Спойлеры: што адбылося ў першай серыі апошняга сезону "Гульні тронаў"

© Photo : НВО (2011-2019)Кадр з серыяла "Гульня тронаў"
Кадр з серыяла Гульня тронаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калі вы яшчэ не паглядзелі новую серыю, але вельмі хочаце ведаць, што ж адбылося ў першым эпізодзе апошняга сезону серыяла "Гульня тронаў", - чытайце пра гэта на Sputnik.

Першая серыя апошняга сезону "Гульні тронаў" была прадстаўлена ў ноч з нядзелі на панядзелак. Самыя адданыя фанаты праекта чакалі яе выхаду і паглядзелі адразу ж, аднак большасць яшчэ не паспела ацаніць новую серыю. Калі вы не можаце дачакацца вячэрняга прагляду, расказваем вам пра тое, што здарылася ў першым эпізодзе восьмага сезона "Гульні тронаў".

Увага! Далей у тэксце будуць спойлеры.

Армія Дэенерыс Таргарыен прыбывае ў Вінтэрфэл. Разам з каралевай драконаў у родны замак едзе і Джон Сноў - там яго чакаюць сёстры і брат: Санса, Ар'я і Бран.

Фінал Гульні тронаў выходзіць на экраны сёння - Sputnik Беларусь
Фінал "Гульні тронаў" выходзіць на экраны сёння

Хоць Джон Сноў і абвяшчае Дэенерыс законнай каралевай Вестэроса, на Поўначы ўспрымаюць гэта са скепсісам: Санса папракае брата ў тым, што ён адмовіўся ад уласнага тытула, а ваяваць за новую ўладарніцу згодныя прадстаўнікі далёка не ўсіх сем'яў.

Тым часам у сталіцу Вестэроса вяртаецца Эурон Грэйджой разам з войскам Залатых мячоў, якіх ён абяцаў даставіць Серсэі. Тая прымае такі дар і за гэта згаджаецца на ўмову Грэйджоя - стаць палюбоўнікамі.

Адначасова з гэтым Серсэя праз пасярэднікаў прапануе сіру Брону Чарнаводнаму буйную суму грошай за забойства сваіх братоў - Тырыёна, які стаў правіцай Дэенерыс, і Джэймі, які з'ехаў на Поўнач.

З палону Грэйджоя, пакуль ён заняты, выратавалі Яру - робіць гэта яе брат Тэон. Пазней яна вырашае плыць на родныя Жалезныя выспы, а ён - змагацца за Джона Сноў.

На самай Поўначы, у Апошнім Ачагу, Тормунд і Берэка бачаць жудаснае пасланне ад Караля Ночы - правадыра "белых хадакоў". Аднак болей самі мерцвякі не паўстаюць.

Дарадцы Дэенерыс вырашаюць пажаніць яе і Джона Сноў - але пакуль не распавядаюць маладым уладарам пра свае планы. Неўзабаве Джон Сноў ад Сэма Тарлі даведаецца пра тое, што ён з'яўляецца народжаным Таргарыенам і законным кіраўніком Сямі Каралеўстваў.

Завяршаецца першая серыя заключнага сезона "Гульні тронаў" прыездам Джэймі ў Вінтэрфэл. Прыбыўшы ў замак, перш за ўсё ён сустракаецца з Бранам Старкам - нагадаем, у першым сезоне менавіта Джэймі стаў вінаватым у інваліднасці юнака.

Стужка навiн
0