Майкл Эмерсан у ролі Бенджаміна Лінуса ў фінале серыяла Lost

Папулярны серыял Lost могуць перазапусціць

57
(абноўлена 14:37 07.02.2019)
Драматычны серыял атрымаў у свой час прэстыжную кінапрэмію "Залаты глобус" і тэлевізійную прэмію "Эмі".

МІНСК, 7 лют - Sputnik. Папулярны серыял "Застацца ў жывых" можа вярнуцца на экраны, цытуе новага прэзідэнта кампаніі ABC Entertainment Кэры Бурк выданне Hollywood reporter.

Такая заява прагучала на сустрэчы з Асацыяцыяй тэлевізійных кінакрытыкаў. Бурк сказала, што збіраецца ў сваёй працы сканцэнтравацца на шоУ, якія былі хітамі ABC. Дырэктар паказала відэакліп, які уключаў моманты з папулярных серыялаў, сярод якіх былі і кадры з Lost, таксама вядомЫ гледачам як "Застацца ў жывых".

Бурк таксама заявіла, што і сама з задавальненнем паглядзела б перазапуск серыяла. Але канкрэтных планаў па вяртанні Lost на экраны пакуль не сфарміравана.

"Гэта літаральна толькі на этапе маіх мараў перад сном", - сказала Бурк.

Яна пакуль не абмяркоўвала гэтых планам з прадзюсарамі серыяла або з кіраўніцтвам ABC, аднак прызнала, што калі яе пытаюць, якое шоу яна сама перазапусціць б, яна часта згадвае Lost.

Серыял складаецца з шасці сезонаў. Фінальная серыя выйшла ў 2010 годзе, доўжылася 2,5 гадзіны і каштавала тэлеканалу 12 мільёнаў долараў.

57
Тэги:
Кіно, Серыялы, ЗША