Мастак Сальвадор Далі

Дзве скульптуры Сальвадора Далі з’явяцца ў цэнтры Мінска

83
(абноўлена 16:52 07.03.2019)
Жыхары Мінска змогуць убачыць знакамітага "Трыумфальнага слана" і "Пасвячэнне Тэрпсіхоры".

МІНСК, 7 сак - Sputnik.  Дзве скульптуры Сальвадора Далі  з'явяцца ў беларускай сталіцы ў межах новага выставачнага праекта, паведамілі ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Побач з музеем на вуліцы Леніна размесціцца скульптура "Пасвячэнне Тэрпсіхоры", а на вуліцы Зыбіцкай - "Трыумфальны слон". Гэтыя скульптуры з’яўляюцца часткай выставачнага праектта "Сальвадор Далі", які пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі з 16 сакавіка па 30 чэрвеня. Наведвальнікі экспазіцыі змогуць убачыць больш за 100 твораў графікі, скульптуры, ювелірнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія стварыў эпатажны мастак.

Усе экспанаты – гэта частка калекцыі "Сусвет Далі", якая лічыцца адным з найбуйнешых прыватных збораў яго мастацкіх твораў. Заснаваў калекцыю італьянскі арт-дылер і калекцыянер Беніяміна Леві, які ў 1960-ых гадах працаваў са знакамітым іспанскім мастаком. Ва ўсім свеце гэтую калекцыю ўбачылі каля 12 мільёнаў чалавек.

Чытайце таксама:

83
Тэги:
Сальвадор Далі, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Культура