Выстава да 55-годдзя Міхала Анемпадыстава адкрылася ў Мінску

Колер Беларусі: выстава Міхала Анемпадыстава адкрылася ў Мінску

178
(абноўлена 11:51 06.04.2019)
Экспазіцыя ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў прысвечана юбілею знакамітага творцы.

МІНСК, 6 кра - Sputnik. Выстава да дня нараджэння дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава напярэдадні адкрылася ў Мінску. У гэтым годзе знакамітаму творцу споўнілася б 55 гадоў.

Выстава да 55-годдзя Міхала Анемпадыстава адкрылася ў Мінску
© Sputnik Альфрэд Мікус
Выстава прысвечана знакамітай кнізе Анемпадыстава

Экспазіцыя прысвечана кнізе знакамітага аўтара "Колер Беларусі". Гэта яго апошняя вялікая праца, якая распавядае пра гісторыю колераў, іх распаўсюджанне і сімвалічнае значэнне.

Першае выданне было надрукавана ў 2017 годзе, але лімітаваным тыражом, які вельмі хутка раскупілі. На перавыданне кнігі, якую называюць "самай незвычайнай энцыклапедыяй Беларусі", грошы збіралі ўжо пасля смерці аўтара праз краўдфандынгавую кампанію.

Кніга Міхала Анемпадыстава Колер Беларусі
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кніга Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў прадстаўлена візуальная частка даследвання – фотаздымкі носьбітаў традыцыйных колераў беларускай культуры. Міхал Анемпадыстаў заўсёды палкрэсліваў карэннае значэнне колера для светаразумення народа. Ён лічыў, што культурныя коды, закладзеныя адчуваннямі колеру, павінны структураваць разуменне чалавекам сябе і свайго месца ў пэўнай прасторы. Тое ж самае ён казаў і адносна цэлых нацый.

Фотаздымкі з кнігі Колер Беларусі Міхала Анемпадыстава
© Sputnik Альфрэд Мікус
Фотаздымкі з кнігі "Колер Беларусі" Міхала Анемпадыстава

Кніга "Колер Беларусі" – унікальнае выданне, якое ўтрымлівае не толькі карысную мастацтвазнаўчую, але і краязнаўчую, філасофскую і гістарычную інфармацыю. Акрамя таго, гэта проста неверагодна прыгожая і стылёвая праца.

Фатаздымкі з кнігі Міхала Анемпадыстава Колер Беларусі
© Sputnik Альфрэд Мікус
Фатаздымкі з кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"

У стварэнні экспазіцыі дапамагала дызайнерка Алена Дашкевіч. Убачыць выставу Міхала Анемпадыстава можна да 16 красавіка.

Чытайце таксама:

178
Тэги:
Беларусь, Міхал Анемпадыстаў