Кнігі, архіўнае фота

Сёння спаўняецца 119 гадоў са дня нараджэння Міхася Лынькова

6
Аўтар аднаго з самых любімых вобразаў беларускай літатаруты – Міколкі-паравоза – нарадзіўся ў 1899 годзе.

Беларускі пісьменнік Міхась Ціханавіч Лынькоў нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка, скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю з 1917 годзе. Некаторы час працаваў ў вёсцы Ліпінічы, рэдагаваў бабруйскую газету "Камуніст", а ў 1930 годзе пераехаў у Мінск, дзе працаваў у Дзяржаўным выдавецте БССР.

У 1933-1941 гадах Лынькоў быў рэдактара літаратурнага часопіса "Полымя рэвалюцыі". Таксама Міхась Лынькоў узначальваў Саюз пісьменнікаў БССР, быў акадэмікам і рэдагаваў франтавую газету "За Савецкую Беларусь".

У скарбонцы Лынькова – вялікая колькасць узнагарод і званняў – у 1962 годзе ён атрымаў званне народнага пісьменніка БССР, мае тры ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Лынькоў пісаў пра падзеі грамадзянскай вайны і жыццё беларускіх вёсак, быў вядомы таксама як дзіцячы пісьменнік. Беларускія дзеці ведаюць яго як аўтара аповесці "Міколка-паравоз", якая была экранізаваная ў 1956 годзе.

6
Тэги:
Літаратура, Беларусь
Каментары