Лагатып Еўрабачання 2019

"Еўрабачанне-2019": Ізраіль асцерагаецца, што ў яго адбяруць конкурс

57
(абноўлена 08:55 27.03.2019)
Конкурс могуць правесці ў іншай краіне з меркаванняў бяспекі. Нагадаем, што нядаўна Ізраіль патрэсла раптоўная ракетная атака (другая менш чым за пару тыдняў).

МІНСК, 27 сак - Sputnik. Папулярны міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне-2019" могуць адабраць у Ізраіля, асцерагаюцца мясцовыя СМІ.

Так, па інфармацыі The Jerusalem post, конкурс могуць правесці ў іншай краіне з меркаванняў бяспекі. Нагадаем, што нядаўна Ізраіль патрэсла раптоўная ракетная атака, якая стала ўжо другой менш чым за два тыдні. Ракету запусцілі з сектара Газа, яна ўпала ў 17 кіламетрах ад месца правядзення конкурсу.

Да "Еўрабачання-2019" застаецца 50 дзён, у сувязі з гэтым растуць асцярогі з нагоды магчымага паўтарэння падобных нападаў. Тым не менш арганізатары конкурсу пакуль спакойныя.

У Еўрапейскім вяшчальным саюзе растлумачылі, што падставай для пераносу шоу з Ізраіля могуць паслужыць толькі "вайна ці буйнамаштабная ваенная аперацыя".

Удзельнікі "Еўрабачання-2019" тым часам працягваюць прыбываць у краіну, каб зняць відэапаштоўкі. Здымкамі яны дзеляцца ў сацсетках і паведамляюць, што ўсё спакойна і яны з нецярпеннем чакаюць вяртання сюды ў маі для выступлення на конкурсе.

Чытайце таксама:

57
Тэги:
конкурс песні, Ізраіль, Еўрабачанне
Багач

Народны каляндар: святкуем Юл’яна, гатуем стравы для дзетак

1
(абноўлена 16:49 30.10.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае як нашы продкі баранілі дзяцей ад хваробаў і што гатавалі для іх.

У народзе лічылі, што калі ў хаце не чуваць дзіцячых галасоў, то гэта хата не мае шчасця. 31 кастрычніка ў Народным календары адзначаюць прысвятак Юльяна, ахоўніка дзяцей. Але не толькі ў  гэтага святога бацькі прасілі дапамогі для сваіх дзяцей. Найважнейшымі аступнікамі ад усялякага ліха лічылі Прачыстую, Ісуса Хрыста і анёлаў ахоўнікаў, якія ў народным уяўленні адбіваюць чалавека ад "усіх наглых урагоў". У народнай міфалогіі дзецьмі апекавалася Дамавуха, якая магла калыхаць калыску з немаўляткам і бавіцца з астатнімі дзецьмі гаспадыні, якая ёй падабалася.

Але першай і наймацнейшай апякункай і абаронцай для сваіх дзяцей заўсёды была маці. Яна спявала на ноч калыханку, апранала, рабіла ляльку, сачыла, каб дзіця было здаровае і сытае.

Багач у Вязынцы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Наймацнейшай апякункай дзяцей заўсёды была маці

У народзе лічылі, што падчас цяжарнасці жанчына павінна была выконваць шэраг перасцярог, у выніку якіх гарантавалася нараджэнне здаровага немаўляці. Але і надалей маці верыла, што напрацягу першага года жыцця лёс дзіцяці наўпрост залежыць ад яе паводзін. Таму падчас кармлення сама жанчына не павінна была сілкавацца, каб дзіця не было абжорай, не пазяхаць, каб дзіця не было гультаём, ні з кім не спрачацца, каб не было схільным да спрэчак і сварак. Лічылася, што карміць дзіця ў дрэнным настроі ні ў якім разе нельга. Маці павінна супакоіцца, іначай дзіця  да канца свайго жыцця будзе тужыць. Таму, каб яго лёс быў шчаслівым, маці карміла яго толькі ў светлым настроі, ласкава называючы "маё сонейка яснае", "мая зоранька ранняя", "мой верабейка, птушачка, крошачка" і інакш.

