Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2023 годзе спаўняецца 78 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Вершы пра Вялікую Перамогу: "Суровым быў славуты шлях…"

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкАкцыя "Бессмертный полк"
Акцыя Бессмертный полк - Sputnik Беларусь, 1920, 08.05.2023
Падпісацца
9 мая ўсё прагрэсіўнае чалавецтва адзначае свята Перамогі. Sputnik прапануе ўспомніць вершы беларускіх паэтаў, напісаныя пра неўміручы подзвіг савецкага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны.
У Беларусі шчыра шануюць памяць пра Вялікую Айчынную вайну і тых яе вядомых і невядомых героях, якія абаранялі краіну ад нямецка-фашысціх захопнікаў. Беларускі народ на палях ваеннага ліхалецця згубіў амаль кожнага трэцяга, мабыць таму рэха далёкіх баёў і дагэтуль адгукаецца ў генетычнай памяці сённяшніх беларусаў.
Дзень Перамогі святкуецца 9 мая не толькі ў нашай рэспубліцы, але і на прасторы постсавецкіх краін.
Гэта свята заўсёды напоўнена вельмі моцнымі эмоцыямі і пачуццямі, сярод якіх горыч ад страты мільёнаў нявінных жыццяў, радасць вызвалення ад нямецка-фашысцкага прыгнёту, усведамленне далікатнасці міру і адказнасці за яго.
Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны і дагэтуль прысвячаюцца шматлікія творы літаратуры і мастацтва, сярод якіх належнае месца займае высокая паэзія.
У сваіх вершах пра вайну і Перамогу паэты імкнуцца данесці да ўсіх людзей на нашай планеце простую ісціну: памятайце гісторыю такой, якой яна сапраўды была, каб вайна больш ніколі не здарылася.
У памятнае для кожнага беларуса свята Sputnik прапануе пазнаёміцца з ваеннымі творамі вядомых беларускіх паэтаў і дакрануцца да вершаваных радкоў, поўных драматызму і адчування Вялікай Перамогі!
Сустракаем Дзень Перамогі разам са Sputnik!
© Sputnik / Макс Альперт / Перайсці ў медыябанкЗлосна сказаў: "Уставай, пяхота! / Мы не на пляжы, а на вайне"...
Комбат - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
Злосна сказаў: "Уставай, пяхота! / Мы не на пляжы, а на вайне"...

Герой

Злосна сказаў: "Уставай, пяхота!
Мы не на пляжы, а на вайне".
І лёг на змяіныя скруткі дроту.
І дзвесце салдацкіх запыленых ботаў
Прайшлі па яго спіне.

Не ён, а другія ішлі ў атаку,
Гранаты кідалі ў бліндажы,
Калолі фрыцаў, палілі танкі
І сцяг перамогі ўзнімалі ранкам
На заваёваным рубяжы.

А ён свае косці з іржавых калючак
Сваімі рукамі без стогну аддзёр,
Зваліўся на травы, і стала балюча
І травам, і росам, і ветрам гаючым,
Што прыляцелі з валдайскіх азёр.

Пімен Панчанка
© Sputnik / Александр Кондратюк / Перайсці ў медыябанк"...Твой вярнуўся сын!" – / Біла громам музыка з расін...
Награды ветерана. Архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
"...Твой вярнуўся сын!" – / Біла громам музыка з расін...

"Вось такі быў май…"

Вось такі быў май, вось такі:
Шызы голуб піў з твае рукі,
"Дзе ты, маці? Твой вярнуўся сын!" –
Біла громам музыка з расін.

Вось такі быў май, вось такі:
Дзень у дзень ішлі дамоў палкі,
Людзі цалаваліся, а слёз
Не хаваў ніхто –
як сонцы, нёс.

Вось такі быў май, вось такі:
Палымнелі ў косах каснікі.
Голуб буркаваў: гасця прымай…
– Любы!.. – Бегла ты…
Такі быў май!..

Кастусь Кірэенка
© Sputnik / Владимир Гребнев / Перайсці ў медыябанкБерлін яшчэ дыміўся і смуродзіў, / І гарам пах – і зблізку і здаля...
Знамя Победы на здании Рейхстага в Берлине - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
Берлін яшчэ дыміўся і смуродзіў, / І гарам пах – і зблізку і здаля...

Перамога

Берлін яшчэ дыміўся і смуродзіў,
І гарам пах – і зблізку і здаля,
А недзе на радзіме, як на сподзіў,
Зямлёй – і толькі! – пахла ўжо зямля.

Сяўба, сяўба там! Беляць лемеш гоні.
Ралля халодзіць ногі. Цешыць пот…
Здалося, заіржалі нават коні
З тых Брандэнбургскіх здымленых варот.

