Ніл Гілевіч, 1977 год

Помнік Нілу Гілевічу адкрыюць сёння ў Мінску

15
(абноўлена 09:21 21.11.2018)
Аўтарам манумента стаў знакаміты беларускі скульптар Ігар Засімовіч.

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Помнік апошняму народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу адкрыюць сёння на яго магіле на Кальварыйскіх могілках. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця возьмуць удзел сябры, блізкія і прыхільнікі творчасці Гілевіча.

Аўтарам помніка стаў беларускі скульптар Ігар Засімовіч, аўтар шматлікіх гарадскіх скульптур Мінска, а таксама помніка і дошкі памяці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Ніл Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Усё жыццё ён прысвяціў беларускаму слову: выкладаў на кафедры беларускай літаратуры ў БДУ, быў галоўным рэдактарам газеты "Літаратура і мастацтва", узначальваў ТБМ імя Францыска Скарыны. Было ў яго жыцці месца навуцы і палітыцы: паэт займаўся вывучэннем беларускага фальклору і культуры, а таксама ўваходзіў у склад Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

У 1991 годзе Ніл Гілевіч атрымаў званне Народнага паэта Беларусі і стаў апошнім у краіне, хто меў такі статус. Памёр ён 29 сакавіка 2016 года на 85-м годзе жыцця.

15
Тэги:
Ніл Гілевіч, Беларусь
Каментары