Памятник Нилу Гилевичу открыли в Минске

Волат Беларушчыны: помнік Нілу Гілевічу адкрылі ў Мінску

125
(абноўлена 14:55 23.11.2018)
На магіле апошняга народнага паэта Беларусі сабраліся родныя, сябры, вучні і проста прыхільнікі яго творчасці.

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Помнік апошняму народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу адкрылі на Кальварыйскіх могілках, перадае карэспандэнт Sputnik.

Помнік Нілу Гілевічу на магіле паэта
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Помнік Нілу Гілевічу на магіле паэта

Ніл Гілевіч памёр 29 сакавіка 2016 года на 85-м годзе жыцця. Усё сваё жыццё ён прысвяціў беларускаму слову: выкладаў на кафедры беларускай літаратуры БДУ, стаў ініцыятарам стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.

Сёння да магілы паэта прыйшлі сябры, калегі, родныя і проста прыхільнікі творчасці. Яны неслі кветкі, стужачкі-вышыванкі і свечкі.

Гучалі ўспаміны і добрыя словы ў адрас вялікага чалавека і таленавітага паэта Ніла Сямёнавіча. Усе прысутныя падкрэсліваюць: калі яго не стала, здарылася страта, аднавіць якую дагэтуль немагчыма.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў завязаў каля помніка стужачкі-вышыванкі
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Пісьменнік Уладзімір Арлоў завязаў каля помніка стужачкі-вышыванкі

"Гэта быў не проста вялікі паэт, а сапраўды вялікі чалавек. Такія нараджаюцца толькі раз у стагоддзе. У дваццатым стагоддзі было шмат выбітных творцаў, для многіх з іх Ніл Сямёнавіч быў настаўнікам, для большасці – сябрам, а для нас усіх стаў прыкладам любові да Беларусі і роднай мовы", – падкрэсліў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.

Апошнія гады свайго жыцця Ніл Гілевіч моцна хварэў, але працягваў сачыць за ўсім, што адбываецца ў краіне, у тым ліку за літаратурай і поспехамі яе маладых прадстаўнікоў.

"Гэта сапраўдны волат Беларушчыны: менавіта ён больш за ўсіх змагаўся за беларускую мову і літаратуру. Ён ніколі не здрадзіў Радзіме", – успомніў найбліжэйшы сябар Гілевіча Радзім Гарэцкі.

Найбліжэйшы сябар Радзім Гарэцкі разам з сынам Гілевіча Сяргеем
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Найбліжэйшы сябар Радзім Гарэцкі разам з сынам Гілевіча Сяргеем

Ён апісаў Гілевіча як "працавітага, мэтанакіраванага і закаханага ў сваю Беларусь" чалавека. На развітанне паэт прасіў сяброў "быць апантанымі і адданымі сваёй Бацькаўшчыне".

У гэтым годзе ў беларускай сталіцы з’явіўся нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча. Зараз пасаду рэктара займае гісторык Алег Трусаў.

"Дзякуючы такім асілкам, як Ніл Сямёнавіч мы шмат зрабілі для Беларусі за апошнія 30 гадоў", – адзначыў ён.

Аўтар помніка скульптар Ігар Засімовіч
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Аўтар помніка скульптар Ігар Засімовіч

Аўтарства мемарыяла належыць знакамітаму беларускаму скульптару Ігару Засімовічу. Ён з’яўляецца аўтарам шматлікіх беларускіх скульптур, у тым ліку помніка і дошкі у гонар яшчэ аднаго народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

125
Тэги:
Кальварыйскія могілкі, Мінск, Ніл Гілевіч
По теме
Тры сустрэчы з Гілевічам
Ніл Гілевіч – рэдкія фота Народнага паэта

Не тое, што вы падумалі: дзіўную скульптуру ўсталявалі ў Германіі відэа

43
(абноўлена 14:22 13.05.2021)
Драўляная статуя, якую ўсталявалі на Рынкавай плошчы нямецкага горада Таргаў, абурыла многіх мясцовых жыхароў. Па задумцы кампазіцыя павінна быць падобная на спаржу. Але калі ўважліва паглядзець - то гэта не зусім "каралева гародніны". Глядзіце відэа.

Сродкі масавай інфармацыі звярнуліся за каментарамі да стваральніка скульптуры "Спаржа" Маркуса Шольца. Ён заявіў, што ў яго кампазіцыі нічога дзіўнага няма, яна павінна заахвоціць жыхароў Таргаў "заставацца ўстойлівымі і быць у добрым настроі" ў часы пандэміі каронавіруса.

Супярэчлівую па задумцы працу майстра прыбіраць з плошчы не сталі. Магчыма, улады гарадка паверылі мастаку. А можа, проста паставіліся да увасобленай ідэі з гумарам.

Ды і спаржа ў Германіі сапраўды вельмі папулярная. У краіне налічваецца амаль 2 тысячы фермерскіх гаспадарак, якія вырошчваюць гэту гародніну. У сярэднім кожны жыхар Германіі з'ядае каля 2 кг спаржы ў год.