Часта кармленне павольна пераходзіла ў калыханне, дзе ў калысцы, як апісваў беларускі этнограф Чэслаў Пяткевіч  у кнізе "Грамадская культура Рэчыцкага Палесся"засынаў "абагоўлены скарб" пад манатоннае напяванне: "Аа, аа, дзе-е-таачка спаць, а я буду каа-лы-хаць, а-а…, а ты паганае, чаго слепкі вытарашчыло? Ось я табе як дам плескача, то мне зараз заснеш — аа-аа... ".

Але такое стаўленне да немаўляці заканчвалася праз год "адлучэннем". Гэты сямейны абрад, апісаны Пяткевічам адбываўся наступным чынам. Пакарміўшы дзіця грудзямі апошні раз, маці садзіла яго на памост для спання, а бацька клаў перад ім медзяны грош, кавалачак хлеба, валовы рог, ці, калі дзяўчынка, тронку ад сярпа. Калі дзіця пацягне ручку найперш да рога, то лічылі, што яно будзе добрым гаспадаром, калі да хлеба, то будзе гультаём, ахвотнікам да гатовага хлеба, калі да гроша – будзе схільным прыхапіць чужое – будзе злодзей.

Праздник средневековой культуры Меч Брачыслава
© Sputnik Альфред Микус
Галоўнае, каб дзіцяці вырасла добрым чалавекам

Рэзкае адлучэнне ад грудзей у дзіцяці практычна заўсёды выклікала доўгатэрміновы разлад страўніка і пераход на "свой хлеб" адбываўся даволі балюча. Смяротнасць сярод дзяцей гэтага ўзросту была даволі высокай і асабліва ў сем’ях сялян. Не разумеючы прыроды таго ці іншага дзіцячага захворвання, верылі, што віной таму сурокі, пярэпалахі, начніцы, крыксы, капрызы, падвей і іншыя міфалагічныя істоты.

Спосабы дыягностыкі і лячэння былі часам такімі ж дзіўнымі, як і тыя нячысцікі, што па народных уяўленнях шкодзілі дзецям. Так, каб высветліць, ці будзе жыць вельмі хворае дзіця, варажылі з дапамогай мурашніку. Маці ішла ў лес і здымала верхнюю частку мурашніка, рабіла з гэтага адвар і купала ў ім дзіця тры дні запар. Пасля ізноў ішла ў лес і глядзела ці аднавілі мурашкі свой дом. Калі мурашнік меў ранейшы выгляд, то была надзея, што дзіця паздаравее. У такіх выпадках маці шукала любых паратункаў. У справу ішлі і малітвы да святых і язычніцкія замовы, якія выкарыстоўвалі ў народнай медыцыне. Вось як лячылі начніцы.

Калі спакойнае ўдзень дзіця непакоілася і ўначы не спала, то лічылі, што яму шкодзяць начніцы. Яны ўяўляліся чорным кудлатым чарвяком, які быццам бы прапаўзаў пад калыбеллю. Супраць гэтай напасці ў дзвярах ставілі страх (пудзіла), як на вераб’ёў, апраналі ў вывернутую наадварот сарочку, у калысцы мянялі палажэнне ног і галавы, калыхалі дзіця ў начоўках і чыталі замовы: "Зара-зарыца, вазьмі ў майго дзіцяці начніцы. Дзе зара патухаіць, там начніцы прападаюць".

А вось як паэтычным народным словам супакойвалі дзіця перад сном на Ашмяншчыне: "Дрымоты, пакой, адшукай рабу Бога (імя), няхай яна спіць, высыпаецца, ноччу не прасыпаецца. Зоркі няхай будуць ёй сёстрамі, месяц ёй братам, а сон ёй кумам і сватам. Амын".

Існавала і такая практыка, калі дзіця быццам ахвяравалі Богу, просячы заступніцтва за яго і шчаслівага лёсу. Трэба было аднесці ў касцёл прызначаныя на ахвяру грошы, кавалак палатна, крыху лёну. Гэтай ахвярай тройчы малявалі кола вакол дзіцяці і накрывалі яго ёю. Пасля клалі ахвяру на алтар.

