МІНСК, 28 ліс - Sputnik. Выстава беларускага фатографа Савы Сіўко да 130-годдзя са дня яго нараджэння адкрыецца 7 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.
Беларусы ўпершыню змогуць убачыць спадчыну вясковага фатографа Савы Уладзіміравіча Сіўко, які нарадзіўся ў вёсцы Сянно каля беларускага мястэчка Любча. Наведвальнікі ўбачаць калекцыю фотаздымкаў пра паўсядзённае жыццё беларусаў-"заходнікаў" ў 20-50-я гады ХХ стагоддзя.
Старыя шкляныя пласцінкі міжваеннага часу патрапілі ў Нацыянальны гістарычны музей паўтара гады таму, але тады аўтарства фотаздымкаў было невядома. Праз некаторы час захавальнікі музея знайшлі сапраўдны "архіў стагоддзя" дзякуючы землякам фатографа – жыхарам вёсак Любча, Купіск і Сянно.
Сярод знаходак – унікальны фотафон, які намаляваў сам фатограф і ў 1930-ыя гады каля яго рабіў партрэтныя фотаздымкі. На працягу года над праектам працавала маладая рэстаўратарка Юлія Дранец, якая атрымала на гэту справу прэзідэнцкі грант.
Масленічны тыдзень - апошнія сем дзён перад Вялікім постам, які будзе доўжыцца 40 дзён. Скончыцца гэты тыдзень Даравальнай нядзеляй, калі вернікі просяць адзін у аднаго прабачэння, каб падыйсці да Вялікага посту з чыстым сэрцам.
У народзе Масленіца заўсёды лічылася вясёлай парой - людзі ладзілі гулянні, танчылі, спявалі песні, пяклі блінцы і хадзілі адзін да аднаго ў госці. Кожны дзень Масленічнага тыдня меў сваё асаблівае значэнне.
Як нашы продкі бавілі час на Масленічным тыдні, чытайце ў інфаграфіцы Sputnik.
Галоўны жаночы дзень нарэшце надышоў, а гэта значыць, прыйшоў час уручаць падарункі, хто яшчэ дагэтуль не паспеў, і зачытваць віншаванні мілым дамам. Для кагосьці лепшы падарунак – букет кветак, нехта любіць шакалад, а іншая жанчына будзе не ў сабе ад радасці, калі яе запросяць у тэатр або на канцэрт любімага гурта.
Але, безумоўна, усім будзе вельмі прыемна атрымаць віншаванні па-беларуску. Каб вы маглі парадаваць жанчын цёплымі словамі на роднай мове, Sputnik сабраў вершы і віншаванні з 8 Сакавіка.
Ружовыя фламінга масава вяртаюцца на возера Караколь у Казахстане пасля зімы. Вялікую чараду зноў зняў мясцовы жыхар у Мангістаўскай вобласці. Птушкі спыняюцца на возеры кожны год вясной і восенню падчас пералёту.
Першая невялікая чарада прыляцела на вадаём у канцы лютага, калі на возеры яшчэ назіраліся снег і лёд.
Возера Караколь фламінга палюбілі з-за салёнай вады і разнастайнасці стравы. Спрыяльныя ўмовы дазваляюць ім гняздзіцца ў запаведнай зоне. На думку эколагаў, ізаляванасць гэтага месца спрыяе бяспецы птушак.Акрамя ружовых фламінга на возеры можна заўважыць лебедзяў, якія сабраліся на лёдзе ля вады. Паводле назіранняў арнітолагаў, за год на вадаёме спыняецца каля 90 відаў птушак, каб адпачыць ад пералёту або перачакаць зіму.
Чытайце таксама: