Канцэрт гурта IC3PEAK адмянілі ў Мінску

Канцэрт гурта IC3PEAK адмянілі ў Мінску

10
(абноўлена 17:24 13.12.2018)
У Беларусі ўжо адмянялі канцэрты расійскіх рэпераў Face, Элджэя і дуэта АИГЕЛ, а Die Antwoord, рэпэры Schokk, Jubilee і група RSAC не атрымалі нават гастрольных пасведчанняў.

МІНСК, 13 сне - Sputnik. Беларускія чыноўнікі адмянілі канцэрт расійскага гурту IC3PEAK у сталічным клубе "Бруге", які павінен быў адбыцца ў чацвер 13 снежня.

"Упраўленне культуры Мінгарвыканкама анулявала гастрольнае пасведчанне на права правядзення канцэрта", - паведамілі ў мінскім клубе.

Арганізатары абяцалі пазней распаўсюдзіць інфармацыю аб вяртанні грошай за квіткі на канцэрт гурта, які не адбыўся.

Сваё рашэнне адмяніць гастрольнае пасведчанне для музыкаў упраўленне культуры Мінгарвыканкама ў лісце за подпісам Валянціны Рудзікавай матывавала п. 3 арт. 215 Кодэкса аб культуры, г.зн. мастсавет па культурна-відовішчных мерапрыемствах прызнаў нізкім узровень музыкі IC3PEAK.

У Мінску раней не змаглі выступіць рэпэры Face і Элджэй, дуэт АИГЕЛ з Татарстана, а групы Die Antwoord, RSAC, рэпэры Schokk і Jubilee не змаглі нават атрымаць "гастролькі" ад мінскіх чыноўнікаў.

У апошні час гурт IC3PEAK, як і некаторыя іншыя рэп-выканаўцы, сутыкнулася з некалькімі адменамі сваіх выступаў у розных рэгіёнах Расіі. Пра сітуацыю было даложана прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, які даручыў разабрацца з тым, што адбываецца.

10
Тэги:
музыка