Дзень беларускага кіно: лепшыя фільмы апошніх гадоў

Дзень беларускага кіно: лепшыя фільмы апошніх гадоў

18
(абноўлена 09:53 17.12.2018)
Даведайцеся, чым жыве и дыхае беларускі кінематограф, а таксама прайдзіце тэст, каб вызначыць, наколькі добры вы разбіраецеся ў ім.

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, у Беларусі здымаюць фільмы не толькі пра вайну. У святочны для беларускага кіно дзень Sputnik прапануе ўспомніць фільмы, якія варта паглядзець кожнаму беларусу - хоць бы для таго, каб быць у курсе, што адбываецца ў нацыянальным кінематографе.

Дарэчы, сёння адбудзецца ўручэнне першай Нацыянальнай кінапрэміі "Папараць-кветка". Узнагароды і грашовыя прэміі будуць уручаны ў 20-ці намінацыях: будуць вызначаны лепшыя сярод вытворцаў гульнявых, негульнявых, анімацыйных фільмаў і тэлесерыялаў, поўнаметражных і кароткаметражных кінастужак.

Беларускую кінапрэмію заснавалі для лепшых рэжысёраў, сцэнарыстаў, выканаўцаў галоўных і другарадных роляў, кампазітараў, аператараў, мантажораў і работнікаў іншых кінематаграфічных прафесій. Імёны ўладальнікаў першай у краіне Нацыянальнай кінапрэміі стануць вядомыя ўвечары 17 снежня.

Калі вы сочыце за навінкамі ў беларускім кіно, праверце, ці пазнаеце вы фільм па кароткім апісанні.

Чытайце таксама: 

 

18
Тэги:
Беларусь, кіно
Тэмы:
Лепшыя беларускія фільмы (27)