Прадстаўнік дзіцячага Еўрабачання-2018 ад Беларусі Даніэль Ястрэмскі

Дзіцячае "Еўрабачанне" глядзелі больш за 1,3 мільёна беларусаў

12
(абноўлена 09:00 28.11.2018)
Па рэйтынгах у Беларусі дзіцячае "Еўрабачанне" ўпершыню зраўнялася з дарослым конкурсам.

МІНСК, 28 ліс - Sputnik. Белтэлерадыёкампанія распавяла аб рэйтынгах "Еўрабачання-2018", якое прайшло ў нядзелю ў Мінску, паведамляе Sputnik.

Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" прайшло 25 лістапада ў Мінску. Рэйтынг праграмы сярод беларускіх гледачоў замерылі дзякуючы "АМГ-Кансалт"/"Рэальныя вымярэнні".

Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, па цікавасці сярод беларускіх гледачоў дзіцячы музычны форум упершыню зраўняўся з дарослым "Еўрабачаннем". Так, доля тэлеглядзення конкурсу склала 15,2%.

"Усяго ж галоўнае шоу 25 лістапада паглядзелі (у эфіры тэлеканала "Беларусь 1"- Sputnik) 1 мільён 385 тысяч чалавек. Даследаванне праводзілася сярод гарадскіх жыхароў чатырох гадоў і старэй", - удакладнілі ў прэс-службе медыяхолдынга.

Прамыя трансляцыі шоу таксама вяліся на сайце Белтэлерадыёкампанія і ў супольнасцях праекта ў сацыяльных сетках. Трансляцыі ў Instagram-акаўнце "Еўрабачанне Беларусь" сабралі 65 тысяч "лайкаў" і каментароў.

"Усяго ж аб міжнародным форуме ў Мінску толькі ў сацыяльных сетках з'явілася больш за адзін мільён публікацый", - дадалі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Пошукавы запыт "Дзіцячае Еўрабачанне-2018" сярод трэндаў Google выйшаў на другое месца ў рускамоўным інтэрнэце, дадалі ў прэс-службе.

Пераможцай конкурсу, які прайшоў у Мінску, стала прадстаўніца Польшчы Раксана Венгель. Беларус Даніэль Ястрэмскі заняў на конкурсе 11-е месца.

12
Тэги:
конкурс песні, Мінск, дзіцячае Еўрабачанне - 2018
Тэмы:
Дзіцячае "Еўрабачанне-2018": апошнія навіны шоу (43)
Каментары