Пімен Панчанка

Пімен Панчанка: вершы пра вайну

517
(абноўлена 12:04 02.04.2019)
Дваццаць чатыры гады таму не стала народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі.

Пімен Панчанка нарадзіўся 23 жніўня 1917 года ў сталіцы Эстоніі - Таліне, але дзяцінства паэта прайшло ў Бягомлі, які знаходзіцца ў Віцебскай вобласці сучаснай Беларусі.

Панчанка скончыў настаўніцкія курсы ў Бабруйску, працаваў настаўнікам у школах і вучыўся на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта Мінскага настаўніцкага інстытута. Першыя вершы Пімена Панчанкі, "Моладзі" і "Ураджайнае", з'явіліся ў 1934 годзе ў альманаху "Ударнікі".

Панчанка служыў у савецкай арміі спецыяльным карэспандэнтам і друкаваўся ў франтавых газетах. Ваенная тэма суправаджала паэта напрацягу ўсяго яго далейшага жыцця.

Пасля дэмабілізацыі Пімен Панчанка працаваў у часопісе "Вожык", потым – у газеце "Літаратура і мастацтва". З 1953 па 1958 з'яўляўся рэдактарам альманаху "Советская Отчизна" (зараз — "Нёман")

У 1966 Панчанка стаў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, а ў 1972 годзе — дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Кніга вершаў Панчанкі "Пры святле маланак" (1966) атрымала Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Янкі Купалы. Ганаровае званне Народнага паэта Беларусі ён атрымаў у 1973 годзе.

У апошнія гады жыцця Панчанка цяжка хварэў, але не прыпыняў працу. Памёр ён 2 красавіка 1995 года ва ўзросце 77 гадоў і быў пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Чытайце таксама: 

517
Тэги:
Вершы, Беларуская мова, Пімен Панчанка
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2019 (70)

Культура