Спявачка Kattie

Беларуская спявачка перамагла ў латвійскім шоу "Х-фактар"

16
(абноўлена 10:37 17.12.2018)
Спявачка Kattie атрымала не толькі прыз у памеры 10 тысяч еўра, але і эксклюзіўны кантракт з лэйблам Sony Music.

МІНСК, 17 сне - Sputnik. Беларуская спявачка Kattie (Кацярына Рудніцкая) стала пераможцай латвійскага конкурсу "Х-фактар", фінал якога паказалі напярэдадні ў тэлеэфіры.

Арыгінальны "Х-фактар" выходзіць на тэлеэкраны ў Вялікабрытаніі, аднак конкурс талентаў папулярны па ўсім свеце: многія краіны купілі франшызу і запусцілі ўласныя версіі шоу. Беларусы перыядычна ўдзельнічаюць у некаторых з іх, у тым ліку - у Латвіі і Украіне, аднак перамогі пакуль ніхто з беларускіх артыстаў не заваёўваў.

Першай беларускай пераможцай "Х-фактар" стала Kattie. 26-гадовая спявачка выйграла ў фінале тэлепраекта напярэдадні - за яе прагаласавала большасць тэлегледачоў.

Апярэдзіла беларуска ў тым ліку і тых канкурэнтаў, на якіх ставілі букмекеры - групы Baritoni і Radio Trio.

Прыз пераможцы праекта - 10 тысяч еўра і эксклюзіўны кантракт з гуказапісвальным лэйблам Sony Music.

Kattie раней удзельнічала ў некаторых беларускіх тэлепраектах, уключаючы нацыянальны адбор на "Еўрабачанне". Адзін раз артыстка выходзіла ў фінал адбору, аднак у тым годзе яна саступіла групе Naviband. Чытайце інтэрв'ю з Kattie на Sputnik.

16
Тэги:
музыка, Беларусь, Латвія
Выстава ў 2019 годзе

Як наведаць выставу Манэ Я Шышкін Я Малевіч" анлайн

22
(абноўлена 14:36 08.04.2020)
Аўтары праекта збіраюць грошы на стварэнне віртуальнай экскурсіі па самай народнай выставе беларускага мастацтва.

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Арганізатары выставы "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" плануюць зрабіць экспазіцыю даступнай у рэжыме анлайн. Зараз ідзе збор грошай на рэалізацыю праекта.

Выстава адкрылася ў Мінску ў чацвёрты раз, у ёй прынялі ўдзел 563 мастака. Унікальнасць праекта заключаецца ў тым, што прыняць у ім удзел можа любы жадаючы: не толькі прафесіяналы, але і аматары, і пачаткоўцы.

У гэтым годзе, як і ў многіх беларускіх ўстаноў культуры, у сувязі с пандэмія каронавіруса, выстава пакутуе ад недахопу наведвальнікаў. Менавіта таму і з’явіася ідэя стварыць віртуальную версію праекта.

"Мы вельмі хочам, каб выставы не прайшла незаўважанай і гатовыя стварыць віртуальную версію з мноствам інтэрактыўных магчымасцяў, паглядзець якую можна будзе ў любую кропцы свету"Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч", - паведамілі арганізатары.

22
Тэги:
Мінск, "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" (выстава)
Ахоўныя маскі

У Купалаўскім тэатры будуць шыць ахоўныя маскі

18
(абноўлена 09:43 07.04.2020)
Ахоўныя маскі для твару купалаўцы перададуць на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Пашывачны цэх Купалаўскага тэатра вырабіў 500 ахоўных масак для твару, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.

Дадзены праект атрымаў назву "Нетэатральная маска". У бліжэйшы час плануецца вырабіць яшчэ большую колькасць масак і перадаць іх на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Выраб масак арганізаваны за кошт па-за бюджэтных сродкаў тэатра і пры спонсарскай падтрымцы партнёраў тэатра. Усе жадаючыя – юрыдычныя асобы, гледачы і проста аматары тэатральнага мастацтва – могуць падтрымаць рэалізацыю гэтай ідэі пра ахвяраванні.

У прэс-службе распавялі, што падмурак для праекта стаў вопыт калег з іншых краін – Тэатра імя Наталлі Сац і Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра танца з Казахстана, тэатра імя Юліюша Астэрвы з Польшчы, Опернага тэатра ў Бургасе з Балгарыі і іншых.

Чытайце таксама:

18
Тэги:
Купалаўскі тэатр, каронавірус
Тэмы:
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць
Ці чакаць пахаладання? Дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі на выхадныя

Ці чакаць пахаладання? Дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі на выхадныя

0
(абноўлена 15:33 09.04.2020)
Днём паветра прагрэецца максімум да +13°С, але ўжо да пачатку будучага працоўнага тыдня тэмпературны фон падвысіцца.

МІНСК, 9 кра - Sputnik. Пахаладанне прыйдзе ў Беларусь у суботу, аднак непрацяглае, пра гэта сведчаць дадзеныя рэспубліканскага гідраметцэнтра.

У апошнія дні ў краіне ўсталявалася цёплае без ападкаў надвор'е, сярэднясутачная тэмпература на 3-7°С перавышала кліматычную норму. У бліжэйшыя дні ў рэспубліцы пахаладае: тэмпература знізіцца ўжо ў пятніцу. Зрэшты, тэмпературны фон зноў падымецца ўжо да пачатку будучага працоўнага тыдня.

"11 красавіка (у суботу) надвор'е ў рэспубліцы будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе паўночных шырот", - перадаюць сіноптыкі.

У першы выхадны дзень чакаецца пераменная воблачнасць, ападкаў пераважна не будзе, аднак днём можа дзьмуць парывісты вецер. Ноччу будзе -3..+2°С, днём паветра прагрэецца максімум да +6..+13°С.

Ужо ў нядзелю, 12 красавіка, днём на паўднёвым захадзе рэспублікі чакаецца паступленне больш цёплых паветраных мас з Заходняй Еўропы. Зноў будзе часамі воблачна, кароткачасовыя дажджы могуць прайсці толькі па крайнім поўначы Беларусі, вецер сціхне. Ноччу падмарозіць да 0..-5°С, аднак днём пацяплее ў сярэднім да +8..+15°С, а па паўднёвым захадзе нават да +18°С.

Паводле дадзеных доўгатэрміновага прагнозу Gismeteo, большая частка красавіка ў Беларусі не будзе занадта цёплай. Аднак у трэцяй дэкадзе месяца, па дадзеных на сёння, тэмпература паветра ў Мінску будзе трымацца ў сярэднім каля +18..+20°С. Разам з тым варта памятаць, што доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка аказваюцца памылковымі.

0
Тэги:
Беларусь, Прагноз надвор'я