Пахавальную чашу старажытных германцаў можна ўбачыць у Пінску

Пахавальную чашу старажытных германцаў можна ўбачыць у Пінску

26
Беларускае Палессе ў пачатку першага тысячагоддзя нашай эры было месцам сутыкнення розных плямёнаў і культур. Адкуль там узяліся плямёны германцаў, разбіраўся Sputnik.

Музей Беларускага Палесся праводзіць выставу аднаго экспаната. У гэты раз ім апынулася пахавальная чаша вельбарскай культуры, якую археолагі суадносяць са старажытным германскім племем готаў.

Унікальны артэфакт быў знойдзены экспедыцыяй мясцовага краязнаўчага музея ў маі 1954 года ў пахаванні на археалагічным помніку Велямічы-1 на Століншчыне. Чым цікавая навукоўцам старажытная чаша, даведаўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

"Пахавальная чаша вельбарскай культуры датуецца ІІ-ІV стагоддзямі нашай эры. Старажытныя германцы спецыяльна разбілі яе і паклалі ў магілу свайму супляменнікаў, каб ён мог ёю скарыстацца ў замагільным свеце", - распавёў загадчык аддзела па навукова-асветніцкай працы музея Беларускага Палесся Валерый Кобрынец.

Паводле яго слоў, чаша пакрыта арнаментальным узорам, які суадносіцца з такімі ж артэфактамі вельбарскай і чарняхоўскай культур, знойдзенымі ў іншых месцах. Знаходкі, звязаныя з вельбарскай культурай старажытных германскіх плямёнаў, не рэдкасць для беларускага Палесся.

Цікавыя падрабязнасці паўвекавой даўнасці распавёў Валерый Кобрынец. Аказваецца, экспедыцыя па вывучэнні помнікаў гісторыі ў 1954 годзе праводзілася Палескім краязнаўчым музеем, ёй кіраваў начальнік Палескага атрада славянскай археалагічнай экспедыцыі акадэміі навук СССР Юрый Кухарэнка.

Сучасныя археолагі суадносяць вельбарскую культуру жалезнага веку з германскім племем готаў. Наогул яна датуецца ІІ-V стагоддзямі нашай эры і была распаўсюджаная ў паўночнай Польшчы, Паўднёва-заходняй Беларусі і паўночна-заходняй Украіне.

У гэтым годзе на Палессі экспедыцыя гістарычнага факультэта БДУ зрабіла сенсацыйнае адкрыццё. Аказалася, што радзімай усіх славян цалкам можа быць паўднёвая Беларусь.

Беларускія археолагі знайшлі селішча (вёску - Sputnik) канца II - першай паловы V стагоддзяў нашай эры. Яго насельніцтва адносіцца да кіеўскага культурнага круга - найбольш верагодных продкаў гістарычных славян. Жыхары гэтай вёскі займаліся бронзавым ліццём.

Само паселішча старажытных славян было знішчана, як мяркуецца, готамі, якія як раз і з'яўляюцца носьбітамі вельбарскай культуры.

Выстава ў музеі Беларускага Палесся, на якой можна ўбачыць унікальны артэфакт старажытных германцаў, будзе доўжыцца толькі да 16 снежня.

26
Тэги:
Палессе, Археалогія
Тэмы:
Беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі (39)
Тэлевізар, архіўнае фота

Арганізатары "Еўрабачання" прыдумалі замену конкурсу

16
(абноўлена 11:25 01.04.2020)
Спецыяльны канцэрт Europe Shine A Light будзе транслявацца ў эфіры тэлеканалаў, а таксама на YouTube.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Замест адмененага конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" арганізатары шоу зладзяць спецыяльны канцэрт, паведамілі ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе (ЕВС).

"Еўрабачанне-2020" было адменена з-за сітуацыі з распаўсюджваннем каронавіруса. Такім чынам, у наступны раз конкурс пройдзе толькі ў 2021 годзе - у Нідэрландах, якія павінны былі прыняць шоу у гэтым маі. Аднак ЕВС знайшоў альтэрнатыву правядзенню "Еўрабачання".

