Гастрафэст і "паэтычныя" аўтобусы: Мінск рыхтуецца да кніжнага кірмаша

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіжнародная кніжная выстава-кірмаш, архіўнае фота
Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міжнародная кніжная выстава-кірмаш не абмяжуецца толькі выставачным павільёнам - у рэстаранах будуць гатаваць стравы па рэцэптах з літаратуры, а ў аўтобусах будуць чытаць вершы.

МІНСК, 15 сту - Sputnik. Падчас правядзення Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў кафэ і рэстаранах Мінска можна будзе пакаштаваць стравы з літаратурных твораў, у першую чаргу з паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа, якую называюць энцыклапедыяй народнага жыцця, паведамілі арганізатары выставы.

Мінскія адрасы Якуба Коласа наведалі турысты - Sputnik Беларусь
Чаму "Новая зямля" лічыцца даведнікам для іншапланецян

6 лютага ў Мінску ў 26-ы раз адкрыецца Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У гэтым годзе ў ёй прымуць удзел 35 краін. У рамках праграмы не толькі традыцыйныя прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі, але і нямала дыскусій, сумесных літаратурных праектаў.

А сама выстава будзе пачынацца ўжо ў аўтобусах - на некалькі дзён у грамадскім транспарце, які будзе курсіраваць у раёне "БелЭкспа", загучаць вершы.

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў наведвальнікі выставы змогуць сабраць "мірны" танк з кніг.

Выстава будзе доўжыцца да 10 лютага, уваход на яе будзе бясплатным.

Стужка навiн
0