Стала вядома, пад якім нумарам Зена выступіць на сцэне Еўрабачання

Стала вядома, пад якім нумарам Зена выступіць на сцэне "Еўрабачання"

38
(абноўлена 17:45 02.04.2019)
Беларуская спявачка выйдзе на сцэну конкурсу ў першым паўфінале пад нумарам дзевяць.

МІНСК, 3 кра - Sputnik. Вызначаны парадак выступленняў у паўфіналах конкурсу песні "Еўрабачанне-2019", паведамілі арганізатары шоу.

Конкурс песні "Еўрабачанне" пройдзе 14-18 мая ў Тэль-Авіве (Ізраіль). За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 41 краіны свету.

У аўторак ізраільская тэлекампанія KAN вызначыла парадак выступленняў у паўфіналах "Еўрабачання". Так, прадстаўніца Беларусі Зена выйдзе на сцэну шоу ў першым паўфінале пад нумарам дзевяць.

Прадстаўнік Расіі Сяргей Лазараў падымецца на сцэну "Еўрабачання" ў рамках другога паўфіналу пад нумарам 13.

Цікава, што сярод удзельнікаў першага паўфіналу, у якім выступіць і Беларусь, відавочных фаварытаў "Еўрабачання" няма, аднак разам з Зенай за выхад у фінал будуць змагацца эпатажныя рокеры Hatari з Ісландыі і аўстралійская спявачка, якая выкарыстоўвае вобраз Плавалагуны. Няшмат у першым паўфінале і краін, якія маглі б паставіць Беларусі высокія балы - толькі Польшча і Сербія.

У другім паўфінале разам з Лазаравым выступяць і іншыя фаварыты конкурсу: галандзец Дункан Лоўрэнс, швейцарац Лука Хэнні і швед Джон Лундвіг.

38
Тэги:
Зена, Еўрабачанне
Тэмы:
Конкурс песні "Еўрабачанне 2019" (86)