Музей Кюнстхал у Нідэрландах абрабавалі ў 2012 годзе

Скрадзеную карціну Пабла Пікаса знайшлі ў Румыніі

11
(абноўлена 09:19 19.11.2018)
Эксперты не выключалі таго, што карціна "Галава Арлекіна", скрадзеная ў Нідэрландах у 2012 годзе, магла быць спалена.

МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Улады Румыніі заявілі аб выяўленні карціны Пабла Пікаса "Галава Арлекіна", якая была скрадзена ў Нідэрландах у 2012 годзе.

Інфармацыю аб выяўленні карціны абнародавала прэс-служба ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у галіне арганізаванай злачыннасці і тэрарызму Румыніі.

"Карціна, якая з'яўляецца адной з сямі скрадзеных у 2012 годзе твораў мастацтва з галандскага музея, знаходзіцца пад аховай румынскіх уладаў і павінна прайсці экспертызу", - гаворыцца ў паведамленні.

Карціна Пікаса "Галава Арлекіна" была знойдзена ў павеце Тулча. Двое грамадзян Нідэрландаў убачылі карціну падчас паездкі па Румыніі і паведамілі пра гэта ў пасольства сваёй краіны, якое і перадало інфармацыю праваахоўным органам. Кошт карціны складае каля 800 тысяч еўра.

У кастрычніку 2012 быў абрабаваны музей "Кюнстхал" у Нідэрландах. Злачынцам удалося вынесці карціны Пікаса, Маціса, Гагена, два творы Клода Манэ і іншыя. Агульны кошт скрадзеных карцін складае каля 100 мільёнаў еўра.

Яшчэ ў 2013 годзе па падазрэнні ў рабаванні музея былі затрыманыя трое грамадзян Румыніі. Маці аднаго з іх заявіла тады, што знішчыла скрадзеныя карціны, каб пазбавіцца доказаў.

11
Тэги:
Пабла Пікаса, карціна
Каментары