Сцэна Купалаўскага тэатра

Што рыхтуе Купалаўскі да Тыдня тэатра

71
(абноўлена 17:11 27.03.2019)
Гледачоў чакаюць творчыя сустрэчы, лекцыя і нават чытка новай кнігі Андруся Горвата.

МІНСК, 27 сак - Sputnik. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з нагоды Міжнароднага дня тэатра ладзіць шэраг спецыяльных мерапрыемстваў, якія пройдуць з 27 сакавіка па 9 красавіка, паведамілі арганізатары.

Напярэдадні свайго 100-га сезона Купалаўскі тэатр падрыхтаваў шырокую праграму культурна-адукацыйных мерапрыемстваў, якія дапамогуць больш глыбока ўспрымаць тэатральнае мастацтва.

Пачнецца Тыдзень тэатра ў Купалаўскім з творчай сутрэчы з акцёрам Генадзем Аўсяннікавым, які неаднаразова засведчыў змену эпох на сцэне тэатра і змену саміх сцэнаў.

5 красавіка на пляцоўцы прасторы Ок16 у межах фестывалю "Прадмова" адбудзецца размова з Мікалаем Пінігіным пра спектакль "Дзве душы" паводле аповесці Максіма Гарэцкага.

7 красавіка рэжысёр і акцёры спектакля "Радзіва Прудок" застануцца пасля паказа спектакля, каб паразмаўляць з гледачамі на Камернай сцэне.

Асаблівым падарункам для аматараў Купалаўскага тэатра стане чытка новай кнігі Андруся Горвата "Прэм’ера". Рэжысёрам выступіць Раман Падаляка, а тэкст на Камернай сцэне будуць чытаць Святлана Анікей, Дзмітрый Есяневіч і Міхаіл Зуй.

71
Тэги:
Тэатр, Мінск, Купалаўскі тэатр
Тэмы:
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць (54)
Выстава ў 2019 годзе

Як наведаць выставу Манэ Я Шышкін Я Малевіч" анлайн

17
(абноўлена 14:36 08.04.2020)
Аўтары праекта збіраюць грошы на стварэнне віртуальнай экскурсіі па самай народнай выставе беларускага мастацтва.

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Арганізатары выставы "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" плануюць зрабіць экспазіцыю даступнай у рэжыме анлайн. Зараз ідзе збор грошай на рэалізацыю праекта.

Выстава адкрылася ў Мінску ў чацвёрты раз, у ёй прынялі ўдзел 563 мастака. Унікальнасць праекта заключаецца ў тым, што прыняць у ім удзел можа любы жадаючы: не толькі прафесіяналы, але і аматары, і пачаткоўцы.

У гэтым годзе, як і ў многіх беларускіх ўстаноў культуры, у сувязі с пандэмія каронавіруса, выстава пакутуе ад недахопу наведвальнікаў. Менавіта таму і з’явіася ідэя стварыць віртуальную версію праекта.

"Мы вельмі хочам, каб выставы не прайшла незаўважанай і гатовыя стварыць віртуальную версію з мноствам інтэрактыўных магчымасцяў, паглядзець якую можна будзе ў любую кропцы свету"Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч", - паведамілі арганізатары.

17
Тэги:
Мінск, "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" (выстава)
Ахоўныя маскі

У Купалаўскім тэатры будуць шыць ахоўныя маскі

18
(абноўлена 09:43 07.04.2020)
Ахоўныя маскі для твару купалаўцы перададуць на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Пашывачны цэх Купалаўскага тэатра вырабіў 500 ахоўных масак для твару, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.

Дадзены праект атрымаў назву "Нетэатральная маска". У бліжэйшы час плануецца вырабіць яшчэ большую колькасць масак і перадаць іх на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Выраб масак арганізаваны за кошт па-за бюджэтных сродкаў тэатра і пры спонсарскай падтрымцы партнёраў тэатра. Усе жадаючыя – юрыдычныя асобы, гледачы і проста аматары тэатральнага мастацтва – могуць падтрымаць рэалізацыю гэтай ідэі пра ахвяраванні.

У прэс-службе распавялі, што падмурак для праекта стаў вопыт калег з іншых краін – Тэатра імя Наталлі Сац і Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра танца з Казахстана, тэатра імя Юліюша Астэрвы з Польшчы, Опернага тэатра ў Бургасе з Балгарыі і іншых.

Чытайце таксама:

18
Тэги:
Купалаўскі тэатр, каронавірус
Тэмы:
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць (54)
Урач-педыятр, тэлевядучы Яўген Камароўскі

Ці абароніць маска ад COVID-19? Версія доктара Камароўскага

0
Ці варта здароваму чалавеку насіць медыцынскую маску, а таксама чаму ў розных краінах чыноўнікі даюць розныя рэкамендацыі з гэтай нагоды, разважае урач-педыятр, тэлевядучы Яўген Камароўскі.
Защитит ли маска от COVID-19? Версия доктора Комаровского

Ажыятажны попыт на медыцынскія маскі ў аптэках выклікала паніка з-за імклівага распаўсюджвання каронавіруса. Але ці абараняе такая маска здаровага чалавека? І якія схаваныя небяспекі яна можа ў сабе таіць? Адказвае доктар Камароўскі.

"Няма ў тканіне дзірачак настолькі маленькіх, што вірус праз іх не пралезе. Гэта значыць маска ніяк не можа абараніць вас ад віруса, які лётае ў паветры. Дык для чаго патрэбна маска? Калі вы робіце "кхе-кхе" ці чхаеце, вашы соплі і сліна застаюцца на масцы. А менавіта ў кроплях макроты і знаходзіцца максімальная канцэнтрацыя віруса. Больш за тое, менавіта кроплі разлятаюцца на велізарныя адлегласці", - адзначыў Камароўскі на сваім Youtube-канале.

Ён таксама нагадвае рэкамендацыю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя аб тым, што маску павінен насіць менавіта хворы чалавек. Пры гэтым у шматлікіх краінах урады на заканадаўчым узроўні забараняюць людзям выходзіць на вуліцу без масак. Логіка такая: чалавек можа не ведаць, што ён хворы, а таму маска на яго твары ў любым выпадку зможа абараніць іншых людзей. Але і тут не ўсё так проста.

"Ужо праз гадзіну вы выявіце, што ваша маска мокрая навобмацак. Яна фактычна прасякнута вашымі слінамі і соплямі. Што робіць любы чалавек? Ён увесь час папраўляе маску! Гэта значыць, вы ўвесь час датыкаецеся да мокрай масцы, а потым гэтай рукой дакранаецеся да ўсяго вакол. Калі раптам вы носьбіт віруса, то ён, такім чынам, будзе распаўсюджвацца значна больш інтэнсіўна", - упэўнены Камароўскі.

Тым не менш, у доктара няма гатовага адказу - насіць вам маску ці не. Кожнаму ў любым выпадку давядзецца рабіць выбар самастойна і з улікам рэкамендацый мясцовых уладаў.

0
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя