Помнік Ф. М. Дастаеўскаму ў Маскве

Улады Кувейта забаранілі Дастаеўскага

8
(абноўлена 14:29 15.11.2018)
У спіс забароненых уладамі краіны кніг патрапілі "Браты Карамазавы", а рускі класік далучыўся да такіх непажаданых аўтараў, як Маркес і Гюго.

МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Кувейцкія ўлады папоўнілі спіс забароненых кніг раманам Фёдара Дастаеўскага "Браты Карамазавы".

Міністэрства інфармацыі Кувейта за апошнія пяць гадоў забараніла больш за чатыры тысячы кніг. У спісе забароненых - не толькі экстрэмісцкія выданні, але і сусветная класіка, у тым ліку "Сабор Парыжскай Божай Маці" Віктара Гюго і "Сто гадоў адзіноты" Габрыэля Гарсія Маркеса.

Як стала вядома ў ходзе правядзення Кувэйцкага кніжнага кірмашу, спіс "забаронкі" папоўніўся яшчэ амаль тысячай кніг. У лік забароненых раманаў трапілі і "Браты Карамазавы" рускага класіка Фёдара Дастаеўскага - цэнзары незадаволеныя метафізічным падтэкстам.

У адпаведнасці з заканадаўствам Кувейта, забарону на публікацыі ўжываюць у выпадку абразы ісламу або судовай сістэмы краіны, пагрозы нацбяспекі, закліку да беспарадкаў або амаральных дзеянняў.

Пры гэтым невядома, як павядуць сябе кувейцкія праваахоўнікі з турыстам, які па непамятлівасці можа везці з сабой томік Дастаеўскага: ці абмяжуецца ўсё адабраннем кнігі або пакаранне можа быць больш строгім.

8
Тэги:
Літаратура, Кнігі
Каментары