"Замест гэтага мы маем намер аб'яднаць Еўропу 16 мая з дапамогай унікальнай тэлевізійнай праграмы ў прайм-тайм. Мы заклікаем усіх вяшчальнікаў, якія павінны былі прыняць удзел у конкурсе "Еўрабачанне" ў гэтым годзе, і членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў іншых краінах трансляваць гэта шоу у духу адзінства і аб'яднання", - заявіў супервайзар конкурсу Ён Ола Санд.

Шоу будзе называцца Europe Shine A Light, пройдзе яно у пазаконкурсным фармаце. Мяркуецца, што ў рамках канцэрту свае песні выканаюць прадстаўнікі ўсіх 41 краін, якія павінны былі паехаць на конкурс. Прыняць удзел могуць і зоркі "Еўрабачання" мінулых гадоў.

ЕВС заклікаў усе краіны-ўдзельніцы "Еўрабачання" трансляваць гэты канцэрт. Плануецца і прамы эфір на YouTube.

Больш падрабязна пра фармат і іншыя падрабязнасці канцэрту, які павінен стаць заменай "Еўрабачання-2020", арганізатары абяцалі распавесці пазней.

16
Тэги:
конкурс песні, Еўрабачанне
Тэмы:
Конкурс песні Еўрабачанне - 2020
Ларыса Мятлеўская

Загадвалі жаданні і праважалі нябожчыкаў: што яшчэ рабілі беларусы праз вакно

257
(абноўлена 08:59 29.03.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра схаваны сімвалізм звычайнага праёма ў сцяне і вучыць мыць вокны пры дапамозе народных сродкаў.

Для нашых продкаў акно было не проста адтулінай у сцяне, якая служыла для асвятлення і вентыляцыі памяшкання – вокны атаясамліваліся з вачыма.

У народнай культуры значэнне акна суадносіцца з ідэяй пранікнення, якое можа быць не толькі міралюбівым, але і варожым. Так, напрыклад, калі ў хату праз вакно залятала птушка, гэта лічылася прадвесцем бяды, а калі яна проста стукала дзюбай у школа, гаспадарам варта было чакаць вестак.

У некаторых мясцовасцях Беларусі існавала традыцыя выносіць памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад "гарачкі " не праз дзверы, а праз акно. У выпадку смерці ў доме на падаконнік ставілі ваду, каб "душа абмылася", туды ж ставілі чарку з гарэлкай і хлебам для нябожчыка.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Нашы продкі лічылі вокны вачыма дома

Праз вакно адбывалася і частаванне Марозу, калі на Каляды яго клікалі есці куццю. Увогуле, ежа, якая перадавалася праз вакно заўсёды мела сакральнае значэнне. Такі абмен дарункамі і пажаданнямі адбываўся яшчэ да нядаўняга часу паміж валачобнікамі і гаспадарамі хаты.

Археолаг Эдвард Зайкоўскі лічыць, што праз акно ажыццяўляецца сімвалічная сувязь са светам памерлых. У народзе верылі, што асабліва небяспечна пакідаць вокны адчыненымі  і не перахрышчанымі нанач, таму што тады праз іх могуць ўвайсці нябожчыкі і нячысцікі і задушыць спячых.

У легендах пра камяні-краўцы падкрэсліваецца, што матэрыял для пашыву адзення перадавалі змею-краўцу праз вакно і толькі праз яго атрымлівалі гатовыя вырабы.

З акном звязана і любоўная магія. Так на Каляды пры дапамозе солі, пастаўленай наччу на падваконне дзяўчына спрабавала даведацца аб будучым лёсе.

Таксама людзі верылі, што акно здольна выконваць жаданні. Лічылася, што калі ў адкрытае акно ці фортку пастаянна вымаўляць тое, чаго вельмі хочацца, гэта абавязкова спраўдзіцца.