Яе адварваюць ці рыхтуюць на пару. "Каралеву гародніны" немцы яшчэ і экспартуюць. Штогадовы абарот складае каля паўмільярда еўра.

Глядзіце таксама:

43
Тэги:
статуя, відэа, Германія, Скульптура

Роберту Пацінсану - 35! Самыя запамінальныя вобразы акцёра

15
(абноўлена 12:53 13.05.2021)
  • Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан на прэм'еры фільма Секс-драйв 15 кастрычніка 2008 года
  • Кадр из фільма Гарри Поттер и Кубок огня
  • Акцёры фільма Гарри Поттер и Кубок огня Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год
  • 24-гадовы Роберт Пацінсан
  • Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме Сумерки
  • Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма Сумерки
  • Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма Воды слонам! (2011) у Лондане
  • Роберт Пацінсан і FKA Twigs на дабрачынным гала-канцэрце Інстытута касцюма Метрапалітэн-музея ў Нью-Йорку
  • Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах
  • Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма Затерянный город Z на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года
  • Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме Маяк
  • Роберт Пацінсан ў фільме Довод
  • Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год
У дзень нараджэння брытанскага акцёра ўзгадваем самыя запамінальныя з яго роляў на вялікім экране: ад вампіра Эдварда Калена да самога Бэтмэна.

13 траўня зорцы брытанскага кіно і сэкс-сімвалу Галівуда Роберту Пацінсану спаўняецца 35 гадоў.

Першая папулярнасць прыйшла да акцёра пасля невялікай ролі ў сазе пра "Гарри Поттера", дзе ён сыграў зорку школы - Седрыка Дыгары, але па-сапраўднаму знакамітым Пацінсан прачнуўся пасля ролі ў "змрочнай" франшызе, дзе сыграў галоўную ролю вампіра Эдварда Калена. Пасля гэтага пайшлі невялікія, але ўсё ж вызначальныя праекты, якія дапамаглі акцёру раскрыць свой патэнцыял і пераўвасобіцца ў розныя амплуа. Усё гэта прынесла яму званне рознабаковага акцёра і перамогу ў кастынгу на ролю галоўнага супергероя - Бэтмэна (прэм'ера фільма запланаваная на 2022 год).

За працу над фільмам Крыстафера Нолана "Довод" (2020) Пацінсан быў намінаваны на прэмію "Сатурн". Таксама сярод яго узнагарод - чатыры статуэткі MTV Movie + TV.

У 35-ы дзень нараджэння Пацінсана Sputnik прапануе ўзгадаць самыя запамінальныя вобразы і яркія ролі акцёра.

Глядзіце таксама:

15
  • Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан на прэм'еры фільма Секс-драйв 15 кастрычніка 2008 года
    © AP / Gus Ruelas

    Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан нарадзіўся 13 траўня 1986 г. у Лондане. У юнацтве Пацінсан займаўся мадэлінгам, а таксама ўдзельнічаў у пастаноўках аматарскага тэатра.

  • Кадр из фільма Гарри Поттер и Кубок огня

    Першая папулярнасць прыйшла да акцёра пасля невялікай ролі ў сазе пра "Гарри Поттера", дзе ён сыграў зорку школы - Седрыка Дыгары.

  • Акцёры фільма Гарри Поттер и Кубок огня Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год
    © AP / KIRSTY WIGGLESWORTH

    Акцёры фільма "Гарри Поттер и Кубок огня" Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год.

  • 24-гадовы Роберт Пацінсан
    © AP / Charles Sykes

    Па-сапраўднаму знакамітым Пацінсан прачнуўся пасля ролі ў "змрочнай" франшызе, дзе сыграў галоўную ролю вампіра Эдварда Калена.

  • Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме Сумерки

    Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме "Сумерки".

  • Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма Сумерки
    © AP / Matt Sayles

    Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма "Сумерки" на цырымоніі ўручэння кінаўзнагарод MTV, 2009 год. Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт як раз пачалі сустракацца ў гэтым годзе, але хавалі свае адносіны. Пра гэта стала вядома ў 2012 годзе, калі акцёры рассталіся.

  • Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма Воды слонам! (2011) у Лондане
    © AP / Joel Ryan

    Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма "Воды слонам!" (2011) у Лондане.

  • Роберт Пацінсан і FKA Twigs на дабрачынным гала-канцэрце Інстытута касцюма Метрапалітэн-музея ў Нью-Йорку
    © AP / Evan Agostini

    З 2014 года Пацінсан сустракаўся з выканаўцай FKA Twigs, але праз тры гады пара абвясціла аб расставанні.

  • Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах
    © AP / Joel Ryan

    Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах. Невялікія, але ўсё ж вызначальныя праекты дапамаглі акцёру раскрыць свой патэнцыял і пераўвасобіцца ў розныя амплуа.

  • Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма Затерянный город Z на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года
    © AP / Markus Schreiber

    Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма "Затерянный город Z" на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года.

  • Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме Маяк

    Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме "Маяк". Фільм зняты на чорна-белую састараную плёнку. Дэфо распавядаў, як для ролі Пацінсан збіваў і душыў сябе, каб стварыць прыдатную атмасферу ў кадры.

