-небудзь у дачыненні да нашага агенцтва з-за рэпутацыйнага выдаткі, якія ў нас па старой памяці, вядома, ёсць" - сказаў на заканчэнне Прымакоў.

9
Тэги:
Рассупрацоўніцтва

Як жыве сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава - фота

17
(абноўлена 18:05 07.08.2020)
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
Зараз сядзібу ў добрым стане за ўласныя сродкі падтрымлівае былы старшыня мясцовага калгаса Генрых Траццяк разам з жонкай. Яны і правялі экскурсію для фотакарэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса.

Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў, куды на мяжы XIX-XX стагоддзя з'язджаліся беларускія і польскія літаратары. Наведваўся сюды і будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уладзіслаў Рэймант і пісьменніца Элаіза Ажэшка. Магчыма, гэта і выратавала сядзібу ад разбурэння, якое стала лёсам для шматлікіх гістарычных помнікаў краіны.

Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак. У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

У спісе наведвальнікаў аказаўся фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус. Як зараз выглядае сядзіба Бохвіцаў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Глядзіце таксама:

  • Як аднаўляюць сядзібу Наркевічаў-Ёдкаў - фота
  • Ад знакамітага малочнага брэнда да руінаў: як развальваецца Старая Беліца
  • Святыня, якой пашанцавала? Чым зараз жыве Юравіцкі манастыр
17
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
    © Sputnik Альфред Микус

    Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
    © Sputnik Альфред Микус

    Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.

  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.

  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.

  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
    © Sputnik Альфред Микус

    Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
    © Sputnik Альфред Микус

    Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
    © Sputnik Альфред Микус

    У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.

  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
    © Sputnik Альфред Микус

    На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.

  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
    © Sputnik Альфред Микус

    Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.

  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.

  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.

  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
    © Sputnik Альфред Микус

    У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...

  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
    © Sputnik Альфред Микус

    ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сядзіба захавалася дастаткова добра.

  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
    © Sputnik Альфред Микус

    Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.

  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
    © Sputnik Альфред Микус

    Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.

  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сустракаюць і распавядаюць таямнічыя гісторыі сядзібы.

Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі
Урач-вірусолаг, дырэктар навуковага інфармацыйнага цэнтра па прафілактыцы і лячэнні вірусных інфекцый Георгій Вікулаў

Вікулаў: вакцына ад COVIND-19 можа захоўваць эфект да двух гадоў

0
(абноўлена 13:17 12.08.2020)
Вакцыны, створаныя па так званай "вектарнай тэхналогіі", могуць захоўваць эфект да двух гадоў, але ў кожным канкрэтным выпадку гэты тэрмін можа быць розным, лічыць урач-інфекцыяніст Георгій Вікулаў.

Нагадаем, раней у Міністэрстве аховы здароўя РФ паведамілі, што двухразовая схема ўвядзення вакцыны ад COVID-19 дазваляе сфармаваць працяглы імунітэт. Ведамства напярэдадні выдала рэгістрацыйнае пасведчанне на прэпарат, распрацаваны Нацыянальн

Викулов: вакцина от COVID-19 может сохранять эффект до двух лет

ым даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя акадэміка Н. Ф. Гамалеі. Зрэшты, клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каронавіруса працягнуцца і пасля яе рэгістрацыі, адзначыў у каментары для радыё Sputnik дырэктар Навукова-даследчага цэнтра па прафілактыцы і лячэнні вірусных інфекцый, кандыдат медыцынскіх навук Георгій Вікулаў.

"Гаворка ідзе аб вакцынацыі не праз некалькі дзён, а праз некалькі месяцаў. Перадрэгістрацыйныя патрабаванні, якія ёсць, як былі, так і захоўваюцца, перадрэгістрацыйныя даследаванні праводзяцца. Але на пэўнай выбарцы людзей. Пасля гэтага праводзяцца больш маштабныя даследаванні, у тым ліку па ацэнцы калектыўнага папуляцыйнага імунітэту. Для нас важная не толькі эфектыўнасць, але і бяспека. Прычым не толькі ў раннім, але і ў аддаленым перыядзе", - адзначыў Вікулаў.

Паводле яго слоў, клінічныя даследаванні будуць праводзіцца ў розных краінах, якія займаюцца стварэннем вакцын. Усяго ў распрацоўцы зараз знаходзіцца больш за 100 прэпаратаў, з іх 17 - у Расіі. Пры гэтым, толькі дзве вакцыны выйшлі ў "фінал", нагадвае Вікулаў.

"Вакцыны, створаныя па так званай "вектарнай тэхналогіі", могуць захоўваць поствакцынальны імунітэт да двух гадоў. Але гэта ў тэорыі. Як будзе канкрэтна з COVID-19, пакажа жыццё. Таму што перыяд назірання за гэтым захворваннем не перавышае васьмі месяцаў. Больш за тое, адзін працэнт людзей не адкажуць на вакцыну, такая Біялогія чалавека", - сказаў суразмоўца Sputnik.

Нагадаем, аб стварэнні першай у свеце вакцыны ад каронавіруса напярэдадні абвясціў Уладзімір Пуцін. Па словах прэзідэнта Расіі, прэпарат ужо апрабавала на сабе адна з яго дачок. Спачатку ў яе паднялася тэмпература да 38 градусаў, але неўзабаве хутка выпрацаваўся імунітэт.

Каментар дырэктара Навукова-даследчага цэнтра па прафілактыцы і лячэнні вірусных інфекцый, кандыдата медыцынскіх навук Георгія Вікулава Слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
Вакцынацыя, Расія, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19