Праз акно маглі ажыццяўляцца і злачынныя планы таму гаспадыні імкнуліся прадухіліць уздзеянне нядобрых, зайздросных позіркаў, паставіўшы на падакноннік вазон з чырвоным мушкатам (другая назва герані ці пеларгоніі - Sputnik).

Як упрыгожвалі вокны

У старажытнасці жытло будавалі практычна без вокнаў, якія мы прывыклі бачыць цяпер. Яны выглядалі, як невялікія адтуліны, зробленыя ў двух сумежных вянках сцяны, якія закрывалі драўлянай засаўкай, а пазней шклом. Гэтыя адтуліны называлі "валакавое акно" і нават цяпер уважлівы вандроўнік заўважыць гэтыя старажытныя акенцы ў сценах клецяў, хлявоў і нават сенцах. Калі нарэшце сталі рабіць вокны, а па сведчанні навукоўцаў, гэта адбылося даволі позна, іх з’яўленне суправаджалася пэўным дыскамфортам ад адкрытасці дома вонкавай небяспецы. Гэта трывога выяўлялася у падсвядомым і можа таму ў народным сонніку пазначана, што бачыць у сне акно да чакання:

  • Бачыць расчыненае акно – падарунак будзе, прыбытак;
  • Акно з пабітымі шыбамі – страты, беднасць; з чыстымі і цэлымі – шчасце, жыццё.

Колькасць вокнаў залежыла ад планіроўкі хаты. Звычайна рабілі два вакна ў падоўжанай сцяне, што выходзіла на двор, і адно ў тарцовай – на галоўным фасадзе. Такое размяшчэнне вокнаў спрыяла стварэнню ў хаце покуці або "чырвонага кута", у якім размяшчаліся абразы.

Да ўсяго ў народзе быў пашыраны звычай мець у хаце менавіта тры акны ў гонар святой Тройцы. Чацвёртае акно у глухой сцяне паміж печчу і галоўным фасадам рабілі толькі ў асобных мясцовасцях. Часта на кухні вакно ўстаўлялі насупраць вусця печы, што было зручна для гаспадыні, якая пачынала завіхацца каля яе з першымі промнямі сонца.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Тры вакны ў хаце рабілі ў гонар Святой Троіцы

Цікава, што ў некаторых мясцовасцях існавала правіла пытаць дазвол на павялічэнне колькасці вокнаў больш за тры не толькі ў святара, але і у вясковага сходу. У другой палове ХІХ стагоддзя , калі пачала мяняцца планіроўка жылля і хату пачалі падзяляць на залу і спальню, у тарцовай сцяне, што выходзіла на вуліцу, рабілі па два вакна. 

Увогуле, месца вакна на фасадзе і яго форма адыгрывала значную ролю ў стварэнні мастацкага аблічча будынка. Аканіцы, надаконныя і падваконныя ліштвы – традыцыйныя элементы аздаблення хаты, якія адрозніваліся ў адпаведнасці з этнаграфічным рэгіёнам Беларусі. Зараз традыцыя ўпрыгажэння вокнаў рознымі элементамі не так распаўсюджана, але і дагэтуль можна напаткаць цікавыя варыянты.

Рама звычайна мела ад 3 да 6 шыб, а пачынаючы з ХVІ-ХVІІ стагодзя ў шляхецкіх сядзібах – да 30 і болей. Да ХІХ стагоддзя замест шкла часта выкарыстоўвалі спецыяльна вырабленыя скуры, паперу, пухіры жывёл, палатно. Зімой вокны мелі дубальты (падвойныя рамы, - Sputnik), а знадворку, калі не было аканіц, іх прыкрывалі саламянымі матамі, каб лепш захоўвалася цяпло ў хаце. Такімі матамі ўцяплялі і дзверы.