І гар перабіваючы, і порах,
Раллёй гарматы ўпахлі, як плугі.
Салдаты разумелі: скора, скора
Падсцелюцца пад ногі ім лугі.

Глядзелі з прагай на жалезных коней,
І "косю, косю" грэлася – як пах.
І так свярбелі з несцерпу далоні, –
Нібыта лейцы – вось яны! – ў руках…

Янка Сіпакоў
© Sputnik / Инна Гришук...За ваша шчасце, дзеці.
Празднование 9 Мая в Гродно - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
...За ваша шчасце, дзеці.

Свята Перамогі

Маленства радаснага час!
Сябры мае малыя!
Цяжкія мы прайшлі да вас
Дарогі баявыя.

Ад Сталінграда і Масквы
Да Вены і Берліна
Ішлі з баямі мы, каб вы
Валодалі краінай.

Суровым быў славуты шлях, –
Такіх няма на свеце.
І шмат загінула ў баях
За ваша шчасце, дзеці.

Пятро Глебка
© Sputnik / Сергей Лоскутов / Перайсці ў медыябанк...І пазналі яе, залатую вясну, / Аж занылі ад радасці даўнія раны.
Советские солдаты бросают фашистские знамена к Мавзолею В.И. Ленина на Красной площади - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
...І пазналі яе, залатую вясну, / Аж занылі ад радасці даўнія раны.

Ранак Перамогі

Мы цябе выглядалі з-за шэрых руін
Воблік светлы твой снілі начамі ў астрогах
І тужылі тугою магіл і краін
Па табе, залатая вясна перамогі.

Нашы дрэвы, і кветкі, і дзеці, і сны
Летуцелі даўно аб табе недацветам, –
Ані разу яшчэ так пакутна вясны
Не чакаў чалавек, покуль свет гэты светам.

Вочы дым выядаў, лісце вянула дрэў,
Апякалі зямлю і душу бліскавіцы.
Чорным полымем ранак вясновы гарэў,
Рассыпалася ў попел гарачы травіца.

І тады – успаміны халодным асцём,
Як запалы нянавісці, ўпіліся ў сэрца, –
Кожны кінуцца мог за Радзімы жыццё
І ўзарвацца гранатай пад крокамі смерці.

Выбухалі і песні, і сэрцы, як тол.
Смерць, губляючы косці, назад адпаўзала
Праз магілы ахвярныя нашых братоў,
Праз руін гарады, цені сёл і вакзалаў.

Мы, як гнеў, неадступныя, следам ішлі,
Задыхаліся ў ярасных бітвах, пагонях, –
І астаўся за намі дым родных сяліб
І вайной узараныя родныя гоні.

Чорным саванам клалася злая зямля,
Што ў пяшчэрах сваіх смерць таіла спрадвеку
І атрутай паіла калоссе ў палях,
І нянавісць радзіла, як хлеб, чалавеку.

Праклялі яе нашы гарматы наскрозь –
Ад Мазурскіх азёр да самога Берліна,
Покуль сонечным ранкам, няўмольным, як лёс,
Не ўвайшла наша помста на Унтэр-дэн-Ліндэн.

Кожны з нас тады лёгка, глыбока ўздыхнуў.
Задзівіліся ўсе: ціхі гэтакі ранак…
І пазналі яе, залатую вясну,
Аж занылі ад радасці даўнія раны.

Валянцін Таўлай
© Sputnik / Абрам Штеренберг / Перайсці ў медыябанк...зніштажаць лютых ворагаў смела, / і ў агні, ў кожнай бітве шукаць / самалёт капітана Гастэла.
Скульптура Герой Советского Союза Николай Гастелло работы белорусского скульптора Андрея Бембеля - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
...зніштажаць лютых ворагаў смела, / і ў агні, ў кожнай бітве шукаць / самалёт капітана Гастэла.

Гастэла

Ты ляцеў над краінай бацькоў.
Пасівеўшыя замкаў вежы,
стрэхі хат, даль блакітных палёў
і, як жнеі, бярозы на межах…

Самалёт, быццам чайка зарой,
пранасіўся над хвалямі жыта,
будзіў нетры плужанскіх бароў,
легендарнае возера Світазь.

I нішто не казала аб тым, –
у той дзень і спакойны і ясны, –
што засцеліць зямлю гэту дым,
што ў крыві хутка сонца пагасне,

і што прыдзецца нам, капітан,
скрыжаваць з лютым ворагам зброю,
што краіна бацькоў можа стаць
хутка помнікам славы герою…

Гул мацнее, расце над зямлёй.
Дбайна сочым за кожным палётам.
Можа, над паласой франтавой,
крылле ўбачым твайго самалёта?

