Фінал дзіцячага Еўрабачання 2018 пройдзе сёння ў Мінску

Фінал дзіцячага "Еўрабачання-2018" пройдзе сёння ў Мінску

10
(абноўлена 10:09 25.11.2018)
За перамогу ў прэстыжным шоу будуць змагацца прадстаўнікі 20 краін - такая колькасць удзельнікаў для дзіцячага "Еўрабачання" рэкордная.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Фінал дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Мінску ў гэтую нядзелю, паведамляе Sputnik.

"Еўратыдзень" адкрылася ў Мінску ў панядзелак 19 лістапада. Увесь тыдзень юныя ўдзельнікі дзіцячага "Еўрабачання" не толькі ўзмоцнена рэпеціравалі, але і знаёміліся з культурай і гісторыяй Беларусі. Больш за тое, атрымалася ў маладых артыстаў сустрэцца нават з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.

Фінал папулярнага песеннага конкурсу пройдзе ў Мінску ўжо сёння. На сцэну "Мінск-Арэны" паднімуцца прадстаўнікі 20 краін - гэта рэкордная колькасць удзельнікаў для дзіцячага "Еўрабачання".

Вызначаць пераможцу будуць гледачы з дапамогай анлайн-галасавання і члены прафесійнага журы ад краін-удзельніц. Прачытаць падрабязней пра галасаванне на дзіцячым "Еўрабачанні" вы можаце ў матэрыяле Sputnik.

Фінал дзіцячага "Еўрабачання-2018" пакажуць у прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Трансляцыя пачнецца ў 18:00, у цэлым шоу зойме крыху больш за дзве гадзіны.

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Белтэлерадыёкампанія і Еўрапейскі вяшчальны саюз.

10
Тэги:
Беларусь, Мінск, Дзіцячае Еўрабачанне
Каментары