Артэфакты, дагэтуль недаступныя шырокай публіцы, пакажуць у Мастацкім музеі

© Sputnik / Алеся ШершнёваВыстава адрэстаўраваных твораў мастацтва з фондаў Мастацкага музея
Выстава адрэстаўраваных твораў мастацтва з фондаў Мастацкага музея - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз у музеі ідзе мантаж выставы, якая адкрыецца з нагоды 80-годдзя ўстановы.

МІНСК, 23 сту - Sputnik. Наведвальнікі Мастацкага музея змогуць убачыць экспанаты, якія дагэтуль доўгі час знаходзіліся на рэстаўрацыі і былі недаступныя шырокай публіцы з-за сваёй незахаванасці. У гэтыя гадзіны ідзе мантаж адмысловай выставы, прымеркаванай да 80-годдзя ўстановы.

© Sputnik / Алеся ШершнёваЗараз ідзе мантаж выставы
Артэфакты, дагэтуль недаступныя шырокай публіцы, пакажуць у Мастацкім музеі - Sputnik Беларусь
Зараз ідзе мантаж выставы

Прадстаўленыя ў экспазіцыі экспанаты – вынік працы рэстаўратараў Нацыянальнага мастацкага музея, а таксама супрацоўнікаў сектара хіміка-фізічных даследванняў.

© Sputnik / Алеся ШершневаМногія экспанаты раней не выстаўляліся з-за сваёй незахаванасці
Артэфакты, дагэтуль недаступныя шырокай публіцы, пакажуць у Мастацкім музеі - Sputnik Беларусь
Многія экспанаты раней не выстаўляліся з-за сваёй незахаванасці

Больш за 60 прадметаў мастацтва будуць прадстаўленыя на розных этапах працы, пачынаючы ад навуковых даследванняў, працэса аднаўлення і канчатковага выніка пасля рэстаўрацыі. Побач з кожным творам мастацтва будзе знаходзіцца спецыяльны планшэт, з дапамогай якога любы наведвальнік зможа прасачыць рэстаўрацыйны шлях артэфактаў.

© Sputnik / Алеся ШершневаНа планшэтах можна будзе прасачыць рэстаўрацыйны шлях твораў мастацтва
Артэфакты, дагэтуль недаступныя шырокай публіцы, пакажуць у Мастацкім музеі - Sputnik Беларусь
На планшэтах можна будзе прасачыць рэстаўрацыйны шлях твораў мастацтва

Выстава будзе працаваць да 17 сакавіка гэтага года.

Стужка навiн
0