Маладая рэстаўратарка пра прэзідэнцкі грант, натхненне і "зорных" калег

© SputnikРэстаўратарка Юлія Дранец
Рэстаўратарка Юлія Дранец - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзяўчына хвалюецца за развіццё рэстаўрацыі ў краіне і заклікае прафесіяналаў часцей дапамагаць адзін аднаму.

Амаль год таму рэстаўратарка Нацыянальнага гістарычнага музея Юлія Дранец атрымала прэзідэнцкі грант на аднаўленне ўнікальнага для Беларусі праекта.

На пачатку снежня дзяўчына рыхтуецца прэзентаваць сваю працу, а пакуль распавяла карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай пра членства ў саюзе рэстаўратараў Расіі, працу з фрэскамі Феафана Грэка і ўзаемаадносіны ў беларускай суполцы рэстаўратараў.

"Літоўскія калегі казалі, што гэта немагчыма"

Работа, з якой Юлія падавалася на атрыманне прэзідэнцкага гранту – гэта першы фотафон Беларусі пэнзля мастака Саввы Сіўко, які жыў у вёсцы Сянно Гродзенскай вобласці. Дата стварэння – прыкладна 1930-я гады.

Калі дзяўчына адправілася на кансультацыю да літоўскіх калег у рэстаўрацыйны цэнтр Гудзінаса, пачула, што адрэстаўраваць фотафон немагчыма – у такім жудасным стане ён знаходзіўся. Захавальнікі Нацыянальнага гістарычнага музея знайшлі працу падчас чарговай экспедыцыі на гарышчы старой вясковай хаты.

© Photo : личный архив Юлии ДранецТак першы беларускі фотафон выглядаў у самым пачатку працы
Маладая рэстаўратарка пра прэзідэнцкі грант, натхненне і зорных калег - Sputnik Беларусь
Так першы беларускі фотафон выглядаў у самым пачатку працы

"На карціне адсутнічала прыкладна 60% усяго слою фарбы, але я лічу, што зусім не шмат дамалявала. Тым больш, я выконваю працу такімі матэрыяламі, якія дазволяць праз 50 ці 100 гадоў, калі у рэстаўрацыі з’явяцца новыя тэхналогіі, іншаму спецыялісту штосьці паднавіць ці выправіць", - тлумачыць дзяўчына.

Доўгія месяцы гэтая праца з’яўляецца цэнтрам сусвету маладой рэстаўратаркі, кропкай адліку кожнага працоўнага дня.

"Такой унікальнай рэчы на Беларусі дакладна больш няма", - дадае яна.

© SputnikПраца па рэстаўрацыі першага беларускага фотафона амаль скончаная
Маладая рэстаўратарка пра прэзідэнцкі грант, натхненне і зорных калег - Sputnik Беларусь
Праца па рэстаўрацыі першага беларускага фотафона амаль скончаная

Каб атрымаць прэзідэнцую падтрымку, дастаткова было абраць пэўны аб’ект і літаральна па кроках апісаць працу, якую плануецца выканаць. На словах гэта гучыць проста, тым больш, дадае Юлія, што атрымаць грошы на рэалізацыю пэўнай творчай задумы можа абсалютна любы чалавек, які працуе ў сферы культуры. Памеры працы не маюць значэння, больш важна, наколькі крапатлівай яна будзе.

Пасля падпісання ўсіх дакументаў музей атрымлівае пэўную сумму грошай, частка якой сыходзіць на заробак самой Юліі, частка – на матэрыялы і вырашэнне пэўных арганізацыйных пытанняў. У смету таксама былі ўключаны паездкі да замежных калег на кансультацыю. Ідэальны варыянт – адвезці ўсю працу, але каб выдаткі былі меньшымі, дзяўчына вазіла некаторыя фрагменты ці нават проста фотаздымкі.  Усё астатняе – свае ідэі і веды.

"Пашчасціла" патрапіць у Гістарычны музей

У Нацыянальным гістарычным музеі Юлія Дранец працуе ўжо чатыры гады. Да гэтага шэсць гадоў вучылася ў Акадэміі мастацтваў на аддзяленні манументальнага жывапісу, якому папярэднічаў каледж Ахрэмчыка.

Макеты для скульптур, якія зараз знаходзяцца ў беларускім павільёне ВДНХ - Sputnik Беларусь
"Часам сапёр, часам хірург": чым жывуць беларускія рэстаўратары

"Наш акадэмічны выпуск стаў сапраўдным прарывам у краіне, бо ў астатніх установах адукацыі рыхтуюць рэстаўратараў-рознастаночнікаў. На мой погляд, чалавек нашай прафесіі не можа займацца ўсім патроху, каб развівацца, трэба абраць пэўны накірунак", - упэўненная дзяўчына.

Адразу пасля ўніверсітэта Юлія пачала працаваць у Гістарычным музеі і лічыць, што ёй сапраўды пашчасціла – першых рэстаўратараў з Акадэміі мастацтваў размяркоўвалі ў сапраўды "прэстыжныя" месцы. Яшчэ падчас універсітэцкіх стажыровак атрымалася папрацаваць у Мірскім і Нясвіжскім замках, Спаса-Прэабражэнскай царкве ў Полацку.