  • Роберт Пацінсан ў фільме Довод

    За працу над фільмам Крыстафера Нолана "Довод" (2020) Пацінсан быў намінаваны на прэмію "Сатурн". Таксама сярод яго узнагарод - чатыры статуэткі MTV Movie + TV.

  • Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год
    © AP / JON SUPER

    Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма "Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год.

Тэги:
Кіно, акцёр
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання фермерскай экорынка ў Мінскім раёне

Прэзідэнт даручыў зрабіць харчовыя рынкі даступнымі для фермераў

7
(абноўлена 12:17 14.05.2021)
Наведваючы ў пятніцу экарынак Валяр’янава пад Мінскам, кіраўнік дзяржавы распарадзіўся навесці парадак у гандлі харчаваннем.

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што неабходна навесці парадак на прадуктовых рынках краіны.

Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу наведвае экарынок ў Валяр'янава, які знаходзіцца пад Мінскам.

"Я чалавек вясковы. Я ведаю, што такое ўласнымі рукамі вырасціць і мець магчымасць прадаць", - цытуе БелТА словы Лукашэнкі.

Паводле яго слоў, людзям патрэбна магчымасць свабодна прадаваць свой тавар, ім неабходна падаць доступ на рынак.

Добры канкурэнт Камароўкі

Лукашэнка лічыць, што пабудаваны шматфункцыянальны комплекс пад Валяр’янява павінен стаць "добрым канкурэнтам Камароўкі". Усім жадаючым неабходна прадастаўляць магчымасці гандляваць прадукцыяй уласнай вытворчасці.

"Я хацеў бачыць тут фермерскі рынак, дзе любы прыватнік ці не прыватнік, усё роўна, прывёз тавар і прадаў. Але вы павінны былі тут узяць якасцю, каб любы чалавек прыехаў, купіў тут мяса, малочную прадукцыю, яшчэ нешта і сказаў: так, гэта аб'ект XXI стагоддзя ", - падкрэсліў прэзідэнт.

Кіраўніку дзяржавы далажылі, што ў цэлым яго даручэнні выкананы, і канцэпцыя фермерскага рынку захоўваецца. Але застаюцца некаторыя нявырашаныя моманты. Напрыклад, калі людзі хочуць гандляваць толькі па выхадных, а ўладальнікам рынку выгадна прадастаўляць плошчы аб'екта на працягу ўсяго тыдня.

Па аналогіі з Белкапсаюзам

Прагучала таксама прапанова стварыць арганізацыю, якая купляла б прадукцыю ў фермераў і іншых прыватнікаў. Па аналогіі з Белкаапсаюзам затым яе можна было б рэалізоўваць цэнтралізавана.

Тады для фермераў узнікае шэраг пераваг - не трэба будзе на рэгулярнай аснове браць у арэнду месца для продажу, набываць касавыя апараты, марнавацца на дастаўку і іншае.

Прэзідэнт завіў, што "абсалютна не супраць" такога падыходу. "Галоўнае - падштурхнуць чалавека, калі гэта магчыма, каб ён апрацоўваў прадукцыю. А ён будзе гэта рабіць, калі да яго прыедуць, купяць, і ён атрымае прыбытак", - лічыць ён.

Бяспечныя прадукты і інвестыцыі

У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы былі пытанні, звязаныя з забеспячэннем бяспекі харчовай прадукцыі, якая паступае на прылаўкі. На яго думку, яна "павінна быць выдатнай".

У ходзе наведвання прэзідэнтам комплексу абмяркоўвалася таксама тэма прыцягнення дадатковых інвестыцый для развіцця комплексу. Гэта пацягне за сабой змены ў структуры уласнікаў гандлёвага дома "Валяр’янава" (інвестарамі па будаўніцтве першапачаткова выступілі агракамбінаты "Ждановічы" і "Дзяржынскі", ТАА "Вялес-Міт", Мінскі малочны завод №1)

Кіраўніку дзяржавы далажылі, што ў бліжэйшы час плануецца поўнасцю задзейнічаць усе плошчы гандлёвага комплексу, уключаючы другі і трэція паверхі. Пры гэтым Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што не трэба з гэтага месца ствараць копію буйнога гандлёвага цэнтра, якіх шмат у сталіцы.

Прэзідэнт запатрабаваў, каб на працягу гэтага года тут быў зроблены "аб'ект, на які не сорамна будзе зайсці кожны дзень". Ужо ёсць нядрэнныя водгукі наведвальнікаў экарынка.

"Кажуць, і людзі добра працуюць, і абслугоўванне добрае. Але вы мне вырашыце толькі адну задачу, чаго я ад вас патрабую: выгадаваў ён цытрусавыя - ідзі прадавай, кавуны выгадаваў - ідзі прадавай, мяса, малако, сыры і іншае - ідзі прадавай. Чалавек павінен мець свабодны доступ", - падкрэсліў Лукашэнка.

7
Тэги:
харчаванне, гандаль, рынак, Фермерская гаспадарка, Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт