Кнігі вершаў Максіма Багдановіча

На беларускім ТБ пакажуць адмысловую праграму да дня нараджэння Багдановіча

9
(абноўлена 10:38 30.11.2018)
Гледачы даведаюцца аб тым, чаго няма ні ў адным падручніку па беларускай літаратуры.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Тэлеканал "Беларусь 3" 9 снежня пакажа спецыяльны выпуск праекта "Запіскі на палях" і канцэртную праграму Уладзіміра Мулявіна "Вянок" да дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Апроч гэтага, ужо зараз на канале выходзіць серыя ролікаў, у якіх дзеячы культуры і мастацтва Беларусі  чытаюць свае любімыя творы Максіма Багдановіча. У нядзельным эфіры паэзіі стане яшчэ больш.

Выпуск праграмы "Запіскі на палях. Максім Багдановіч: з дому на Радзіму" распавядзе гледачам аб тым, што не ўвайшло ні ў адзін падручнік па беларускай літаратуры, і дапаможа зірнуць на паэзію Максіма Багдановіча з іншага ракурсу.

Цыкл песень Уладзіміра Мулявіна пазнаёміць гледачоў з праграмай, якая ўпершыню выконвалася ў Нью-Ёрку 31 кастрычніка 1991 года, а месяцам пазней, 9 снежня, на сцэне Белдзяржфілармоніі. З тых часоў яна гучала са сцэны толькі ўрыўкамі, а нотны матэрыял лічыўся згубленым.

Адроджаны цыкл песень на вершы Максіма Багдановіча прагучыць у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча, дырыжор – заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
Максім Багдановіч, Беларусь
Каментары