Нацыянальны мастацкі музей запрашае на лекцыі пра беларускі партрэт

Нацыянальны мастацкі музей запрашае на лекцыі пра беларускі партрэт

11
(абноўлена 14:17 14.12.2018)
Новы цыкл лекцый ахоплівае сто гадоў з гісторыі беларускага мастацтва.

МІНСК, 14 сне – Sputnik. Цыкл лекцый у рамках выставачнага праекта "Сучаснікі ХХ. Стагоддзе беларускага партрэта" пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі ў снежні і студзені, паведамілі Sputnik у музеі.

Лекцыі прысвечаны развіццю жанра партрэта ў беларускім мастацтве ХХ стагоддзя. Перад пачаткам кожнай лекцыі наведвальнікі музея пачуюць 15-хвіліннае "Апавяданне аб адным з партрэтаў выставы". Лекцыі будуць чытаць выбітныя мастацтвазнаўцы, навуковыя супрацоўнікі Мастацкага музея і запрошаныя спецыялісты.

Расклад лекцый:

  • 16 снежня, 16:00 - "Пошукі нацыянальнага вобраза. Беларускі партрэт 1920–1930-х гадоў"
  • 23 снежня, 16:00 - "Сталін у беларускім выяўленчым мастацтве".
  • 13 студзеня ў 16:00 - "Гэта я! Самапрэзентацыя мастака перад тварам вечнасці ў беларускім аўтапартрэце ХХ стагоддзя"
  • 20 студзеня ў 16:00 - "Скрозь ХХ стагоддзе. Беларускі скульптурны партрэт ад Малевіча да Варвашэні"
  • 27 студзеня ў 16:00 - "Партрэт "адкрытага" фармату. Эпоха перабудовы і галоснасці. 1980–1990-я"

Уваход на лекцыі па білеце ў музей.

11
Тэги:
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Культура