Арт-Мінск 2018

Фестываль "Арт-Мінск" распачаў прыём заявак

57
У мінулым годзе арганізатары атрымалі больш за 800 заявак з 25 краін свету.

МІНСК, 20 лют - Sputnik. Міжнародны фестываль мастацтва "Арт-Мінск" афіцыйна пачаў прымаць заяўкі на ўдзел, паведамілі арганізатары.

Удзельнічаць у мерапрыемстве могуць мастакі незалежна ад узросту і грамадзянства, якія працуюць з любымі відамі і ў любой тэхніцы выяўленчага і медыя мастацтва.

Прымаць заяўкі будуць да 15 красавіка, пасля чаго – з 16 па 30 красавіка пройдзе галасаванне членаў нацыянальнага журы. Работы, якія прайшлі конкурсны адбор будуць прымаць з 2 па 16 мая.

Убачыць работы пераможцаў мінчане і госці сталіцы змогуць з 29 мая па 30 чэрвеня.

У мінулым годзе арганізатары атрымалі больш за 800 заявак ад 250 мастакоў з усяго свету. Незалежны куратар выставы  — італьянскі арт-крытык Стэфана Антанэлі высока ацаніў патэнцыял беларускіх мастакоў і нават выказаў ідэю арганізацыі культурных абменаў паміж Беларуссю і Італіяй. Па яго словах, атрымалася выстава нават не еўрапейскага, а сусветнага ўзроўню.

Як прайшоў першы фестываль "Арт-Мінск">>>

У першым міжнародным фестывалі "Арт-Мінск" у якасці пляцовак для мерапрыемстваў удзельнічалі Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, мастацкая галерэя "БелАрт", галерэі A&V, "ДК", "Арт-Порт", Blique, "Прадмесце" "Арт Хаус". Кропкай адліку стаў Палац мастатцваў, дзе і прайшла асноўная выстава.

57
Тэги:
"Арт-Мінск" (фестываль), Мінск

Культура