Часцей за ўсё Юлія працуе з абразамі і хацела б засяродзіць сваю ўвагу толькі на іх – лічыць, што гэта вельмі цікава, натхняецца вынікамі сваёй працы. У яе паслужным спісе – усе старабеларускія абразы, якія ёсць у гістарычным музеі. Першым быў абраз з выявамі Іосіфа, Марыі і анёла – канфіскат з мяжы.

Да сваіх прац рэстаўратарка ставіцца як да прадметаў мастацтва, а не культа. Але некалькі разоў у прафесіі даводзілася сутыкацца і з апантаным стаўленнем.

Напрыклад, ва ўніверсітэцкія часы ў якасці падпрацоўкі Юлія аднаўляла абразы ў прыватнай майстэрні ў Навінках. Там майстры моляцца некалькі разоў на дзень і нават не выкідаюць у сметнік ватныя тампоны, якія выкарыстоўваюць падчас працы. Іх абавязкова спальваюць. 

"Кожны беларускі рэстаўратар лічыць сябе зоркай"

У мінулым годзе Юлія Дранец стала членам моладзевай секцыі Саюза рэстаўртараў Расіі. Чаму Расіі? Таму што ў Беларусі такога аб’яднання няма. Нават патрапіць на стажыроўку да замежных калег складана: за ўласныя сродкі зрабіць гэта немагчыма, як і знайсці людзей, што захацелі б проста так аплаціць навучанне для беларусаў.

"Такія паездкі можна было б арганізаваць у межах абмену вопытам, але ў беларусаў няма такога вопыта і такіх тэхналогій, якімі б можна было падзяліцца", - лічыць Юлія.

Са зменай дырэктара ў Нацыянальным гістарычным са стажыроўкамі стала прасцей. Першай адукацыйнай паездкай да расійскіх калег стала падарожжа па Архангелскай вобласці, дзе вельмі добра захавалася драўлянае дойлідства. Там дзяўчына рэстаўравала тры абразы і выконвала так званыя выратавальныя працы яшчэ для дзясятка. 

© Photo : личный архив Юлии ДранецЮлія Дранец падчас рэстаўрацыі фрэскі
Маладая рэстаўратарка пра прэзідэнцкі грант, натхненне і зорных калег - Sputnik Беларусь
Юлія Дранец падчас рэстаўрацыі фрэскі

Наступная паездка – у Вялікі Ноўгарад, дзе давялося папрацаваць нават з фрэскамі Феафана Грэка.

"Наўгародская зямля багатая на цэрквы. Многія з іх разбураныя ці разбомленыя, у такіх фрэскі са сценаў амаль поўнасць абсыпаліся на зямлю. Там мастакі і рэстаўратары распрацавалі нават сваю сістэму, якой захапляюцца спецыялісты з усяго свету. Плошчу храма дзеляць на квадраты і адтуль збіраюць рэшткі фрэсак на планшэты, якія потым у рэстаўрацыйным цэнтры збіраюць як мазаіку і вяртаюць на сцены", - распавядае рэстаўратарка.

© Photo : личный архив Юлии ДранецРэстаўрацыйны цэнтр у Вялікім Ноўгарадзе
Маладая рэстаўратарка пра прэзідэнцкі грант, натхненне і зорных калег - Sputnik Беларусь
Рэстаўрацыйны цэнтр у Вялікім Ноўгарадзе

Ёй давялося папрацаваць у царкве XII стагоддзя і нават скласці частку крыжа з фрэскі. Больш складана ідуць справы з фрэскамі Феафана Грэка і яго вучняў, бо іх спецыялісты збіралі бессістэмна і аднавіць штосьці амаль немагчыма.

© Photo : личный архив Юлии ДранецРэстаўратары збіраюць фрэскі па маленькіх кавалачках - як мазаіку
Маладая рэстаўратарка пра прэзідэнцкі грант, натхненне і зорных калег - Sputnik Беларусь
Рэстаўратары збіраюць фрэскі па маленькіх кавалачках - як мазаіку

Такія стажыроўкі - выдатны досвед яшчэ і таму, што ў агульным на Беларусі з рэстаўрацыяй "усё складана".

"У нас гэтая галіна амаль што не развіваецца, хаця і ёсць каласальны гістарычны падмурак. У продажы нават няма матэрыялаў для рэстаўратараў. Усё гэта таму, што няшмат людзей, якія прафесійна займаюцца гэтай справай", - лічыць Юлія.

На яе думку, у краіне не хапае павагі як да самой прафесіі, так і паміж удзельнікамі рэстаўратарскай суполкі.

"Кожны лічыць сябе зоркай, людзі не хочуць дапамагаць адно аднаму, баяцца, што хтосьці даведаецца пра іх прафесійныя сакрэты. Але без дапамогі ў нашай сітуацыі проста немагчыма будзе развівацца", - дадае дзяўчына.

Стужка навiн
0