У Брэсце стартавалі Студзеньскія музычныя вечары

Фестываль "Студзеньскія музычныя вечары" пачаўся ў Брэсце

9
(абноўлена 09:15 10.01.2019)
У гэтым годзе на адной сцэне выступяць артысты сусветна вядомага італьянскага опернага тэатра La Scala і пляменнік Фрэнка Сінтары - адзін з лепшых гітарыстаў свету Том Сінатра.

МІНСК, 10 сту - Sputnik. Міжнародны музычны фестываль "Студзеньскія музычныя вечары" ў 31-ы раз праходзіць у Брэсце, аб гэтай маштабнай культурнай падзеі ў жыцці абласнога цэнтра распавялі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Фестываль пачаўся ў сераду, 9 студзеня. У Брэсце сустрэнуцца артысты Вялікага тэатра Расіі, зоркі італьянскага опернага тэатра La Scala і нават пляменнік Фрэнка Сінатры - прызнаны ва ўсім свеце гітарыст Том Сінатра.

"Мне вельмі спадабалася, што ў Брэсце вельмі культурныя людзі, вельмі адкрытыя. Я адчуваю тут асаблівую атмасферу. Гэты горад дыхае культурай. Я адчуваю, што магу застацца даўжэй, каб паглядзець музеі і пазнаёміцца з самім горадам", - падзяліўся сваімі першымі ўражаннямі ад Беларусі Сінатра.

Музычны фэст у Брэсце пройдзе з 9 па 12 студзеня. Канцэрты адбудуцца на розных культурных пляцоўках горада. Усяго ў гэтым годзе ў музычным падзеі прымуць удзел больш за 200 музыкаў з дзесяці краін свету, у тым ліку Грузіі, Італіі, Японіі, Польшчы і Манака.

9
Тэги:
Фестываль, Музыка, Брэст

Культура