He відаць… Толькі яркім агнём
небасхіл азарыўся пагасшы.
I на захад звяно за звяном
пралятаюць знішчальнікі нашы.

Пралятаюць яны штурмаваць,
зніштажаць лютых ворагаў смела,
і ў агні, ў кожнай бітве шукаць
самалёт капітана Гастэла.

Максім Танк
© Sputnik / Виктор ТолочкоНад спаленай вёскай, / адзетай жалобным гранітам, / Званы абзываюцца / рэхам вайны незабытым...
Мемориальный комплекс Хатынь - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
Над спаленай вёскай, / адзетай жалобным гранітам, / Званы абзываюцца / рэхам вайны незабытым...

Над спаленай вёскай

Над спаленай вёскай,
адзетай жалобным гранітам,
Званы абзываюцца
рэхам вайны незабытым.

Хай Вечны агонь,
што запалены ў памяць Хатыні,
Як рунь і як неба,
палае – зялёны і сіні,

Няхай яго полымя
жытам спякотным і спелым
Схіляецца ў ногі
Хатыні дварам скамянелым,

Парогу халоднаму,
прызбе маўклівай пры хаце,
Хай гора, заснуўшае ў камні,
прачнецца ў набаце.

Аркадзь Куляшоў
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБыло ў салдата два полі, / поле, дзе кветкі ірваў, / бегаў з сябрамі на волі...
Поле ў дзьмухаўцах - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
Было ў салдата два полі, / поле, дзе кветкі ірваў, / бегаў з сябрамі на волі...

Два полі

Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі ірваў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён ваяваў.

Ціха было і чыста
ў полі яго дзяцінства,
былі агонь і дым
на полі ратным тым.

Два полі было ў салдата.
Адно зелянела травой,
другое было ўзарата
вайной і паліта крывёй.

Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі збіраў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён паміраў.

Анатоль Вярцінскі
© Sputnik / Виктор ТолочкоМы свята хаваем здабытую волю, / I вораг сюды ўжо не ступіць ніколі!..
Салют 9 Мая в День Победы - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
Мы свята хаваем здабытую волю, / I вораг сюды ўжо не ступіць ніколі!..

Запрашэнне на Свята

Пяе Беларусь. Упрыгожаны хаты,
Свайго вызвалення святкуючы свята.

Вакол урачыста яна пазірае,
На свята сяброў дарагіх запрашае.

I я да іх слова прамовіць імкнуся:
– Вы волю прынеслі маёй Беларусі –

Згадаем жа дружбу і дні баявыя,
Вас клічуць на сходку сябры франтавыя.

Вас клічуць, як родных, браты-партызаны
На тыя мясціны, дзе білі паганых.

На месціны, дзе паламалі ім рогі –
Вас клічуць сцяжынкі і вашы дарогі.

Нямала вам тут давялося змагацца,
Вас клічуць і вуліцы нашы і пляцы.
………
На мірную справу працуем цяпер мы,
Мы ладзім сялібы і добрыя фермы,

I школы, і клубы, і яслі будуем, –
Як бачыце, добрую змену гадуем.

Мы знаем: рабіць яшчэ трэба нам многа,
Ды кожнаму ясная наша дарога –

Ідуць па ёй, слаўнай, найлепшай у свеце
I наша юнацтва і нашыя дзеці,

Ідуць і будуюць натхнёна і смела...
Вы бачыце, як Беларусь расквітнела!

А поспехі гэтыя ў нашым народзе,
А ўсё гэта ў дружбе, у братняе згодзе!

Адным было б цяжка, не мелі б мы змогі,
Дык пойдзем, сябры, мы на пляц Перамогі,

Адзінай, з’яднанаю мы грамадою,
Туды, дзе ўзвышаецца помнік героям –

I шапкі з глыбокай павагаю здымем –
Героі жыццё аддалі за Радзіму,

I скажам героям: – Сябры дарагія,
Мы помнім навалы часіны цяжкія,

I ў памяці нашае Вам не памерці,
Мы споўнілі Вашы наказы ад сэрца –

Мы свята хаваем здабытую волю,
I вораг сюды ўжо не ступіць ніколі!

Сям’і ж нашай дружнай у радаснай працы
Расці, красавацца,
Расці, красавацца.

Пятрусь Броўка
Таксама на Sputnik:
"I неба гуло ад грымот…": вершы пра вайну
Не дазволім украсці нашу Перамогу
Чатыры вайны і канцлагер: мурал генералу Карбышаву адкрылі ў Гродне – відэа
Стужка навiн
0