Карціна Нацюрморт ураджэнца Рэчыцы, беларускага прадстаўніка Парыжскай школы Міхаіла Кікоіна

Карціна Міхаіла Кікоіна вярнулася ў Беларусь з ЗША

61
(абноўлена 11:44 18.12.2018)
Нацюрморт будзе захоўвацца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Карціна "Нацюрморт" ураджэнца Рэчыцы, беларускага прадстаўніка Парыжскай школы Міхаіла Кікоіна папоўніла калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея. Урачыстая цырымонія перадачы мастацкага твору прайшла сёння ў Мінску, перадает карэспандэнт Sputnik.

"Творы Кікоіна знаходзяцца ў музеях і прыватных зборах многіх краін. Вельмі прыемна, што ў беларусаў з’явілася магчымасць больш дасканала пазнаёміцца з творчасцю свайго земляка Міхаіла Кікоіна", - падкрэсліў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка.

Карціна Нацюрморт Міхаіла Кікоіна
© Sputnik Алеся Шершнева
Карціна "Нацюрморт" Міхаіла Кікоіна

З’яўленне карціны ў калекцыі музея – вынік супрацоўніцтва Пасольства Беларусі ў Швейцарыі і ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна.  Раней ён вярнуў на радзіму тры творы беларуска-французскай мастачкі Надзеі Хадасевіч-Лежэ.

Супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Швейцарыі знайшлі карціну ў галерэі ў амерыканскім Форт-Ладэрдэйле. Карціна стане першым творам Міхаіла Кікоіна ў калекцыі Мастацкага музея. У студзені гэтага года тут з’явіліся карціна "Букет" яшчэ аднаго беларускага прадстаўніка Парыжскай школы Восіпа Любіча, а ў чэрвені – яго "Нацюрморт са збанам".

Чытайце таксама:

61
Тэги:
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Беларусь, Міхаіл Кікоін
Тэмы:
Мастакі Парыжскай школы з Беларусі (17)