Помнік Еўфрасінні Полацкай

Еўфрасіння Полацкая: пяць цікавых фактаў

4181
(абноўлена 09:14 05.01.2017)
Даследчыкі не ведаюць дакладный даты нараджэння святой, але некаторыя лічаць, што гэта 5 студзеня 1104 года.

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Еўфрасіння Полацкая, адна з самых цікавых і шанаваных асоб у беларуская гісторыі, нарадзілася амаль тысячу год таму. Даследчыкі не ведаюць дакладный даты нараджэння святой, але некаторыя лічаць, што гэта 5 студзеня 1104 года.

Прадслава, як назвалі бацькі будучую заступніцу беларускіх зямель, паходзіла з сям'і полацкіх князёў, але замест пажаданага дынастычнага шлюбу абрала манаскі лад жыцця. З самага ранняга дзяцінства яе вылучала сярод іншых любоў да кнігі і мастацтваў.

Пострыг Прадслава прыняла тайна ад бацькоў, баючыся іх гневу, але неўзабаве яны смірыліся з яе выбарам. Ігуменняю Полацкага манастыра была яе родная цётка. Дзяўчына там атрымала і новае імя — Еўфрасіння. У старажытнагрэчаскай міфалогіі слова "эўфрасіна" азначае "радасць".

Еўфрасінні Полацкай было адведзена лёсам пакінуць значны след у беларускай гісторыі. Яна не толькі перапісвала кнігі і будавала храмы, але і застаеца стваральніцай самай легендарный беларускай святыні — крыжа Еўфрасінні Полацкай, які напаткаў складаны лёс, як бадай і ўсю нашу Айчыну.

Напрыканцы свайго жыцця Еўфрасіння выправілася ў паломніцтва ў Святую Зямлю, дзе праз некаторы час неўзабаве памерла і была пахавана ў Іерусаліме.

Пасля захопу Іерусаліму мусульманамі труна з мошчамі полацкай княгіні была перанесены ў Кіева-Пячорскую лаўру. Доўгі час Еўфрасінню шанавалі як святую на мясцовым узроўні. Былі спробы кананізацыі ў 16 стагоддзі, але афіцыйна яна стала святой у 1893 годзе. Дазвол на перанос мошчаў ў Полацк быў выдадзены імператарам Мілаем ІІ і ў 1910 годзе з вялікімі ўрачыстасцямі рака з мошчамі святой вярнулася на родныя землі.

Цікавыя факты пра Еўфрасінню Полацкую:

  1. Была прамой нашчадніцай Рагнеды і ўнучкай Усяслава Чарадзея.
  2. Па некаторых звестках, Еўфрасіння Полацкая ўласнаручна напісала Полацкае евангелле, якое, на жаль, не дайшло да нашага часу.
  3. Еўфрасіння стала першай жанчынай, якая заснавала манастыр, збудавала храм, для якога замовіла сусветна вядомы ўзвіжальны крыж, атрымала цудатворны абраз Божай Маці, напісаны евангелістам Лукой.
  4. Нябесная абаронца і апякунка Беларусі Еўфрасіння Полацкая стала першай усходнеславянскай жанчынай, якую кананізавала праваслаўная царква, і адзінай святой, якую прызнаюць усе хрысціянскія канфесіі.
  5. Пры жыцці святой Спаса-Прэабражэнскі храм быў распісаны фрэскамі, якія ў поўным аб'ёме захаваліся да нашых дзён. Ансамбль фрэсак прадстаўляе абсалютна ўнікальную з'яву ў культурнай спадчыне Русі. Па паўнаце захаванасці першапачатковага стану Спаскую царкву можна параўнаць толькі з ансамблямі Кіеўскай Сафіі і сабора Мірожскага манастыра ў Пскове.

Чытайце таксама:

4181
Тэги:
біяграфія, Еўфрасіння Полацкая