Драўляныя створкі або аканіцы звонку зачынялі кожны вечар, але з цягам часу яны страцілі сваю ўтылітарную функцыю. Разам з ліштвамі аканіцы сталі дэкаратыўнымі элементамі ў абрамленні вакна.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
У кожным рэгіёне Беларусі былі свае традыцыі ўпрыгажэння вокнаў

Асабліва ўпрыгожваліся ліштвы, на якіх можна было сустрэць разнастайныя ўзоры. Часта гэта кветкі і мудрагелістыя завіткі, але можна сустрэць і выявы зорак і сонца, птушак і цмокаў і іншае.

Такая аздоба адрозніваецца ў кожным этнарэгіёне Беларусі і, як і нацыянальны строй, з’яўляецца іх своеасаблівым пашпартам, унікальнай адметнасцю. 

Як памыць вокны народнымі сродкамі

Гаспадыні дбайна сачылі за чысцінёй шыб у вокнах. Іх чыстка была абавязковай перад Вялікаднем. Прытрымліваюцца такой традыцыі і многія сучасныя гаспадыні.

Вядома, што цяпер у краме можна набыць разнастайныя сродкі для чысткі шкла, хтосці ў ваду дадае гарэлку або кроплі аміяку і націрае шыбы да бляску старымі газетамі, вокны чысцяць нават ільняным алеем і крапівой.

У кнізе "Літоўская гаспадыня" Ганны Цюндзявіцкай, якая сабрала вопыт гаспадарчай дзейнасці сялян на пачатку ХІХ стагоддзя, ёсць цэлы шэраг парадаў для захавання вокнаў чыстымі і светлымі.

Каб шыбы не трацілі празрыстасці, нельга мыць іх вадой, асабліва раніцай ці ўдзень, бо сонечныя прамяні уздзейнічаюць на вільготнае шкло, псуюць яго і змяняюць колер.

Варта рабіць гэта ўвечары, а зранку яшчэ раз выцерці шыбы сухой анучай. Для лепшага выніку суконку трэба пасыпаць дробным мелам і выцерці шкло насуха.Перад выкарыстаннем мел трэба прасеяць, каб ён не пакідаў драпіны на шкле.

Чытайце таксама:

257
Тэги:
Беларусь, Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін сёння звернецца да расіян

0
(абноўлена 13:47 02.04.2020)
Як чакаецца, прэзідэнт РФ выступіць з заявай пасля 16 гадзін. Sputnik будзе весці анлайн-трансляцыю звароту расійскага лідара да нацыі.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін звернецца сёння да расіян, заявілі ў прэс-службе Крамля.

З першым зваротам да нацыі з нагоды сітуацыі з каронавірусом Уладзімір Пуцін выступіў 25 сакавіка, такая патрэба ўзнікла на фоне няпростага эканамічнага становішча, справакаванага пандэміяй. Тады быў аб'яўлены цэлы шэраг мер, у тым ліку - увядзенне выхаднога тыдня ў Расіі.

Як удакладніў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, на дадзены момант рашэння аб працягу выхаднога тыдня яшчэ няма, расійскі лідар працуе над зваротам да нацыі.

У Крамлі адзначылі, што любыя прагнозы аб развіцці сітуацыі з каронавірусам у Расіі могуць насіць толькі прыкладны характар, усё залежыць ад эфектыўнасці мер, што прымаюцца.

Уладзімір Пуцін цяпер у сваёй рэзідэнцыі ў Нова-Агараве, але, па словах прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы Дзмітрыя Пяскова, гэта не зусім самаізаляцыя - па меры неабходнасці кіраўнік дзяржавы праводзіць сустрэчы: "Зразумела, з захаваннем усіх засцярог". Пры гэтым і ён сам, і тыя, хто з ім сустракаецца, рэгулярна здаюць тэсты на COVID-19.

0
Тэги:
каронавірус, Расія, Уладзімір Пуцін
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя