Кадр з фільма Асса. 1987 год.

Рэжысёр Сяргей Салаўёў сустракае паўторную прэм'еру "Ассы" ў бальніцы

48
(абноўлена 09:00 28.03.2019)
Адрэстаўраваны культавы фільм "Асса" выходзіць у пракат 28 сакавіка, напярэдадні Салаўёў трапіў у бальніцу ў вельмі цяжкім стане.

МІНСК, 28 сак - Sputnik. Рэжысёр Сяргей Салаўёў сустракае паўторную прэм'еру свайго культавага фільма "Асса" ў бальніцы. Напярэдадні яму была праведзена аперацыя, медыкі ацэньваюць стан рэжысёра як цяжкі.

Разам з тым, дынаміка стану рэжысёра станоўчая, паведаміў сябра праўлення Гільдыі кінарэжысёраў Расіі Вадзім Абдрашытаў.

Сёння ў многіх расійскіх гарадах выходзіць у паўторны пракат адрэстаўраваная "Масфільмам" культавая карціна Салаўёва "Асса".

Блізкія мэтра звязваюць абвастрэнне хваробы Салаўёва з сур'ёзным ператамленнем - ён шмат часу траціў на працу над аблічбоўкай карціны "Асса". Акрамя таго, у Маскве рыхтуецца да адкрыцця тэатр, створаны рэжысёрам, які будзе называцца вандроўны "Тэатр-студыя САС", рэжысёр таксама шмат працаваў на фестывалі "Дух агню", які нядаўна завяршыўся ў Ханты-Мансійску.

Фільм "Асса" быў зняты ў 1987 годзе - гэта першая частка трылогіі Салаўёва. У 1989 годзе выйшаў фільм "Чорная ружа - эмблема смутку, чырвоная ружа - эмблема кахання", а ў 1991 годзе - "Дом пад зорным небам".

Галоўныя ролі ў фільме сыгралі Станіслаў Гаварухін, Таццяна Друбіч, музыка Сяргей Бугаёў ("Афрыка"), таксама ў ім зняўся лідар гурта "Кино" Віктар Цой. У фільме гучаць песні Барыса Грабеншчыкова і гурта "Аквариум", гурта "Браво" і Жанны Агузаровой, групы "Кино" і Віктара Цоя. У свой час карціна была па-сапраўднаму культавай. Прэм'ера фільма адбылася ў Маскве, у ДК МЭЛЗ 1 красавіка 1988 года.

48
Тэги:
Расія, кіно

Культура