Дожинки в Мяделе - 2018
© Sputnik Альфред Микус
У народзе лічылі, што, калі ў хаце не чуваць дзіцячых галасоў, у ёй няма шчасця

Калі дзіця было як быццам бы здаровае, але вельмі худзенькае, яго дастаткова было ўзважыць на шалях і тады яно быццам бы пачынала папраўляцца. Каб дзіця хутчэй расло, маці здымала з яго кашульку толькі праз галаву і карміла як мага часцей.

У перыяд ранняга дзяцінства як у сялянскай так і ў заможных дваранскіх сем’ях дзецям гатавалі асобныя стравы з лепшых прадуктаў, якія дарослым не заўсёды траплялі на стол, паколькі ад якасці ежы залежыла здароўе дзіцяці. Вядома ж меню вясковай малечы вельмі адрознівалася ад дзіцячага меню ў заможных сем’ях, дзе былі знаёмыя з заходнееўрапейскай кухняй. Тут пэўныя веды аб сістэме харчавання і ўтрымання дзяцей дазвалялі рабіць яе больш сбалансаванай і правільнай. У выніку, дзеці вышэйшых саслоўяў хварэлі і паміралі значна радзей чым сялянскія. Але як бы там ні было і сялянка, і пані песцілі сваіх дзетак смачнымі стравамі.

Гатавалі звычайна салодкія кашы, бліны з начынкамі і без іх, пончыкі, тварожныя запяканкі, цыбрыкі грыбкі і яечні, разнастайнае печыва, стравы з лепшых гатункаў мяса, клёцкі, калдуны з ягаднымі начынкамі, разнастайныя супы і булёны і ў тым ліку супы-пюрэ з гародніны ды шмат што яшчэ.

Вось як гатавалі малочны суп з морквай ў вёсцы Літва Ляхавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Суп малочны з морквай

Інгрыдыенты:

  • 4 шклянкі малака
  • 3 шклянкі вады
  • 1 морква
  • 1 яйка
  • 1 шклянка мукі
  • 2 чайныя лыжкі цукру
  • 50 г сметанковага масла
  • Соль

Як гатаваць:

Малако змяшаць з вадой і давесці да кіпення, пакласці старкаваную на буйной тарцы моркву, соль, варыць да гатоўнасці морквы. У муку ўбіць яйка, дадаць вады, старанна перамяшаць, каб атрымалася цеста, як густая смятана. Паступова ўліваць цеста ў суп пры няспынным памешванні. У канцы варкі пакласці цукар і сметанковае масла.

1
Тэги:
Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў

Наш адказ Хэлоўіну: фотападборка беларускіх кавуноў

201
(абноўлена 11:46 30.10.2020)
  • Беларуская традыцыя ўпрыгожваць кавуны бяскрыўдная і зусім нікога не палохае.
  • Нават шэранькі ваўчок, якім у дзяцінстве пужалі дзяцей, выглядае мілым і смешным.
  • Калі б Меланья Трамп убачыла беларускія кавуны, абавязкова загадала б дызайнерам, якія ўпрыгожваюць Белы дом да свята, змяніць звычайнае афармленне.
  • Без скульптурных кампазіцый з кавуноў не абыходзіцца ніводнае восеньскае свята на Беларусі.
  • Самыя папулярныя персанажы народнай творчасці - Дзед і Баба.
  • Ці крыху маладзейшыя Кавун з Кавуніхай.
  • Ён часцей за ўсё ў капелюшы як гарадскі франт, а яна ў квяцістай хусцінцы ці з карялямі. Асабліва модныя Кавуніхі носяць на галаве шыкоўную прычоску на зайздрасць мясцовым модніцам.
  • Здараецца так, што на свяце можна натрапіць на адзінокі кавун.
  • Але яго спадарожніца заўсёды дзесцьці паблізу - пільнуе свайго кавалера.
  • Дзякуючы фантазіі народных умельцаў, кавуны становяцца казачнымі істотамі, хатнімі жывёламі і птушкамі.
  • У такім выглядзе яны сімвалізуюць дабрабыт, які павінен быць у хаце кожнага руплівага і працавітага гаспадара.
  • Часам трапляюцца і незвычайныя кампазіцыі, зробленыя на замежны манер.
  • Восень - час збору ўраджаю, менавіта таму гэтая пара такая багатая на кавуны.
Беларускія кавуны, у адрозненні ад сваіх замежных калег, выглядаюць міла і крыху задзірліва.

Напярэдадні ўвечары вуліцы беларускіх гарадоў былі падобныя да чысцілішча – столькі вядзьмарак і чарцей можна сустрэць толькі на Хэлоўін. Свята прыйшло да нас з-за мяжы: на Беларусі такога звычаю не існавала.

І калі традыцыя апранацца ў нячысцікаў з’яўляецца спрэчнай, то звычай упрыгожваць і размалёўваць кавуны бяскрыўдны і дорыць людзям радасць.

Ніводнае восеньскае беларускае свята не абыходзіцца без кавуноў, якія дзякуючы народным умельцам становяцца казачнымі істотамі, дзядулямі, бабулямі, хатнімі жывёламі і птушкамі.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як адрозніваюцца беларускія кавуны ад сваіх замежных калег. Яны зусім не жахлівыя ці жудасныя, а мілыя і нават крышачку задзірлівыя.

Глядзіце таксама:

201
  • Беларуская традыцыя ўпрыгожваць кавуны бяскрыўдная і зусім нікога не палохае.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Беларуская традыцыя ўпрыгожваць кавуны бяскрыўдная і зусім нікога не палохае.

  • Нават шэранькі ваўчок, якім у дзяцінстве пужалі дзяцей, выглядае мілым і смешным.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Нават шэранькі ваўчок, якім у дзяцінстве пужалі дзяцей, выглядае мілым і смешным.

  • Калі б Меланья Трамп убачыла беларускія кавуны, абавязкова загадала б дызайнерам, якія ўпрыгожваюць Белы дом да свята, змяніць звычайнае афармленне.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Калі б Меланья Трамп убачыла беларускія кавуны, абавязкова загадала б дызайнерам, якія ўпрыгожваюць Белы дом да свята, змяніць звычайнае афармленне.

  • Без скульптурных кампазіцый з кавуноў не абыходзіцца ніводнае восеньскае свята на Беларусі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Без скульптурных кампазіцый з кавуноў не абыходзіцца ніводнае восеньскае свята на Беларусі.

  • Самыя папулярныя персанажы народнай творчасці - Дзед і Баба.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самыя папулярныя персанажы народнай творчасці - Дзед і Баба.

  • Ці крыху маладзейшыя Кавун з Кавуніхай.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Ці крыху маладзейшыя Кавун з Кавуніхай.

  • Ён часцей за ўсё ў капелюшы як гарадскі франт, а яна ў квяцістай хусцінцы ці з карялямі. Асабліва модныя Кавуніхі носяць на галаве шыкоўную прычоску на зайздрасць мясцовым модніцам.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Ён часцей за ўсё ў капелюшы як гарадскі франт, а яна ў квяцістай хусцінцы ці з карялямі. Асабліва модныя Кавуніхі носяць на галаве шыкоўную прычоску на зайздрасць мясцовым модніцам.

  • Здараецца так, што на свяце можна натрапіць на адзінокі кавун.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Здараецца так, што на свяце можна натрапіць на адзінокі кавун.

  • Але яго спадарожніца заўсёды дзесцьці паблізу - пільнуе свайго кавалера.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Але яго спадарожніца заўсёды дзесцьці паблізу - пільнуе свайго кавалера.

  • Дзякуючы фантазіі народных умельцаў, кавуны становяцца казачнымі істотамі, хатнімі жывёламі і птушкамі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Дзякуючы фантазіі народных умельцаў, кавуны становяцца казачнымі істотамі, хатнімі жывёламі і птушкамі.

  • У такім выглядзе яны сімвалізуюць дабрабыт, які павінен быць у хаце кожнага руплівага і працавітага гаспадара.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У такім выглядзе яны сімвалізуюць дабрабыт, які павінен быць у хаце кожнага руплівага і працавітага гаспадара.

  • Часам трапляюцца і незвычайныя кампазіцыі, зробленыя на замежны манер.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Часам трапляюцца і незвычайныя кампазіцыі, зробленыя на замежны манер.

  • Восень - час збору ўраджаю, менавіта таму гэтая пара такая багатая на кавуны.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Восень - час збору ўраджаю, менавіта таму гэтая пара такая багатая на кавуны.

Тэги:
Беларусь, Народныя традыцыі