Фрэдзі Мэрк'юры

Прадзюсар абверг чуткі пра здымкі працягу "Багемскай рапсодыі"

45
(абноўлена 11:46 13.03.2019)
Магчымасць з'яўлення працягу нашумелага фільма выклікала сапраўдны ажыятаж сярод фанатаў.

МІНСК, 13 сак - Sputnik. Прадзюсар фільма "Багемская рапсодыя" Мэрк'юры Грэхем Кінг абверг чуткі пра здымкі працягу карціны, паведамляе Sputnik.

Чуткі аб магчымым з'яўленні працягу фільма "Багемская рапсодыя" з'явіліся з-за заяваў рэжысёра кліпаў гурта Queen Рудзі Долезала: па яго словах, гурт прыцягвалі для працы над сіквелам. Гэтая інфармацыя выклікала сапраўдны ажыятаж сярод фанатаў як гурта, так і самога фільма.

Зрэшты, гэтую інфармацыю ўжо абверг прадзюсар "Багемскай рапсодыі" Грэхем Кінг. Як заявіў яго прадстаўнік парталу SlashFilm, здымкі сіквела пакуль не ўваходзяць у планы.

Меркавалася, што працяг "Багемскай рапсодыі" закране перыяд пасля легендарнага канцэрту Live Aid і да самай смерці саліста Queen Фрэдзі Мэрк'юры. Не выключана, што на хвалі поспеху карціны такі фільм ўсё ж будзе зняты.

"Багемская рапсодыя" выйшла у 2018 годзе і ў многіх краінах свету да гэтага часу застаецца ў пракаце. Стужка стала самым касавым біяграфічным фільмам у гісторыі: яе зборы перавышаюць 875 мільёнаў долараў. Таксама выканаўца галоўнай ролі Рамі Малек быў ганараваны прэміяй "Оскар", атрымала стужка і некалькі тэхнічных прызоў, у тым ліку за гук і мантаж.

45
Тэги:
ЗША, Кіно