ЗЕНА

Нумар Беларусі для "Еўрабачання" зробіць былы муж Лабады

108
(абноўлена 10:09 22.04.2019)
Падрабязнасці нумара пакуль трымаюць у строгай таямніцы - сама Зена нічога не распавядае пра яго.

Маладая спявачка Зена працягвае актыўна рыхтавацца да конкурсу песні "Еўрабачанне-2019", на якім артыстка прадставіць Беларусь. Зрэшты, падрабязнасці падрыхтоўкі захоўваюцца ў таямніцы.

"Нічога не магу сказаць (аб нумары - Sputnik), толькі тое, што каманда новая", - распавяла Зена ў апошнім выпуску "Дзённікаў "Еўрабачання".

Зрэшты, сёе-тое пра нумар ужо вядома. Так, яго пастаноўкай займаецца ўкраінскі рэжысёр і харэограф Андрэй Цар.

Раней Цар займаўся ў тым ліку і падрыхтоўкай нумара Святланы Лабады для "Еўрабачання-2009". Больш за тое, пасля конкурсу яны некалькі гадоў былі ў грамадзянскім шлюбе, пакуль не рассталіся ў 2014-м. У Цара і Лабады ёсць дачка - Евангеліна.

Зена выйдзе на сцэну першага паўфіналу "Еўрабачання" 14 мая 2019 года. Зараз букмекеры не вераць у тое, што Беларусь зможа выйсці ў фінал шоу.

108
Тэги:
Еўрабачанне, Зена
Тэмы:
Конкурс песні "Еўрабачанне 2019" (81)